Андрэй Хадановіч працягвае разважаць пра беларускую і сусветную літаратуру. Гэтым разам гаворка пойдзе пра хранафантастыку, пра падарожжа ў часе, «Машыну часу» вялікага Герберта Уэлса.
У новым выпуску Андрэй Хадановіч шукае адказ на пытанне: «Як гэта магчыма: з далёкай будучыні патрапіць у сённяшнюю Беларусь?». А таксама распавядае, як беларускае грамадства падзялілася на дзве часткі: элояў і марлокаў.