Легенда беларускай літаратуры Васіль Сёмуха 18 студзеня ў кнігарні “логвінаЎ”

Перакладчыку “Фаўста” і Бібліі, чалавеку, які ёсць адным з арыенціраў айчыннай культуры, Васілю Сёмуху спаўняецца 80 гадоў. Святкуйма разам у кнігарні логвінаЎ (Незалежнасці 37а) 18 студзеня. Пачатак а 19.

18

Удзел бяруць: Барыс Пятровіч, Алесь Разанаў, Андрэй Гуцаў, Ганна Янкута, Кацярына Маціеўская, Ігар Крэбс, Ігар Кулікоў, Вольга Гапеева, Уладзімір Лянкевіч, Марына Казлоўская, Марыя Пушкіна, Марына Шода.

Вядоўцы Лявон Баршчэўскі і Андрэй Хадановіч.

У межах вечарыны – прэзэнтацыя перавыдання кнігі Фрыдрыха Ніцшэ “Так сказаў Заратустра” ў перакладзе Васіля Сёмухі.