• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • «Пра тэхналогіі і не толькі»
  • Афіша
22.02.2019 | Беларусы свету

Лявон Юрэвіч: “Сітуацыя з заробкамі ў бібліятэках ва ўсім свеце аднолькавая”

Прапануем вашай увазе інтэрвью з вядомым бібліёграфам, архівістам і літаратуразнаўцам Лявонам Юрэвічам, які працуе ў Публічнай бібліятэцы Нью-Ёрка.

 — Вы працуеце ў Публічнай бібліятэцы Нью-Ёрка, ці складана было атрымаць гэтую працу. Распавядзіце, якія былі патрабаванні ці абмежаванні (па полу, расе, поглядам)? А ўвогуле ў вас бібліятэкары могуць ствараць першасныя арганізацыі палітычных партый і рухаў ў бібліятэках?

Праца ў гэтай бібліятэцы — мая першая і, як на сёньня, адзіная ў ЗША. Прыехаў я ў Нью-Ёрк у лютым 1993 году, а ў красавіку ўжо пачаў працаваць. Трапіў фактычна выпадкова: прыйшоў знаёміцца з спадарыняй Зорай Кіпель, а празь нейкі тыдзень яна прапанавала падаць заяву на самы першасны узровень працы ў бібліятэцы — ёсьць такая пазіцыя пад назовам “паж” (page). Мне хапіла на яе веданьня мовы, тым болей, што паж акурат патрабаваўся ў Славянскі аддзел.

Ні пра якія погляды, натуральна, не пыталіся. Дый наагул у бібліятэцы ты можаш належаць толькі да прафсаюзаў. Ніякіх палітычных “гурткоў” няма й ня можа быць. Размовы пра палітыку, рэлігію й сэкс ня надта ўхваляюцца на працоўным месцы: тэмы дражлівыя, датклівыя, “выбухныя”. Лепш пазьбягаць іх і проста рабіць сваю працу.

 — Цікавіць таксама на якія сродкі працуе бібліятэка, ці аказвае яна платныя паслугі, ці падтрымліваецца з дзяржаўнага бюджэту, ці шукае мецэнатаў альбо атрымлівае нейкія гранты? Cуадносіны такой падтрымкі. І ўвогуле што можаце сказаць пра матэрыяльна-тэхнічную кампутарную забяспечанасць.

Нашая бібліятэка — гэта не дзяржаўная ўстанова. Так, мы атрымоўваем датацыі ад штату, якія маюць тэндэнцыю памяншацца, але маем і свае фонды. Таксама адмысловымі аддзеламі вядзецца праца па пошуку мецэнатаў, і вынікі бываюць ашаламляльныя. Напрыклад, Стыў Шварцман, чыім імем названы сёньня галоўны будынак, зь ільвамі, ахвяраваў на бібліятэку больш за 100 мільёнаў даляраў. Кіраўнікі асобных аддзелаў таксама маюць права — і карыстаюцца ім —падаваць заяўкі на гранты — менавіта на свой аддзел.

Што да кампутарнай забясьпечанасьці — карыстаньне кнігамі й кампутарамі ў нас дармовае, як і сам інтэрнэт. Каталёгі, базы дадзеных, за якія плоціць сама бібліятэка, — усё ў вольным доступе. Чытач можа прыйсьці з сваім кампутарам і працаваць, а можа узяць напракат ноўтбук і сядзець зь ім у будынку бібліятэкі, пакуль той адчынены.

 — Ці мяняецца неяк праца бібліятэк пры змене ўлады ў Белым Доме, ці ў Нью-Ёрку? Ці прызначаюцца новыя кіраўнікі бібліятэк, архіваў, музеяў пасля такіх зменаў? І ці ёсць цэнзура, спецсховы ці абмежаванні у камплектаванні фондаў бібліятэк?

Не, зьмена прэзыдэнтаў ці мэраў аніяк не адбіваецца на працы бібліятэкі й не выклікае ланцуговую рэакцыю. Эканоміка — вось што кіруе намі. Агульная эканамічная сітуацыя ў краіне адчувальна адбіваецца на бібліятэцы.

Спэцсховаў у савецкім разуменьні ў нас няма. Затое ёсьць калекцыі (аддзелы), куды вось так проста з вуліцы ня трапіш. Гэта архівы, гэта рэдкія кнігі — чытач мусіць мець дастаткова важкія падставы, каб туды зайсьці. Ня раз здаралася, што наведвальнік замаўляе першавыданьне толькі таму, што яму ці ёй захацелася пачытаць кнігу. Як бы: дзе тут Біблія Гутэнбэрга — я мушу спраўдзіць цытату з Апакаліпсісу. Канечне, гэта недапушчальна.

 — Суадносіны электроннага (кампутарнага) і традыцыйнага (папяровага) напрамкаў працы бібліятэк. Інтэрнет, алічбаваныя выданні ў працы супрацоўнікаў бібліятэк і чытачоў. Выкідваюцца ці захоўваюцца ў закансерваваным выглядзе традыцыйныя (картачныя) каталогі і картатэкі?

