«Мама, я бачыла вайну». Як беларуска дапамагае ўкраінскім дзецям зарабляць на малюнках (відэа)

У Брытаніі запрацавала анлайн-платформа, дзе можна купіць малюнкі дзяцей з Украіны, піша «Новы час». На сайце LELEKA кожны малюнак, незалежна ад яго складанасці, каштуе 7 фунтаў.


photo_2022-08-04_16-45-29.jpg

Для дзяцей, якія аказаліся ў складанай сітуацыі з-за вайны, гэты заробак — магчымасць выдаткаваць грошы на сваё меркаванне: хтосьці дапамагае бацькам, якія засталіся без працы, хтосьці аддае валанцёрам, якія дапамагаюць украінскім вайскоўцам, хтосьці здае на гуманітарную дапамогу, а хтосьці дорыць маленькія падарункі сваім сябрам.

Праект стварыла каманда валанцёраў з розных краін, у тым ліку і з Расіі, а адна з сузаснавальніц сэрвісу — Аляксандра Ламачэнка з Беларусі.

Прадзюсарка BBC Міла Дацэнка сустрэлася з ёй, а таксама пагутарыла з тымі, хто карыстаецца сэрвісам: з аўтарамі карцін і іх бацькамі, а таксама з пакупнікамі малюнкаў.