Лявон Вольскі выдаў новае відэа на кавер-версію песні Піта Сігера

05.12.2022 Музыка

Відэа на песню «Дзе кветкі?» было апублікавана сёння на youtube-канале музыкі.



«Дзе кветкі?» — гэта кавэр-врсія песьні Піта Сігера «Where Have All The Flowers Gone», напісанай а у далёкім 1955-м годзе. Нам падаецца, што ў цяперашні неспакойны час зьмест гэтай антываеннай песьні асабліва актуальны. Замест таго, каб слухаць мілітарысцкія заклікі, якія пастаянна гучаць у тэлевізары і інтэрнэце, паслухайце лепей гэтую песьню, і ёсьць надзея, што вы нешта зразумееце», — пракаментавалі сваю працу музыкі.