• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
26.09.2016 | Літаратура

Максім Жбанкоў: “Возера Радасці”, дэнс у пустэчы (рэцэнзія)

Падзея ў трох трэках Romantic Collection

Яны пішуць жаночыя раманы. Бо дзевачкі купляюць пра дзевачак. Бо ў гэтай краіне зашмат пацаноў, а мужыкоў не стае. Зрэшты, жаночы раман – не пра гендар. Ён ёсць натуральнай формай самаадчування аўтара ў краіне дырэктыўнага шчасця і млявай будучыні. Эпас памёр. Святло адключылі. Героі сышлі, засталіся папялушкі. Калі нельга разумна, хай будзе кранальна. Новы Марціновіч. “Возера Радасці”. Just another brick in the wall.

Віктар Марціновіч – рэальны нацыянальны скарб. Яго ўвесь час хочацца больш. У нармальнай краіне такіх – элегантных поп-артыстаў з добрай адукацыяй, нязмушаных дэндзі ў пошуках авацыяў, іранічных цытатчыкаў на хвалі чарговага трэнду, здольных ператварыць Лакана ў комікс, а комікс у Лакана, – шмат. А ў нас адзін. Таму Віктар працуе адразу за ўсіх: старанна выкрывае штораз новыя вымярэнні айчыннага шапіто. Ненапружна і зручна да карыстання. Нават калі гэтая раніца для Фета, а не для Дастаеўскага.

Little Girl Blue

Першае ўражанне: гэта не раман, а сцэнар. Бо акурат там не тлумачаць, а апісваюць, не абгрунтоўваюць, а раскладаюць на мізансцэны – звычайна ў цяперашнім часе: “Зміцер падыходзіць да раяля і спрабуе заграць “Сабачы вальс”. Вольга з болем назірае ягоныя спробы”. Аўтару відавочна нецікавыя псіхалагічныя матывацыі ды іншыя ментальныя траблы, ён ляціць па паверхні сканструяваных падзеяў і заняты перадусім эфектнай кампаноўкай кожнага асобнага кадра. Але характэрная для Марціновіча культура бачання перыядычна канфліктуе з трэшавым зместам ягонага паведамлення. Стартавы для “Возера” эпізод –  з няшчаснай жонкай алігарха, брутальнай ягонай каханкай ды дзеткай з ледарубам – мог упрыгожыць любы бразільскі серыял. Ці нават лепш – лёгка паклаўся б у стылістыку японскіх анімэ, з тамтэйшай схільнасцю да натужнага меладраматызму, адкуль аднолькава блізка да трагедыі і софт-порна. Выбар галоўнай гераіні відавочны і ўзорны для лёгкага чытва: дзевачка-пакутніца, кветачка ў брудзе, постзмагарка, недалярва, квазікаханая, нібыта дачка як бы бацькі…

Так, гэта абсалютна цягне на аўтапародыю – дарэчы, стыль Марціновіча выдатна пасуе да імітацыяў, бо сам ёсць складанкай пазычанняў ды ўплываў, ад Набокава з Джойсам да Ўэльбэка з Ліпковічам. Але адначасова паўстае надзвычай цікавы – і ў пэўным сэнсе ўнікальны – эфект. Аўтар бульба-трэш-аповеду сам робіцца ягонай часткай і персанажам. Як там казаў Гюстаў Флабэр, “Мадам Бавары – гэта я”? Тады шматпакутнае дзяўчо Яніна Станіславаўна – безумоўна, Віктар Марціновіч. Гаротніца на скразняках агрэсіўнай стабільнасці.

 

Livin’ Next Door to Alice

Аўтар першым жа радком “Возера” спасылаецца на кэралаўскую Алісу, робячы сабе падвойнае алібі: маўляў, я тут гуляюся, мрою сабе паціху – а да таго ж гэта ўсяго толькі дзяўчынка ў атачэнні сваіх улюбёных глюкаў. Думаеце, у руках Чорная Каралева? Дык не, проста коцік. Разлічваеце на “сапраўдны” раман? Дык не, будзе калекцыя фрыкаў, лёгкае роўд-муві пад саўндтрэк з маёй хатняй калекцыі.

Аднак менавіта гэтая спасылка пазначае планку якасці, да якой Марціновіч відавочна не дацягвае. Менавіта таму, што ён не ўладар сітуацыі, а яе частка. Не рэжысёр. І нават не актор. Хутчэй глядач. Не гулец, а скрыптар. Позірк з залы – як бы прысутны, але з бяспечнай дыстанцыі.

Мастацтва трымаць позу ў начным асяродку каштоўнейшае за якасці, пра якія мелася б паведамляць сама поза.

На Льюіса Кэрала працавалі матэматычны розум, асабісты эксцэнтрызм, шалёная фантазія, любоў да малалетак і ўся традыцыя брытанскага нонсенсу. На Віктара Марціновіча – журналісцкі досвед і вострае вока, агульная начытанасць, далікатнасць і памяркоўнасць, калекцыя турысцкіх сэлфі ды практыкі выкладчыка-візіцёра. Тут як ні касі пад брытанскага парадаксаліста – усё адно прагучыш як Ільф і Пятроў.

Пазнавальны айчынны абсурд прэзентуецца ў фельетонным фармаце: серыя слайдаў, якія не складаюцца ў агульны пазл. Тым больш – у архітэктуру сюжэта (што, зрэшты, выглядае адметнай рысай раманаў Марціновіча). Аўтару відавочна бліжэйшая калекцыя памежных станаў свядомасці. Прыпынкі ў блуканнях бядачкі Ясі ніяк не звязаныя паміж сабой і маглі б адбыцца ў якой заўгодна паслядоўнасці – сапраўды, ці не ўсё роўна, адкуль дэпартавацца?

Кожны з кавалкаў тэксту, можа, і мае сваю прывабнасць, але разам яны гучаць надзіва манатонна. Лемуры-механізатары, праўладныя прайдзісветы, выпадковыя хлопчыкі і кепскія дзяўчынкі, Diesel, сервелат, што нагадвае ножку крэсла, Ніцшэ, дзяржТБ, Metallica, мапа поўні і майткі з карункамі… Ратацыя фактуры плюс адсутнасць зрухаў. Той самы твар, тая ж меланхолія. Бясконцае вяртанне. І так трыста дваццаць старонак.

Гэта не Канзас, Татошка. Нават не Dreamland.

 

Ticket To The Moon

Проза Марціновіча цёплая, як зялёная гарбата, і з прэтэнзіяй, як першакурсніца філфака. Чытаецца лёгка, засвойваецца хутка, не пакідае шкодных слядоў. У прынцыпе, ніякіх слядоў. Як нягеглы прынт пасля першага прання. Галоўны эфект тут – сама наяўнасць эфекту: аўтар зноў пазначыў сваю прысутнасць у меню айчыннага фаст-фуду.

Мушкецёр юрліва выгнуты, як скляпенне неба ва ўступе да “Сарочынскага кірмаша” Гогаля.

Аднак так было заўсёды. Галоўная прывабнасць тэкстаў Віктара – у тым, чаго там няма: маштабнай асобы аўтара, энергетыкі выказвання, глыбіні мыслення. Усе гэтыя олдскульныя крытэры тут не працуюць і нават замінаюць. Літаратар Марціновіч цікавы (і істотны) у якасці іконы найноўшага часу – генератара камфортнага чытва сярэдняга эшалону. Узорнага стваральніка беларускасці light.

Ён зручны, таму што зразумелы і прыстойны. Таму што не Чаргінец і не Бахарэвіч. Усё бачыць і нават іранізуе, але мякка і лагодна. Так, каб нікога не пакрыўдзіць. Да “Возера” варта прыходзіць па эмацыйны масаж: аўтар ласкава пройдзецца па папулярных болевых кропках і зробіць вам сумна і прыгожа.

У эфіопкі Лауры аблічча з тэракоты.

Узорная пасрэднасць – гэта не слязлівыя раманчыкі для хатніх гаспадынь. Не Батракова з Лісіцкай – ружовыя мроі пазамінулага сезону. Гэта якраз Марціновіч-стайл – кактэйль з дакладнай дазіроўкай лёгкай адукаванасці, меланхалічных назіранняў, ментальнай запаволеннасці і ненапружнага сацыяльнага крытыцызму. Зашмат Муракамі, трохі Сіда Барэта, Хайдэгер у дадатак.

Нататкі транзітных тутэйшых. Сентыментальны трып на поўню, якой няма.

