З’явіўся новы рэліз праекта «Малус» — серыі мастацкіх падкаст пастановак па літаратурных тэкстах пісьменніка Стаселька Кірыла. Новы выпуск называецца «Некампетэнтны адмысловец», яго агучылі купалаўцы Крысціна Дробыш, Міхась Зуй і Андрэй Дробыш.
Ці даводзілася вам сумнявацца ў рэчах, цалкам для вас відавочных? А ці здаралася адчуваць няўпэўненасць насуперак поўнай перакананасці? Герой гэтага выпуска аказаўся менавіта ў той сітуацыі, калі ніякія правільныя адказы нібыта «не працуюць». Але ўсё не так проста і гісторыя не толькі пра гэта.
Крысціна Дробыш
Праслухаць эпізод можна на адной з наступных платформ: Google Podcasts, Apple Podcasts, Spotify, Аnchor, Сastbox і YouTube.