Зараз лета. Добрае надвор’е, кароўкі ядуць сваю зяленую траву і не аб чым такім не мараць.
Акрамя Мамы Му! І, канешне, яе сябра Крумкача. Яны не сядзяць на месцы, а з вялікай асалодай сустракаюцца з дзецьмі. У нядзелю, 15 чэрвеня, лялечны тэатр “Лямцавая батлейка” завітаў у Гродна, каб паказаць для дзетак, якія часова знаходзяцца ў Рэабілітацыйным цэнтры, спектакль “Мама Му чытае і прыбірае”.
Перад спектаклем Хрысціна Марчук (мясцовы куратар кампаніі “Будзьма!”, якая і арганізавала гэту імпрэзу) правяла невялічкую апытанку. Дзеткам непроста было перакласць некаторыя словы з рускай мовы на беларускую, але з дапамогай дарослых яны гэта зрабілі выдатна. І атрымалі прызы ад кампаніі “Будзьма беларусамі!”.
Трэба сказаць, што гэта сустрэча была незвычайнай. Упершыню спетакль глядзелі двое дзетак, якія цалкам не бачаць. Але слухалі яны вельмі ўважліва і ўсе зразумелі! Мама Му і Крумкач падыходзілі да іх, каб дзеткі сваімі пальчыкамі маглі іх пабачыць – памацаць.
Дзякуй за ваш смех, за вашы апладысменты, дарагія дзеткі! Не хварэйце! І ўсміхайцесь часцей!
Калі Вы жадаеце, каб вясёлая Мама Му, у выкананні лямцавай батлейкі прыехала да вас у вашую школу ці бібліятэку і арганізавала сапраўднае шоў для дзетак альбо дарослых, пішыце на скрыню razam@budzma.org, і ваш зварот не застанецца без увагі.
Спектакль “Мама Му” ўжо прайшоў з посьпехам у розных гарадах і рэгіёнах Беларусі (Мінск, Брэст, Дзяржынск, Слуцк, Заслаўе, Ждановічы, Мар’іна Горка, Віцебск, Маладэчна). А патэнцыйным арганізатарам паведамляем, што пастанова разлічана на школьнікаў малодшага ўзросту.
Коратка пра аўтарку. Юя Вісландэр (Jujja Vislander) – шведская дзіцячая пісьменніца (нарадзілася ў 1944г.), вядомая сваімі вясёлымі гісторыямі аб цудоўнай і адважнай гарэзе – карове Му, яе сябру-хвальку крумкачы Краксе, ды іх сумесных прыгодах. У 2005 г. творчы дуэт Юі і Тумаса Вісландэраў быў угараваны прэміяй імя Астрыд Ліндгрэн.
Тэгі: Гродна