«Мастацкая літаратура» выпусціла аднатомнік з п’есамі і апавяданнямі Аляксея Дударава

Кніга працягвае выдавецкі праект «Народная бібліятэка», гаворыцца на сайце выдавецта.


photo_2022-08-18_15-08-27.jpgФота з тэлеграм-канала «Мастацкай літаратуры»

У кнігу ўвайшлі добра вядомыя п’есы Аляксея Дударава «Парог», «Вечар», «Радавыя», «Чорная панна Нясвіжа», а таксама апавяданні з празаічнага зборніка (пакуль адзінага ў творчым лёсе драматурга) «Святая птушка».

Аляксей Дудараў (нарадзіўся 6 чэрвеня 1950 года ў вёсцы Кляны Дубровенскага раёна Віцебскай вобласці) — беларускі драматург. У 1976 годзе скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут па спецыяльнасці «акцёр драмы і кіно». Працаваў акцёрам, загадчыкам літаратурнай часткі ТЮГа, членам сцэнарна-рэдакцыйнай калегіі «Тэлефільм». У 1991—2002 г. займаў пасаду галоўнага рэдактара часопіса «Мастацтва». З 2003 па 2013 г. быў мастацкім кіраўніком Драматычнага тэатра Беларускай арміі. Дэбютаваў у друку ў 1973-м. Па сцэнарыях А. Дударава пастаўлены кароткаметражныя і мастацкія фільмы («Суседзі», 1979, «Белыя росы», 1984, і іншыя).