• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
12.03.2022 | Літаратура

Make poetry, not war. Для Украіны і пра Украіну з любоўю

Стваральнікі беларускага літаратурнага інтэрнэт-часопіса Taubin у знак салідарнасці з народам Украіны публікуюць на старонках часопіса вершы ўкраінскіх паэтаў у перакладзе на беларускую мову.


taubin.png

«Мы, паэты, ведаем, што галоўная зброя — гэта слова. Яно забівае не горш за кулі, але яно ж і вяртае да жыцця. Слова — наймацнейшы лек, і мы сёння, параненыя проста ў сэрца аб’яўленай вайною, прыкладаем яго да самых балючых кропак у спадзеве, што не парвуцца сувязі паміж даўнімі сябрамі і блізкімі, што раны, якія ўжо нанесеныя, і раны будучыя не загнаяцца і зажывуць,» — пішуць стваральнікі часопіса.

«Бываюць моманты, калі не хапае слоў — сказаць нават самае простае, але такое важнае. Беларусам і беларускам знаёмы гэты стан. І калі мы не маглі гаварыць, за нас, пра нас і нашымі словамі прамаўлялі нашы ўкраінскія сябры і сяброўкі. Цяпер наш час гаварыць. Час салідарнасці і яднання.

Наша салідарнасць і падтрымка — вольналюбіваму ўкраінскаму народу. Аднойчы цемра над вашым — і нашым — домам развеецца. Аднойчы мы прачнёмся і ўздыхнём свабодна. Аднойчы больш не спатрэбіцца слова „зброя“. Аднойчы ўсе іншыя словы будуць вучыць нас любіць».

Мікола Вараб’ёў

***

жыць так цікава
асабліва цяпер
калі нічога
ня мае сэнсу...

*

Кожны з нас быў настолькі спалоханы
наколькі ён быў чалавекам...

Юлія Мусакоўска

***
Што грыміць у мяшку?
Косткі.
Косткі мае, ды ня ўсе.
Тры костачкі брацік выняў,
дзьве на рынку прадаў,
адну на гародзе закапаў.

Вырасьце з той косткі яблыня,
кожны яблык з тварам маім.
Будзе ў браціка пытацца:
— За што ты мяне, старэйшы брацік?
За што ты мяне забіў,
костачкі зь мяне выняў,
грубай ніткай зашыў,
у мяшок паклаў,
тры дні пахаваць не даваў?
— За тое, што ў цябе
жонка прыгажэйшая,
песьня гучнейшая,
зямля тлусьцейшая,
яблыня ў падворку вышэйшая.
Аддай мне зямлю сваю,
жонку сваю,
песьню сваю
вузлом поперак горла завяжы.

Ня брат ты мне,
ня шчыры вораг,
не чалавек,
ня зьвер.
Мяшок, набіты косткамі.

Выйдзе жонка твая — надкусіць яблычак,
упадзе мёртвая.
Выйдуць дзеці твае,
надкусяць —
упадуць нежывыя.
Выйдзе сонца —
спаліць тваю хату датла,
попелам зямлю засее.

Што грыміць у мяшку?
Яблыкі.
Салодкія-салодкія.

Пераклаў з украінскай Андрэй Хадановіч

Больш вершаў беларускіх і ўкраінскіх чытайце на старонцы часопіса TAUBIN


Пачытайце гутарку з паэткай і рэдактаркай часопіса Крысцінай Бандурынай:

Крысціна Бандурына: «Можаце лічыць, што маніфест паводзінаў творцы я пісала для сябе самой»

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Сёння раніцай пасля вобшуку дома затрымалі спявачку Аляксандру Захарык

34-гадовай дзяўчыне інкрымінуюць арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі...

valiancina_shauchenka
Грамадства

«У 73 гады паехала сакараць Берлін». Як баба Каця зрабіла вёску вядомай на ўвесь свет

Гэтая гісторыя не пра тое, як чалавек доўга і мэтанакіравана ішоў да сваёй мэты — стаць знакамітым. Яна аб іншым....