 

 

Максім Жбанкоў

 

* Курсівам пазначаныя цытаты з рамана Віктара Марціновіча “Возера Радасці”

Вялікая прэзентацыя “Возера Радасці” ў Мінску

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства Гісторыя

Унучка пакаранага паўстанца, якая стала адной з самых вядомых у свеце жанчын-хірургаў

Геній медыцыны, адна з першых жанчын у свеце, якая атрымала званне прафесара хірургіі, яна ніколі не была на радзіме...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Новыя элементы ў спісе нематэрыяльнай спадчыны

На пасяджэнні Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры...

valiancina_shauchenka
Грамадства Літаратура

Новыя кнігі Уладзіміра Арлова да 105-х угодкаў БНР выдаў Kamunikat.org

«Вясну пачынаем дзьвюма новымі кнігамі Уладзіміра Арлова! «Айчына. Ад Агінскага да Багушэвіча» — гэта працяг вядомай...

valiancina_shauchenka
Грамадства «Музыка»

«Kalychanka». Новая песня ад Лявона Вольскага

«Лірычная песьня пра тое, як нялёгка і як пачэсна быць Беларусам у гэты складаны, шчымлівы і балючы час», —...

Апошнія навіны

    Грамадства Гісторыя
    Унучка пакаранага паўстанца, якая стала адной з самых вядомых у свеце жанчын-хірургаў
    Грамадства
    Новыя элементы ў спісе нематэрыяльнай спадчыны
    Грамадства Літаратура
    Новыя кнігі Уладзіміра Арлова да 105-х угодкаў БНР выдаў Kamunikat.org
    Грамадства «Музыка»
    «Kalychanka». Новая песня ад Лявона Вольскага
    Грамадства Літаратура
    Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
    Грамадства
    У Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі выяўлены метрычны запіс пра смерць Антаніны Ракасоўскай — маці Маршала Савецкага Саюза Канстанціна Ракасоўскага
    Гісторыя
    Пра што пісалі ў дзённіках беларускія рэвалюцыянеркі?
    Гісторыя
    Міты Другой Сусьветнай вайны. Да дня спаленьня Хатыні
    Культура
    «Сказаць, што я ў роспачы, гэта нічога не сказаць. Быццам бы жыццё абарвалося» Маргарыта Ляўчук мае праблемы з голасам
    Грамадства Літаратура
    Беларусы Швецыі падрыхтавалі аўдыяварыянт кнігі «Цудоўнае падарожжа Пыхыча й Шустрыка па Беларусі і яе гісторыі»
    Замежжа
    У Беластоку адкрылася фотавыстава святкаванняў Дня Волі ў розныя гады
    Грамадства Кіно
    Мінкульт адмяніў правядзенне кінафестывалю «Нефільтраванае кіно»
    Краіна
    Вуліца «БНР» замест 60 год СССР, Езавітаўскія чытанні замест Паскевіцкіх і шыльда Язэпу Няцецкаму замест Леніна на вакзале
    Культура
    Аўтарскія дыванкі і прыгожыя габелены прадставяць майстры народных рамёстваў на выставах у Віцебску
    Грамадства
    Святлане Алексіевіч заблакавалі банкаўскі рахунак у Германіі

Афіша

  • 23.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Прэзентацыя трэцяга тома трылогіі «Галасы Беларусі» ў Вільні

  • 23.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 23.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 23.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 23.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 23.03 — 26.03«Штучны інтэлект: мастак ці машына?»: выстава ў Мінску
  • 23.03 — 26.03Выстава «Джаз! Каты! Вясна!» у Мінску
  • 23.03 — 26.03Выстава «Веснавыя святы, абрады і звычаі беларусаў» у Гродне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • У мастачкі Нікі Сандрас здарылася кровазліццё ў мозг. Ёй патрэбна дапамога
    • Абламейка: «У беларусаў па вялікім рахунку няма сяброў на гістарычным полі»
    • Ведаеце, на якой мове насамрэч размаўлялі ў Беларусі ў канцы 18 стагоддзя?
    • Ва Украіне з’явіўся сайт пра тое, чаму ў Беларусі ўсё так і беларусы такія
    • Пісьменніца Наталка Харытанюк запусціла відэаканал с урокамі ангельскай праз беларускую
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип