Лявон Вольскі ў Вільні

18.10.2011 Афіша

29 кастрычніка беларусы Вільні, а таксама госці літоўскай сталіцы атрымаюць выдатную магчымасць наведаць канцэрт-вечарыну Лявона Вольскага. Беларускі спявак, музыка, паэт і мастак выканае свае найлепшыя хіты.

 

— Гэта будуць песні розных гадоў. Нават некалькі старажытных песняў “Мроі” планую выканаць. Ну, і шмат песняў з абсалютна розных праектаў — ад “Народнага альбома” і N.R.M да “Я нарадзіўся тут” і “Крамбабулі”. Карацей, стракатая такая палітра… З “Белай яблыні” таксама будуць песні. Бачыце, толькі назвы маіх праектаў ужо склалі сэт-ліст. Будзе разнастайна і жыццесцвярджальна! — падзяліўся планамі на 29 кастрычніка Лявон Вольскі.

Акрамя канцэртнай праграмы ўдзельнікі пабачаць прэзентацыю першага ў Вільні меню на беларускай мове, падрыхтаванага для рэстарацыі “Marceliukės Klėtis”, дзе і адбудзецца імпрэза.

 

Цана квітка – 10 літаў. У дзень канцэрту — 15 літаў.

Квіткі можна набыць па тэлефоне +370 675 16 062 (Кірыл) альбо замовіць праз электронны адрас student.ehu@gmail.com. Колькасць квіткоў абмежаваная.