• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • «Пра тэхналогіі і не толькі»
  • Афіша
29.06.2022 | Грамадства

Былы дэпутат Вярхоўнага Савета, стваральнік газеты «Пагоня» Мікола Маркевіч сустракае юбілей за кратамі

21 чэрвеня Маркевіча затрымалі на працоўным месцы ў Гродне, потым прысудзілі 10 сутак адміністрацыйнага арышту за рэпост у Facebook з забароненага ў Беларусі сайта.


nllf0iwpfa8mav0gl6lvr3424oj32uul.jpg

Мікола Маркевіч — былы «дэпутат незалежнасці», у 90-х быў заснавальнікам і галоўным рэдактарам газеты «Пагоня». Быў удзельнікам галадоўкі дэпутатаў Вярхоўнага Савета ў 1995 годзе. У 2002 годзе быў асуджаны на два гады абмежавання волі за паклёп на прэзідэнта краіны.

Чытайце яшчэ: Праз дваццаць гадоў: Як судзілі журналістаў «Пагоні»

Пазней быў рэдактарам газэты «Дзень», працаваў на Радыё Р*цыя, быў старшынёй гродзенскай суполкі «Таварыства беларускай мовы». Цяпер займаецца пасажырскімі перавозкамі ў фірме «Клас-Тур».

У лістападзе 2017 года ініцыятыва HrodnaMediaRoom выпусцілі відэаінтэрв’ю з Маркевічам пра тое, як журналіст стаў дэпутатам, які пракладаў шлях Беларусі да незалежнасці і ці варта спалучаць палітыку і журналістыку. Прадстаўляем самыя яскравыя думкі і выказванні Міколы Маркевіча па меркаванню рэдакцыі budzma.org. 

Пра журналістыку:

— Журналіст як люстэрка, у якім відаць рэчаіснасць — праз яго публікацыі і дзейнасць бачныя тыя працэсы, якія адбываюцца ў грамадстве. Журналіст, які ўлавіў грамадскі камертон, заўсёды тонка гэта адчувае і адлюстроўвае. З іншага боку — рэчаіснасць і грамадства таксама ўплывае на журналіста.

— Журналістыка гэта вельмі ідывідуальная праца. Гэта вялікая таямніца, як з набора 33 літар у алфавіце з’яўляецца артыкул, які знаходзіць водгук у тысячы людзей. Накідаць на старонкі як у адну бочку якасных матэрыялаў не азначае зрабіць якасную газету. Газета — гэта жывы арганізм, у якім усё павінна быць сбалансавана і дастаткова: і перчынка, і капустачка, і бульбачка.

Пра сумяшчэнне палітыкі і журналістыкі:

— Магчыма, тут будзе вельмі вялікая спрэчка са многімі людзьмі. У рафініраваным выглядзе гэта выглае так: калі ты займаешся палітыкай, то ты павінен быць палітыкам, калі займаешся журналістыкай — павінен быць журналістам. Напісаныя цэлыя кнігі і падручнікі, што гэтага змешваць нельга — як трэба быць аб’ектыўным і не займаць чыю-небудзь пазіцыю.

— Журналістыка і палітыка — гэта часткі жыцця. Калі жыццё падганяецца пад нейкую формулу ці схему, у такіх стэрыльных умовах заўсёды з’яўляюцца мёртванароджаныя праекты і ідэі. Я аднолькава добра пачуваўся і ў палітыцы, і ў журналістыцы. Мая журналістыка вельмі ўдала дапаўняла мае магчымасці як палітыка, і наадварот, мой досвед патрэбны і там, і там.

— Чалавека немагчыма падзяліць. Хто я, футбаліст, у якога правая нага добра выконвае ўдар у дзявятку, ці я чалавек, які добра ўмее гатаваць блінчыкі? Гэта заўсёды комплекс. Таму газета была адначасова і інструментам уплыву, і інструментам інфармавання, і інструменатам фармавання грамадскай думкі. Інакш не паўставалі б такія праекты.

Пра сябе як асобу:

— Калі браць мяне як асобу, мой крытычны падыход і з’едлівасць, калі адным словам можна і прыбіць, і закапаць чалавека, мне як асобе прыносіла шмат кепскіх вынікаў. Але тут трэба выбіраць: ці ты робіш тое, як ты бачыш сітуацыю, ці ты пачынаеш падкладвацца пад нейкія сітуацыі, хлусіць і выкручвацца.

