• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • Афіша
14.06.2022 | Грамадства Гісторыя

Гістарычныя катаклізмы часу і няпросты творчы шлях Максіма Танка

«Народная воля» працягвае публікаваць фрагменты з кнігі «250 асоб з Беларусі ў дыялогах культур». Гэтым разам аповед пойдзе пра народнага паэта Беларусі — Максіма Танка.


54.jpg

Максім Танк (4 (17) верасня 1912 г. — 7 жніўня 1995 г.)

Максім Танк (сапраўднае імя Яўген Іванавіч Скурко) — народны паэт Беларусі (1968), акадэмік АН Беларусі (1972), Герой Сацыялістычнай Працы (1974), сакратар Саюза пісьменнікаў СССР (1966–1986), лаўрэат Ленінскай прэміі, Дзяржаўнай прэміі імя Я.Купалы, Літаратурнай прэміі імя А.Фадзеева.

Максім Танк прайшоў няпросты творчы шлях і вырас у буйнога, самабытнага майстра слова. Гістарычныя катаклізмы часу падзялілі яго літаратурны лёс на дзве часткі.

Першы этап — 1930-я гады, калі яго родныя мясціны (нарадзіўся ў вёсцы Пількаўшчына Мядзельскага раёна Мінскай вобласці) уваходзілі ў склад Польшчы. Яго неаднаразова арыштоўвалі як удзельніка рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі. Другі этап — з 1939 года, калі пісаў і друкаваўся ва ўмовах савецкай улады.

Максім Танк не атрымаў вышэйшай адукацыі, скончыў толькі гімназію ў Вільні. Але шмат чытаў, быў патрабавальны да сябе. І паэтычная культура яго вершаў ужо ў 1930-я гады была высокай.

Першыя творы апублікаваў у 1931 годзе. Яго першыя зборнікі «На этапах», «Журавінавы цвет» былі напісаны пад уздзеяннем вызваленчай барацьбы народа Заходняй Беларусі і спалучалі ў сабе рэалістычна-бытавое і рамантычнае бачанне жыцця. Лірычны герой Максіма Танка — звычайны сялянскі хлопец і разам з тым бунтар, турэмны вязень, які не скараецца няволі і цвёрда трымаецца ідэі барацьбы за сацыяльную і нацыянальную справядлівасць. У творах паэта пульсавала магутная стыхія ўсяго жывога, прыгожага, асабліва прыродных сіл, што ўвасабляюцца ў метафарычнай яркай вобразнасці.

У пасляваенныя дзесяцігоддзі ўсё больш мацнее зямны пачатак паэзіі Максіма Танка, які валодае здольнасцю адкрываць прыгожае ў самым будзённым і простым. Дарога, закалыханая жытам, капанне бульбы ў дождж, смаленне кабана, глыток калодзежнай вады, каравай хлеба, сосны, калыска, ганчар, які цярпліва размешвае гліну, матчыны рукі — вось апорныя вобразатворчыя аб’екты, праз якія аўтар ідзе ў вялікі свет народа, у глыбіню яго духоўнага жыцця. У працэсе творчага развіцця Максім Танк усё часцей адмаўляецца ад традыцыйнай вершаванай формы з яе лёгкім рытмам і рыфмоўкай. Пэўна, такая структура здавалася лёгкадумнай і абмяжоўвала магчымасці глыбокага спасціжэння жыцця. Паэт усё больш карыстаецца свабоднай формай вершаванага выказвання, гэтак званым верлібрам, блізкім да празаічнага маўлення, затое зручным для перадачы думкі, філасофскай развагі пра спрадвечныя ісціны быцця беларуса, пра яго маральныя каштоўнасці. Ды і па натуры ён быў удумлівым, непаспешлівым ва ўчынках і рашэннях, дасціпна мудрым і вясёла-жыццелюбным чалавекам, цаніў усё натуральнае і здаровае. Быў прывязаны душою да свайго возера Нарач, якое праходзіць праз усю яго творчасць.

Максім Танк перакладаў творы А.Пушкіна, А.Міцкевіча, Ю.Славацкага, У.Маякоўскага, У.Бранеўскага. Яго творы перакладаліся на многія мовы.

Яго імем названы Дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт у Мінску.

Збор твораў Максіма Танка ў 6 тамах выдадзены ў 1978–1981 гадах. Поўны збор твораў паэта пабачыў свет 10 гадоў таму і налічвае 13 тамоў.

Памёр Максім Танк у Мінску. Пахаваны, згодна з яго воляй, у роднай вёсцы Пількаўшчына побач з блізкімі.


Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства Адукацыя

«Дзейнічай як ЕГУ»: студэнтка ЕГУ абвесціла сухую галадоўку ля ўвахода ва ўнівесітэт

А восьмай гадзіне раніцы 27 чэрвеня да парога будынка, дзе месціцца Еўрапескі Гуманітарны Універсітэт прыйшла маладая...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Купальская ноч у гармоніі з прыродай: як не сесці ў лужыну падчас скокаў праз вогнішча

На календары — макаўка лета. Традыцыйна ў перыяд сонцастаяння і самых кароткіх начэй беларусы пакідаюць гарады...

valiancina_shauchenka
Замежжа Музыка Літаратура

Украінскі музыка і публіцыст Сяргей Жадан атрымаў прэмію міра нямецкіх кнігавыдаўцоў

Музыка і публіцыст дзякуе нямецкім кнігавыдаўцам і кнігараспаўсюднікам за прэмію міра і зазначае, што для ўкраінскай...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Ад мінскага ваяводы Адама Хмары да нашчадкаў сям’і Высоцкіх

Менавіта так адным сказам можна акрэсліць тэматыку навукова-практычнай канферэнцыі, якая 22 чэрвеня адбылася ў аграсядзібе...

Апошнія навіны

    Грамадства Адукацыя
    «Дзейнічай як ЕГУ»: студэнтка ЕГУ абвесціла сухую галадоўку ля ўвахода ва ўнівесітэт
    Грамадства
    Купальская ноч у гармоніі з прыродай: як не сесці ў лужыну падчас скокаў праз вогнішча
    Замежжа Музыка Літаратура
    Украінскі музыка і публіцыст Сяргей Жадан атрымаў прэмію міра нямецкіх кнігавыдаўцоў
    Грамадства
    Ад мінскага ваяводы Адама Хмары да нашчадкаў сям’і Высоцкіх
    Культура Каляндар
    Каляндар з 27 чэрвеня па 3 ліпеня. Што святкуем? Па чым сумуем?
    Літаратура Беларуская мова
    Палітзняволены журналіст Андрэй Скурко даслаў у лісце новы верш
    Грамадства
    У Гродне ў закінутым басейне адкрылі выставу маладзёжнага мастацтва
    Культура Грамадства Мастацтва
    «Хацелася б працягнуць сваю лінію»: Брэсцкая «Прастора КХ» запусціла лічбавую галерэю сучаснага беларускага мастацтва
    Культура Грамадства Гісторыя
    Як адзначалі Купалле ў музеі народнай архітэктуры і побыту ў Строчыцы
    Грамадства Гісторыя Літаратура Асоба
    Янка Купала — паэт № 1 у гісторыі Беларусі. Пра герояў беларускай гісторыі распавядае Андрэй Унучак
    Грамадства Гісторыя
    З гісторыі сусветнай картаграфіі. Як замежнікі Расію бачылі
    Грамадства
    Памерла выкладчыца і грамадская дзяячка Аляўціна Вячорка
    Грамадства
    Краіна «Не». Культура табу і табу ў культуры
    Грамадства Замежжа
    «Ноч паэзіі», уручэнне прэміі імя Багушэвіча, дыскусіі і канцэрты. Як прайшоў фестываль Pradmova ў Вільні
    Гісторыя
    Мінск геральдычны і сімвалічны. Як за часамі Расійскай імперыі знішчаліся старадаўнія сімвалы горада

Афіша

  • 28.06

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Новы фільм арт-праекта «Revolution» у Варшаве

  • 28.06 — 24.07Выстава Марка Шагала ў Варшаве
  • 28.06 — 30.06Творы Руфіны Базловай на выставе «The Medium is the Message: Flags and Banners» у ЗША
  • 28.06 — 30.07Выстава «Янка Купала і Якуб Колас. Досціпы ад класікаў» у Мінску
  • 28.06 — 30.06Выстава маляванак па матывах твораў Марка Шагала ў Мінску
  • 28.06 — 14.08Фотавыстава Віталя Бутырына «Паэтыка фотаграфікі» ў Мінску
  • 28.06 — 30.06Выстава разьбяра па дрэве Барыса Васількова ў Гомелі
  • 28.06 — 10.08Спаборніцтва па спартыўным арыентаванні Street-O ў Гродне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Relikt выдаў альбом-падарожжа ў залатыя часы беларускага рока (аўдыё). Прэм’ера на «Будзьме»
    • Мая складаная беларуская праблема. Эсэ Ганны Янкуты
    • «Беларускі пісьменнік Васіль Быкаў уварваўся ва Украіну ў складзе расійскага войска?..» Адкрыты ліст Уладзіміра Някляева міністру адукацыі і навукі Украіны
    • Усё можна перажыць, калі падабраць правільную песню: ТОП-5 беларускіх трэкаў ад Сяргея Башлыкевіча
    • Здзек з Васіля Быкава
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM