Ці была б Беларусь, каб не жанчыны? Хрусь і папалам!

Выйшаў новы выпуск праекта «Хрусь і папалам». Культурна-асветніцкі партал «Будзьма беларусамі» ў супрацы з «Купалаўцамі» ламае беларусафобныя стэрэатыпы ў новым відэапраекце «Хрусь і папалам». Дапамогуць у гэтай справе блогер «daroha» Валера Руселік і ганаровы чалец «ЧынЧынЧэнэл» Сяргей Мікалаевіч (Міхась Зуй).

«Chruś i papalam»

Замшэлыя стэрэатыпы, на жаль, атачаюць нас літаральна паўсюль. Сярод іх багата і зусім абсурдных! Да прыкладу, нібыта Беларуссю ... не можа кіраваць жанчына! Маўляў, яе месца — на кухні, а таксама ля калыскі з дзіцём. Цікава, ці паўтарае гэткія бздуры Сяргей Мікалаевіч, скажам, сваёй роднай маме?

У чарговым выпуску «Хрусь і папалам» Валера Руселік з пачуццём глыбокай удзячнасці і павагі да жанчын распавядае пра іх неацэнны і вельмі важны ўнёсак у развіццё нашае краіны.