— Я як стары палкавы конь, які як толькі чуе гук трубы — адразу гатовы біць зямлю капытам. У мяне зараз ёсць фантомныя болі. Мне сніцца, як я ўдзельнічаю ў абмеркаванні матэрыялаў, падвядзенні нейкіх вынікаў, выдачы заданняў. Я не ведаю, ці гэтыя фантомныя болі чымсьці скончацца, але гэта прымушае мяне заўсёды памятаць пра тое, што ёсць справы, якімі мне хацелася б займацца не 24 гадзіны ў суткі, як я займаюся цяпер, а хаця б 25 — таму што без абеда.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Мастака Алеся Пушкіна пакаралі ў калоніі пяццю месяцамі ў ПКТ

Гэта спецыяльная камера, куды пераводзяць вязняў у якасці спагнання за злосныя парушэнні ўстаноўленага парадку калоніі,...

valiancina_shauchenka
Грамадства Краіна

Школьнае адзенне дзелавога стылю ў Беларусі будуць пазначаць спецыяльнымі ярлыкамі

Для зручнасці пакупнікоў увядуць дадатковую маркіроўку для адзення, якое падыходзіць у якасці школьнай формы. Пра гэта...

valiancina_shauchenka
Культура Грамадства Замежжа

Калекцыю аўтэнтычных строяў беларускі Волі Дземкі пакажуць на Metropolitan Fashion Week у Лос-Анджэлесе

Спявачка, кінавытворца і прадзюсарка Воля Дземка, якая жыве ў Сіэтле (ЗША), рупліва збірае і рэстаўруе аўтэнтычныя беларускія...

valiancina_shauchenka
Вандруем разам

7 цудаў Дзісны: гайд ад «Будзьма!»

Лета — самы час для вандровак. Падарожнікаў, што завітаюць у самы маленькі горад Беларусі Дзісну, чакае шмат цікавага....

Апошнія навіны

    Грамадства
    Мастака Алеся Пушкіна пакаралі ў калоніі пяццю месяцамі ў ПКТ
    Грамадства Краіна
    Школьнае адзенне дзелавога стылю ў Беларусі будуць пазначаць спецыяльнымі ярлыкамі
    Культура Грамадства Замежжа
    Калекцыю аўтэнтычных строяў беларускі Волі Дземкі пакажуць на Metropolitan Fashion Week у Лос-Анджэлесе
    Вандруем разам
    7 цудаў Дзісны: гайд ад «Будзьма!»
    Грамадства
    Былому галоўнаму рэдактару «Борисовских новостей» далі 15 сутак арышту
    Грамадства
    Гродзенскі суд ліквідуе дабрачынны фонд «Наша Карэліччына»
    Культура Беларусы свету
    Ручнікі і накідкі для ложка, пашытыя беларускай у 1940-50-я гады, захоўвае музей Рэспублікі Комі
    Грамадства Замежжа Мастацтва
    У Львове адкрылася выстава «Фарбы беларускай рэвалюцыі», якая складаецца з партрэтаў беларускіх палітвязняў
    Грамадства
    «Калі на кепскае паўплываць не можам, то добрае — наша зона адказнасці». Беларусы знутры краіны пра тое, як не пераўтварыцца ў рабоў
    Краіна Каранавірус
    У Беларусі выяўлены новы штам каронавіруса «амікрон-ніндзя». Чым ён небяспечны?
    Краіна
    Экасцежку з зонай для прагулак басанож адкрыюць у Мінску
    Адукацыя Беларусы свету
    У Варшаве пачынаюць сваю працу школа і садок для беларускіх дзяцей «Я дома». Ідзе набор вучняў
    Замежжа Гісторыя Беларусы свету
    У Лондане адбудзецца куратарскі тур па выставе «Няскораныя»
    Грамадства
    На Паўла Белавуса завялі новую крымінальную справу — за «здраду дзяржаве»
    Грамадства Беларусы свету
    З успамінамі пра забітых герояў: Вольны хор выступіў у Варшаве на гадавіну выбараў

Афіша

  • 11.08 — 10.08

    Лекцыя-гутарка з Ганнай Дзягель у Вільні

  • 11.08 — 14.08Фотавыстава Віталя Бутырына «Паэтыка фотаграфікі» ў Мінску
  • 11.08 — 31.08Зброя ВКЛ на выставе ў Нясвіжы
  • 11.08 — 25.09Выстава беларускага мастацтва «Калі сонца нізка — цені доўгія» ў Лейпцыгу
  • 11.08 — 28.08Выстава Марка Шагала ў Мінску
  • 11.08 — 18.09Арганны фестываль Ars Magna Organi па гарадах Беларусі
  • 11.08 — 18.08Выстава «Odszkolnić!» у Беластоку
  • 11.08 — 19.09Выстава Сяргея Селіханава «Вяртанне» ў Віцебску

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Як выглядаюць гербы беларускіх гарадоў у стылі фэнтэзі
    • Дызайнерка Алена Маркоўка распрацавала школьную форму ў нацыянальным стылі
    • Як праходзіць фестываль SPRAVA ў вёсцы Белая Царква — фотарэпартаж
    • Беларускасць — сэксі ці гэта «знак бяды»?
    • Усё можна перажыць, калі падабраць правільную песню: топ-5 беларускіх трэкаў ад Сержука Доўгушава
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM