Мастацкая выстава – Вяртанне да рамантызму

30.03.2011 Афіша

Запрашаем на адкрыццё мастацкай выставы “Вяртанне да рамантызму”, якое адбудзецца 31 сакавіка ў 17.00 у галерэі “Панарама” (22-гі паверх), Нацыянальная бібліятэка Беларусі.

Уваход на адкрыццё вольны
Мэта выставы — прадэманстраваць працы мастакоў Беларусі, у якіх адчуваецца шчырая творчая захопленасць здабыткамі выдатных прадстаўнікоў французскай школы. Удзельнікі выставы пазбягаюць непасрэдных цытат са спадчыны вядомых творцаў, ал…е актуалізуць ідэі і вобразы для сённяшняга гледача ў жывапісных, графічных, тэкстыльных работах.

Сярод аўтараў — мастакі розных пакаленняў і творчых кірункаў: Фёдар Ястраб, Яўген Шунейка, Ірына Котава, Юрый Падолін, Ігар Гарбуноў, Людміла Налівайка, Карына Харанека, Уладзімір Рынкевіч, Вольга Мельнік, Аляўціна Башкатава, Дар’я Мароз-Карат, Зміцер Шапавалаў і інш.

Куратар выставы Яўген Шунейка, арт-менеджэры праекта Юлія Новік (https://julienovik.unblog.fr/) і Віка Трэнас (https://vika-trenas.livejournal.com/).

Выстава праходзіць пры падтрымцы дызайн-студыі Pix.by (www.pix.by).