valiancina_shauchenka
Грамадства Літаратура

«Дамавікамерон» Адама Глобуса цяпер можна паслухаць

У аўдыёфармаце выйшла кніга Адама Глобуса «Дамавікамерон» на kamunikat.org. Зборнік кароткіх гісторый Адама...

valiancina_shauchenka
Грамадства Літаратура

«Добры доктар Будзь-Здароў». Выйшла знакамітая казка Карнея Чукоўскага ў перакладзе Андрэя Скурко

Рэдактар Андрэй Скурко пераклаў знакамітую казку Карнея Чукоўскага, знаходзячыся ў зняволенні. Пра гэта напісала...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Сёння раніцай пасля вобшуку дома затрымалі спявачку Аляксандру Захарык
    Грамадства
    «У 73 гады паехала сакараць Берлін». Як баба Каця зрабіла вёску вядомай на ўвесь свет
    Грамадства Літаратура
    «Дамавікамерон» Адама Глобуса цяпер можна паслухаць
    Грамадства Літаратура
    «Добры доктар Будзь-Здароў». Выйшла знакамітая казка Карнея Чукоўскага ў перакладзе Андрэя Скурко
    Культура
    «Біша бо іх із града крэпка». Абліччы Анастасіі Слуцкай
    Грамадства
    «Партрэт з памяці»: Віслава Шымборска ў вершах і беларускіх перакладах. «Прастора польскай культуры» запрашае на анлайн-вечарыну
    Грамадства Адукацыя
    «80% настаўнікаў былі ў жудасным стане». Эксперт — аб тым, што цяпер адбываецца са школьнай адукацыяй у Беларусі і што з ёй не так
    Культура
    Сплаў авангардызму і мадэрнізму
    Грамадства
    Рэшткі былой сядзібы ў Ручыцы, што на Вілейшчыне, унеслі ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей
    Грамадства
    Памёр паэт Дзмітро Паўлычка
    Грамадства Кіно Асоба
    «У кожным фільме ёсць частка мяне». Факты з жыцця і фільмаграфія Міхаіла Пташука
    Грамадства Каляндар
    Каляндар з 30 студзеня па 5 лютага. Што святкуем? Па чым сумуем?
    Вандруем разам
    Мілыя сцежкі ў парку Рэпіхава
    Грамадства Літаратура
    «Мне важна, каб верш нагадваў фрыджазавае сола»: паэт і музыка Віктар Сямашка — пра сваю новую кнігу і беларускі авангард
    Грамадства
    Экскурсаводы Іван Сацукевіч і Алесь Варыкіш выйшлі на свабоду

Афіша

  • 01.02

    Спектакль у авангардным тэатры Komuna Warszawa ў пастаноўцы Паліны Дабравольскай

  • 31.01 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 31.01 — 05.02Выстава Наталлі Разуменка ў Мінску
  • 31.01 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 31.01 — 26.02Выстава айца Сяргея Сурыновіча «Птушыны вянок» ў Віцебску
  • 31.01 — 27.02Зімовая выстава ў Мінску
  • 31.01 — 26.02«Самародак з Рагачова». Выстава Анатоля Каплана ў Гомелі
  • 31.01 — 28.02Выстава выцінанкі «Зімовыя цуды» ў Маладзечне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Лідар «Океана Ельзи» Святаслаў Вакарчук пракаментаваў прысуд за сваю песню ў Мінску
    • Мікалай Пачкаеў: «Беларуская лацінка далёкая ад польскай, а гістарычнай сувязі сучаснага кірылічнага алфавіту з тэкстамі старабеларускай мовы няма»
    • Гурт NaviBand выпусціў новы сінгл з украінскай спявачкай Tayanna. Паслухайце, як нашы мовы гучаць разам
    • «Нікому няма справы, ці беларусы — нашчадкі паўстанцаў-1863, Каліноўскага, ВКЛ, Вітаўта, Астрожскага»
    • «Цяпер у мяне ёсць месца, дзе я магу быць шчырай і не думаць пра тое, каб выжыць»: актрыса Святлана Зелянкоўская адкрыла ў Варшаве тэатр-студыю
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип