Людміла Дзіцэвіч прачытае лекцыю ў Дзятлаве

Людміла Дзіцэвіч правядзе сустрэчу-лекцыю ў Дзятлаве Гродзенскай вобласці 20 лютага.

Лекцыя будзе прачытаная ў вялікай залі гімназіі №1 перад старшакласнікамі. Тэма сустрэчы – “Будзьма еўрапейскай моладдзю”.

Пачатак аб 11-й.

Уваход толькі для навучэнцаў.

Сутрэча-лекцыя ладзіцца ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”