Лесвіца ў неба для празаікаў і паэтаў — Вальжына Морт выступіла ў Мінску (+АЎДЫЯ)

Адкрытая гутарка з беларуска-амерыканскай паэткай і выкладчыцай Вальжынай Морт сабрала ў мінскай кнігарні «Логвінаў» прыхільнікаў творчасці Джойса, аматараў літаратуразнаўства і ўласна аўтараў. Сустрэча адбылася ў межах працы Школы маладога пісьменніка і напярэдадні адкрыцця VII Міжнароднага паэтычнага фестывалю памяці Міхася Стральцова, якое адбудзецца 16 лютага.

Прадметам гутаркі стала апавяданне Джэймса Джойса «Мёртвыя» (The Dead) – фінальны тэкст з ягонага зборніка «Дублінцы». Прадстаўляем вашай увазе аўдыязапіс лекцыі.

Віка Трэнас, для lit-bel.org