Мастачка ладзіць акцыю: ахвяруй 5 еўра на падтрымку Украіны і атрымай яскравую паштоўку

Беларуская мастачка, якая цяпер жыве ў Вільні, Ганна Сусліна зладзіла сімвалічную акцыю падтрымкі Украіны.


photo_2022-03-24_11-55-56.jpg

За кожныя 5 еўра, ахвяраваныя на карысць фонду, што падтрымлівае Украіну (дзецям, жывёлам, медыкам, валанцёрам, уцекачам, арміі), дзяўчына абяцае даслаць паштоўку. Дызайн можна выбраць з трох наяўных варыянтаў.

Як гэта працуе?

Робіце ахвяраванне на падтрымку Украіны і захоўваеце пацверджанне пераводу (павінен быць зроблены не раней часу абвяшчэння акцыі – 22.00 22 сакавіка).

Разам са сваім адрасам дасылаеце скрыншот пацверджання пераводу мастачцы ў прыватным паведамленні.

Выбіраеце дызайн паштоўкі і чакаеце прывітанне з Вільні ў сваёй паштовай скрынцы.