Дзіцячы літаратурны ранішнік у кнігарні “логвінаЎ”
Грамадская кампанія “Будзьма беларусамі!” і выдавецтва “Логвінаў” 12 лютага (субота) святкуюць першыя ўгодкі існавання кнігарні “логвінаЎ” і запрашаюць дзетак і іх бацькоў на дзіцячы літаратурны ранішнік з удзелам:
Віктара Жыбуля,
Веры Бурлак
і Андрэя Хадановіча.
Разам пачытаем вершы, паразмаўляем пра кніжкі, пап’ем соку і паямо печыва. “Дзіця – разгорнутая кніга” (К.Чукоўскі). Цікавосткі, падрыхтаваныя для дзяцей, дададуць добрага настрою іх бацькам. Без падарункаў ад кампаніі “Будзьма!” не абыдзецца.
На дзіцячыя кнігі выдавецтва “Логвінаў” цэны будуць зніжаныя на 50%.
Пачатак у 14:30.
Кнігарня “логвінаЎ” (або проста кнігарня “Ў”) знаходзіцца ў дварах за домам “Подзвіг народа…”, што на плошчы Перамогі.