Натуральна, электронныя рэсурсы займаюць усё болей месца. У нас у вольным доступе больш за 800 базаў дадзеных — на самыя разнастайныя тэмы. Таксама і часопісы, газэты ўсё болей выкарыстоўваюцца ў электронным фармаце. Нямала кніг у электронным выглядзе таксама — іх можна чытаць і з хаты пры наяўнасьці чытацкага пасьведчаньня.

На сёньня каталёг, зразумела, электронны, але на паліцах, як помнік, хутчэй, стаяць тамы кніжнага каталёгу, якія, у сваю чаргу, былі зробленыя праз капіяваньне картак. Іх любяць разгортваць турысты і рабіць зь імі здымкі.

 — А што можна сказаць пра наведнікаў бібліятэкі, хто гэтыя людзі ў асноўным. Ці магчыма абслугоўвацца на адлегласці, праз інтэрнэт?

О, гэта самы розны народ. І мясцовыя — дасьледнікі, студэнты, пэнсіянэры, і тыя, хто адмыслова прылятае, прыяжджае, каб скарыстаць з нашых збораў. І, так, у нас ёсьць паслуга, якая называецца Ask NYPL — “спытай Бібліятэку”. Пытаньні могуць быць дасланыя праз e-mail, па тэлефоне — голасам ці тэкстам, або праз факс… калі вы знойдзеце яшчэ працоўны. І мы маем на іх адказваць. Пытаньні разьмяркоўваюцца паміж аддзеламі — каму чыя дзялянка.

 — Наколькі жорстка пастаўлена дысцыпліна для супрацоўнікаў, пакаранні за спазненні, тэхналагічныя парушэнні і да т.п. Прафесійны і міжасобавы мобінг – уціск, прыніжэнні з боку адміністрацыі, калег.

У нас вялікі горад і адна з найстарэйшых сістэмаў падземкі — ад 1904 г. Натуральна, што час ад часу нешта ламаецца — і тады спазьненьне непазьбежна. Але ніякіх пакараньняў за гэта: ты або адпрацоўваеш, застаўшыся пазьней, або бярэш з свайго адпачынковага часу.

Пра нейкія прыніжэньні, па-шчырасьці, ня чуў. У нас ёсьць даволі моцны прафсаюз, ёсьць аддзел кадраў, куды можна зазваніць, напісаць, калі маеш нейкія праблемы. Здаецца, найбольш распаўсюджаным было так званае sexual harassment — сэксуальныя дамаганьні — за гэта было звольнена некалькі чалавек.

 — Меры ўганаравання і заахвочвання за добрыя паказчыкі працы, формы “сацыялістычнага (капіталістычнага) спаборніцтва”.

Ну што значыць “добрыя паказчыкі”? Ёсьць праца, і ты яе мусіш выконваць, за тое й заробак атрымоўваеш. Прэмій у нас няма паводле вызначэньня.

 — Наколькі прафесійна і сацыяльна абаронены бібліятэкары як прафесійна-сацыяльная праслойка грамадства. Якія прафсаюзы і грамадска-прафесійныя арганізацыі існуюць ў бібліятэках?

Як троху вышэй згадаў, у нас даволі моцны прафсаюз. І звольніць некага — нават калі працаўнік таго заслугоўвае — ой як няпроста. На маіх вачах цягнулася змаганьне з адной бібліятэкаркай, якая была алкагалічка, піла на працы. Дык спатрэбіўся амаль год часу, каб кіраўнікі аддзелу пазбавіліся ад яе: усё мусіць быць задакумэнтавана, не адзін раз напісана ў той самы аддзел кадраў — каб было дастаткова відавочна, што не хвілінная злосьць ці помста кіруе начальнікам.

Наконт сацыяльнай абароненасьці — вельмі важна, што бібліятэка дае медычнае забесьпячэньне, прычым ня толькі на свайго працаўніка, але і на ўсю сям’ю, за вельмі невялікія грошы.

 — Сацыяльная і грамадская прэстыжнасць бібліятэчнай працы ў ЗША… Памеры заробкаў бібліятэкараў у параўнанні з іншымі прафесіямі, у залежнасці ад навуковых ступеняў.

Баюся, сытуацыя і з прэстыжнасьцю, і заробкамі — ва ўсіх бібліятэках сьвету прыкладна аднолькавая.

У амэрыканскай бібліятэцы багата пасадаў рознага ўзроўню. Уласна “бібліятэкар” — гэта пасада досыць высокая ў бібліятэчных рангах. Ты можаш стацца ім толькі займеўшы навуковую ступеню, прычым, менавіта ў галіне бібліятэказнаўства. Ступені ў іншых галінах не дадаюць табе ні да пазіцыі, ні да заробку ані цэнту. Іншая рэч, што яны робяць цябе большым спэцыялістам у нейкай канкрэтнай галіне, што таксама каштоўна.

 — Найбольш буйныя кнігазборы беларусікі ў бібліятэках і прыватных кнігазборах у ЗША. Іх запатрабаванасць чытачамі.

Як на мяне, збор беларусікі ў нашай бібліятэцы — найлепшы й найбольшы, асабліва што датычыцца эміграцыйных выданьняў: наўрад ці дзе яшчэ ў сьвеце ёсьць аналягічны.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Літаратура

«Мы вернемся». Паэтка Ганна Комар прадставіла ў Лондане кнігу дакументальных вершаў

«Мы вернемся» — зборнік з дваццаці дакументальных вершаў, напісаных паводле гісторый беларусак і беларусаў,...

valiancina_shauchenka
Грамадства Музыка

Музыку Ганну Пышнік (Чымпаеш) асудзілі на тры гады калоніі агульнага рэжыму

Ганна выступала ў гуртах «Ня Варта», «ХАМ», VIKT(A)R xOi!. Была затрыманая 22 сакавіка нібыта за перадачу відэа з перасоўваннем...

valiancina_shauchenka
Адукацыя Гісторыя

След Рагнеды і два Менскі. Што «накапалі» археолагі і як гэта змяняе погляд на беларускую гісторыю

Наогул, навука — занятак, скажам так, «на аматара»: сумны, кабінетны, для дасведчаных. Каб убачыць сувязь «вузкаспецыяльных»...

valiancina_shauchenka
Адукацыя

Як будуць вучыць патрыятызму ў беларускіх школах? Мінадукацыі зацвердзіла праграму новага факультатыва

У Беларусі другі год вывучаюць «Асновы духоўна-маральнай культуры і патрыятызму». Гэта факультатыўныя заняткі для вучняў...

Апошнія навіны

    Літаратура
    «Мы вернемся». Паэтка Ганна Комар прадставіла ў Лондане кнігу дакументальных вершаў
    Грамадства Музыка
    Музыку Ганну Пышнік (Чымпаеш) асудзілі на тры гады калоніі агульнага рэжыму
    Адукацыя Гісторыя
    След Рагнеды і два Менскі. Што «накапалі» археолагі і як гэта змяняе погляд на беларускую гісторыю
    Адукацыя
    Як будуць вучыць патрыятызму ў беларускіх школах? Мінадукацыі зацвердзіла праграму новага факультатыва
    Грамадства Гісторыя
    Як аддавалі Беласток
    Культура Грамадства
    Традыцыя вырабу чоўна ў вёсцы Перароў атрымала статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці
    Грамадства Гісторыя
    Колькі карон было ў Стэфана Баторыя і які іх лёс
    Культура Літаратура
    Акцёры як літаратурныя героі
    Грамадства Гісторыя
    Знайшлі яшчэ адну копію самай знакамітай гравюры Гродна. Але захавалася толькі палова
    Грамадства
    «Такія гісторыі здараюцца таму, што мы дазваляем моўнай дыскрымінацыі быць». Аліна Нагорная — пра тое, як у Беларусі затрымліваюць за мову
    Грамадства
    Нешта неверагоднае! Глядзіце: школьнікі пабудавалі плыт з 6 тыс. пластыкавых бутэлек – зараз на ім можна перавозіць 2 легкавыя машыны
    Грамадства Асоба
    Ганна Севярынец: Чалавек не можа і не мусіць мець усёдазволенасці, яму ў гэтым блага
    Культура Асоба
    Крысціна Дробыш пра «Кніжны Воз»: «Аплікацыя стварае асацыяцыі таго, што беларуская мова — гэта можа быць весела, прыгожа, цікава, забаўляльна»
    Навіны "Будзьма!" Гісторыя
    Ці была Гродзеншчына той самай старажытнай Літвой? «Гісторыя за 5 хвілін» шукае адказы
    Грамадства
    Сайт газеты «Народная воля» заблакавалі паводле рашэння Мініфарма

Афіша

  • 17.08 — 31.08

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Адкрыццё выставы Багдана Даўгялы «Мінск да мяне» ў Мінску

  • 17.08 — 31.08Зброя ВКЛ на выставе ў Нясвіжы
  • 17.08 — 25.09Выстава беларускага мастацтва «Калі сонца нізка — цені доўгія» ў Лейпцыгу
  • 17.08 — 28.08Выстава Марка Шагала ў Мінску
  • 17.08 — 18.09Арганны фестываль Ars Magna Organi па гарадах Беларусі
  • 17.08 — 18.08Выстава «Odszkolnić!» у Беластоку
  • 17.08 — 19.09Выстава Сяргея Селіханава «Вяртанне» ў Віцебску
  • 17.08 — 04.09Выстава маляванак Яээпа Драздовіча ў Віцебску

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Як аддавалі Беласток
    • Вядомы рэпетытар і педагог Яўген Лівянт тлумачыць, чаму правалілася кампанія па набору ў ВНУ
    • З’явілася магчымасць усталяваць беларускі інтэрфейс у Windows
    • Рабіся інакшым — альбо загінеш
    • Васіль Быкаў: «Мы — апошнія, Наша чарга...»
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM