Літаратар сцвярджае, што 17 верасня — адна з самых спрэчных дат нашага календара. Бо адны справядліва скажуць, што гэта ўз’яднанне Усходняй і Заходняй Беларусі. Іншыя запярэчаць, што так званае вызваленне нічога добрага заходнім беларусам апроч рэпрэсій не прынесла. У беларускай літаратуры ж гэта дата цесна звязаная з творчым лёсам паэта Максіма Танка, якому 17 верасня споўнілася б 110 гадоў.
Літаратар гаворыць пра Максіма Танка і яго 17 верасня, якое падзяліла творчасць паэта на дзве няроўныя паловы: як Танк спачатку дайшоў да рускай і польскай літаратуры, а толькі потым да беларускай; чаму паэт узяў сабе бойкі псеўданім Танк; як Максім Танк фізічна ўратаваўся ад сталінскіх рэпрэсій; ці баяўся паэт допытаў у КДБ і што за псіхалагічныя гульні гэта былі; чаму Танк трымаў дома трывожны чамаданчык; як блізкія сябры паэта ператварыліся ў даносчыкаў; як Танк пранёс сваё каханне і вернасць праз усё жыццё.