Новая антываенная песня «Гэта наш шлях» з’явілася на Youtube-канале Макса Каржа 17 чэрвеня. Гледачы ў каментарах заўважылі, што песня прысвечаная ў тым ліку беларусам, праз вайну апынуўшымся ў яшчэ больш складаным становішчы.
Нагадаем, што 4 чэрвеня Макс Корж выпусціў трэк «Свой дом», які таксама быў прысвечаны падзеям ва Украіне. Пасля гэтага музыка абвесціў аб адмене канцэртаў у Расійскай Федэрацыі.
Як вы ўжо здагадаліся, у гэтым годзе ў нашых краінах канцэртаў не будзе. Не магу я спяваць пра жыццё ў кайф, калі кожны дзень гэтыя жыцці адбіраюцца, — напісаў музыка.