Люты Фэст пройдзе ў Мінску – 10 лютага

05.02.2018 Афіша

Штогадовы фестываль цяжкай музыкі “Люты Фэст” адбудзецца 10 лютага ў клубе Re:Public. Для аматараў фольк, фэнтэзі, вікінг, трайбл і мелодык дэз мэтала выступяць беларускія і ўкраінскія гурты.

lutyfest2018

У музычнай частцы імпрэзы адыграюць гурты Plemя, Адарвірог, Omut, Midgard, Forodwaith ды Re1ikt. Таксама наведвальнікаў чакае майстар-клас ад калектыву гістарычнага танца “1410”, шэраг конкурсаў і іншыя сюрпрызы і цікавосткі.

“Люты Фэст” ладзіцца на розных музычных пляцоўках Мінска з 2016 года.

У мінулым годзе фестываль сабраў аншлаг у клуб “Бруге” і атрымаў вялікую колькасць пазітыўных водгукаў.

Паводле арганізатараў