Аўтара YouTube-канала «Жыццё-Маліна» Мікіту Мелказёрава не ўпусцілі ва Украіну

Шэсць гадзін яму давялося чакаць рашэння ўкраінскіх пагранічнікаў у аэрапорце «Барыспаль», паведамляе БАЖ.


000.png

«Вельмі непрыемна, што хтосьці там сабраўся ваяваць», — пракаментаваў Мікіта сваё чаканне. У выніку праз мяжу яго не прапусцілі.

«Няма дастатковага фінансавага забеспячэння на перыяд запланаванага знаходжання і для вяртання да дзяржавы паходжання, альбо транзіту да трэцяй дзяржавы», — сказана ў афіцыйнай адмове, якую апублікаваў Мелказёраў.

Пачынаючы з 10 лютага (дня, калі стартавалі беларуска-расійскія вучэнні) шмат беларусаў сутыкнуліся з праблемамі падчас перасячэння украінскай мяжы. Кагосьці дадаткова правяраюць, а кагосьці ўвогуле не прапускаюць.