• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • Афіша
20.05.2022 | Культура Грамадства

Мастацкія творы (яшчэ не забароненыя), якія дапамогуць беларусам усвядоміць рэчаіснасць

Беларускае грамадства ўзрушыла навіна пра забарону продажу культавага рамана Джорджа Оруэла «1984». Ці было гэта зроблена афіцыйна — дагэтуль незразумела, але ўжо сёння раман на паліцах кніжных крамаў знайсці складана. Так ці інакш, забарона лепшага рамана пра тое, што робіць з чалавекам таталітарызм, цалкам упісваецца ў логіку ўлады, якая падобнымі жэстамі ў чарговы раз сама падпісваецца пад сваімі злачынствамі.


52.jpg

Але мастацтва, як вядома, забараніць нельга. «Новы Час» зрабіў падборку выбітных кніг і фільмаў, што дакладна здольныя дапамагчы знайсці адказы на бясконцае мноства пытанняў, якія паставіў перад намі час гістарычных падзеяў.

1. «Нюрнбергскі працэс» (1961)

53.jpg

З кожным днём напрацягу апошніх гадоў беларусам становіцца ўсё складаней верыць у справядлівасць. Прозвішчы суддзяў, што працягваюць выносіць несправядлівыя прысуды па крымінальных і адміністрацыйных справах, пабудаваных на пустым месцы, нам ужо добра вядомыя. У фашысцкай Нямеччыне таксама былі суддзі. Няўжо яны не разумелі, што сваімі загадамі асудзілі на смерць мільёны? А калі разумелі, няўжо чалавек здольны на падобнае злачынства, і здзяйсняе яго без асаблівых душэўных пакутаў? На гэтыя пытанні «Нюрнбергскі працэс» спрабуе даць адказ. Для кожнага беларуса, якому падаецца, што зло на нашай зямлі яшчэ не хутка будзе справядліва асуджана, гэты фільм будзе вельмі тэрапеўтычным.

2. «Вялікі дыктатар» (1940)

54.jpg

Геніяльны фільм Чарлі Чапліна, вычарпальна выкрываючы ўсю сутнасць тых, хто ў час не звярнуўся да лекараў і адчуў сябе ўладаром сусвету.

3. «Ідзі і глядзі» (1985)

55.jpg

Гэты фільм, зняты па сцэнары Алеся Адамовіча, называюць самай страшнай кінакарцінай пра вайну, і самай праўдзівай. За некалькі дзён падлетак Флёра, які трапіў у пекла фашысцкіх злачынстваў, ператвараецца ў зморшчанага старога чалавека з вачыма, у якіх адлюстроўваюцца боль і жах, што немагчыма перадаць на словах. Глядзець гэтую карціну невыносна, але і неабходна, каб яшчэ раз нагадаць сабе, што ў вайне няма ніякага рамантызму, што яна расчалавечвае, завівае знутры нават тых, чыё цела засталося непараненым.

4. «Трусік Джоджо» (2019)

56.jpg

Паміж «Ідзі і глядзі» і «Трусікам Джоджо» можна правесці шмат паралеляў, нягледзячы на абсалютнае несупадзенне ў жанрах. У цэнтры ўвагі дзесяцігадовы Ёханэс — маленькі нацыст, якога наперадзе чакаюць шмат жахлівых адкрыццяў. Беларусам асабліва адгукнецца кароткі дыялог Ёханэса з маці, калі яны ўбачаць целы забітых габрэяў:

— Што яны зрабілі, мама?

— Усё, што маглі.

Гэта адначасова грубае і тонкае, камічнае і трагічнае кіно, поўнае перабольшанняў і дакладнасцяў, якія б’юць у самае сэрца. Падчас прагляду вы будзеце смяецца на ўсю хату і плакаць наўзрыд.

5. «Ваенна-палявы шпіталь MASH» (1969)

57.jpg

Яшчэ адно антываеннае кіно, поўнае жанравых супярэчнасцей, моцна ўразіўшае нязвыклую да такога мастацкага прыёму публіку канца 60-х. Сённяшнія крытыкі называюць гэты фільм класічнай чорнай камедыяй. Падзеі развіваюцца ў амерыканскім ваенна-палявым шпіталі падчас карэйскай вайны. У шпіталь прыбываюць два новых хірургі і «разраджаюць» змрочную, гнятлівую абстаноўку сваім хуліганістым характарам, цынічнымі паводзінамі і чорнымі жартамі. Ваенны побыт як ён ёсць, без празмернай гераізацыі яго непасрэдных удзельнікаў. У 1970 годзе «Ваенна-палявы шпіталь» атрымаў 5 намінацый на прэмію «Оскар» і ўрэшце атрымаў узнагароду за лепшы сцэнар.

6. «Суцэльнаметалічная абалонка» (1987)

58.jpg

Фільм Стэнлі Кубрыка, выкрываючы жахі амерыканскай кампаніі ў В’етнаме, шукае адказы на надзвычай блізкія сённяшнім гледачам пытанні — як і дзеля чаго звычайныя хлопчыкі ператвараюцца ў крывавых забойцаў, ідучы на непатрэбную ім вайну? Мы ўбачым, што ніводны амерыканскі салдат не быў здольны дакладна адказаць на пытанне «Што робяць войскі ЗША ў В’етнаме»? Надпіс «Born to kill» («Народжаны, каб забіваць») на касках не замінае салдатам начапляць на сябе і значкі пацыфістаў. Рэдактар нагадвае ваеннаму журналісту пра неабходнасць «патрыятычнага адлюстравання праўды», то-бок прапаганды. Паралелі з сённяшнімі «асвабадзіцелямі» ажно занадта відавочныя.

7. «Джоні ўзяў стрэльбу» (1971)

59.jpg

Што адбываецца з пакалечаным знутры і звонку чалавекам, які вяртаецца з вайны? Страшны адказ на страшнае пытанне дае нам гэтая амерыканская карціна пачатку 70-х. Малады салдат Джо быў цяжка паранены ў апошні дзень Першай Сусветнай вайны. Джо застаўся без рук і без ног, ён страціў таксама амаль усе органы пачуццяў. Лекары ўжо не ставяцца да яго як да чалавека, ён для іх «невядомы салдат № 47 — істота, якая не можа адчуваць боль, задавальненне, не мае памяці, не можа марыць». Аднак Джо жыве, узгадвае, марыць і рэфлексуе. Мацнейшы антываенны фільм нагадае нам, колькі страшных пакутаў прыносіць у свет кожная хвіліна кожнай вайны.

8. «Жыццё іншых» (2006)

60.jpg

Падзеі карціны разгортваюцца ў Берліне (таго самага) 1984 года. Ці магчыма нармальна жыць і любіць пад наглядам «Штазі»? Ці магчыма заставацца чалавекам, працуючы на «Штазі»? Запрашаем вас правесці вечар за праглядам гэтага надзвычай кранальнага фільма і адшукаць у ім адказы на свае пытанні.

9. «На Заходнім фронце без зменаў» (1930)

61.jpg

19-гадовыя нямецкія хлапчукі, уражаныя прамовамі прафесара пра безумоўную прыгажосць вайсковых подзвігаў і гонар гераічнай смерці ў імя Айчыны, дабравольна адпраўляюцца на фронт Першай Сусветнай вайны. Юнакі хутка расчароўваюцца, але зваротнага шляху ўжо няма. Гэты фільм — «усяго толькі спроба распавесці пра пакаленне, якое загубіла вайна, пра тых, хто стаў яе ахвярай, нават калі выратаваўся ад снарадаў...». Карціна Льюіса Майлстоўна была ўзнагароджаная двума прэміямі «Оскар» у намінацыях «лепшы фільм» і «лепшы рэжысёр».

Экранізацыяй аднайменнага рамана Эрых-Марыі Рэмарка мы сканчваем падборку актуальных сёння кінакарцін і звяртаемся да кніг.

1. Ларыса Геніюш — «Споведзь» (1990)

62.jpg

Неабходная кніга для кожнага беларуса. Сапраўды спавядальны аповед пра жыццё нашай суайчынніцы — выбітнай паэткі Ларысы Геніюш, Асуджаная разам з мужам да 25 гадоў сталінскіх лагераў, яна заўсёды несла ў сваім сэрцы беларушчыну. «Перад чытачом праходзіць безліч абліччаў: бацькоў і мужа, сялянак з Панямоння, пачынальнікаў беларускага Адраджэння ў пражскай эміграцыі, людзей розных сацыяльных пластоў і нацыянальнасцей, патрыётаў і здраднікаў, гестапаўцаў і лагерных надзорак, герояў, што паміралі з несмяротным купалаўскім «Жыве Беларусь!» — піша пра кнігу Ларысы Геніюш гісторык Міхась Чарняўскі.

2. Дзмітры Быкаў — «Чэрвень» (2017)

63.jpg

У гэтым годзе вайна разбудзіла нас раніцай 24 лютага, так было і 22 чэрвеня 1941 года. Але ці сапраўды вайна прыйшла раптоўна? Ці не адчувалі мы жахлівы цяжар яе набліжэння яшчэ задоўга да таго, як расійскія войскі пачалі групавацца ля ўкраінскай мяжы? Выбітная кніга Дзмітрыя Быкава непазбежна верне нас у даваенны час і дапаможа яго пераасэнсаваць.

3. Ханна Арэндт — «Банальнасць зла: Эйхман у Ерусаліме» (1963)

64.jpg

Нямецка-амерыканская філосафка габрэйскага паходжання Ханна Арэндт прысутнічала на судзе над Адольфам Эйхманам, які адказваў за «канчатковае вырашэнне габрэйскага пытання». Як можа звычайны чалавек, без аніякіх псіхічных адхіленняў свядома ісці на забойствы без перабольшвання мільёнаў? Няўжо ў ім прачынаецца страшэнная пачвара, а можа імі кіруе і сам сатана? Не, па меркаванні Ханны Арэндт на страшныя злачынствы супраць чалавечнасці здольныя самыя звычайныя «добрыя выканаўцы». Як сказаў на судзе «архітэктар Халакоста» Эйхман, «я проста выконваў сваю працу». Але гэтым шакуючыя тэзісы філосафкі не вычэрпваюцца.

4. Уільям Голдзінг — «Уладар мух» (1983)

65.jpg

Аўтар алегарычнага рамана Уільям Голдзінг таксама сцвярджае сваім творам банальнасць зла, але па яго меркаванні гэтае зло заключана ў жывёльнай прыродзе чалавека. Сацыяльная фактары стрымліваюць яго, але варта толькі ненадоўга аслабіць іх уплыў, каб злое выйшла з нас вонкі. Уільям Голдзінг паказвае нам, як гэты адбываецца, на прыкладзе «накрухмаленых» брытанскіх дзяцей, якія разам аказваюцца на бязлюднай выспе. Пакрысе іх дэградацыя дасягае страшных маштабаў. Ці не гэта адбылося з маладымі расійскімі салдатамі ў Бучы?

5. Эрнест Хэмінгуэй — «Па кім звоніць звон» (1940)

66.jpg

«...Паміж намі стаяць толькі загады. Гэтыя людзі — не фашысты. Я іх так называю, але гэта няправільна. Яны такія ж беднякі, як мы. Самі яны ніколі не сталі б супраць нас ваяваць, і мне непрыемна думаць аб тым, што давядзецца іх забіць».

Грамадзянская вайна на радзіме і раптоўна сустрэтае каханне ўсяго жыцця абвастрае перад галоўным героям рамана пытанні маральнага абавязку, сэнсу і каштоўнасці чалавечага жыцця.

6. Генрых Бёль — «Більярд а палове дзясятай» (1959)

67.jpg

Першая палова XX стагоддзя ў Германіі на прыкладзе адной нямецкай сям’і ў пэўным сэнсе рыфмуецца з сённяшнім станам беларускіх сем’яў — няпростым, пры любой расстаноўцы палітычных пазіцый. Хтосьці з нас прымае «камунію буйвала», хтосьці — «камунію агнца», але для ўсіх непазбежна настане сваё 7 верасня. Што гэта значыць? Даведаецеся ў цудоўным рамане нямецкага аўтара.

7. Творчасць Васіля Быкава

68.jpg

Спадчына Васіля Быкава дае беларусам выпакутаваныя, дакладныя, шчырыя адказы на пытанні што да выжывання падчас вайны і захавання беларушчыны.

Памятайце, што ўсё ўжо было, варта толькі знайсці патрэбныя старонкі.

Ганна Ермаковіч, «Новы Час»

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства Музыка

Вакалістцы гурта «Варган» Ксеніі Глот прысудзілі 15 сутак адміністрацыйнага арышту

Пра вынікі суда над музыкай паведаміў яе муж і музыка Канстанцін Путронак у сваім Facebook. 30 чэрвеня ў Полацку...

valiancina_shauchenka
Замежжа Беларусы свету

У Кіеве назавуць тры вуліцы ў гонар выбітных беларусаў

Экспертная камісія па новых назвах вуліц зрабіла такі выбар падчас працэсу дэрусіфікацыі і дэкамунізацыі кіеўскіх вуліц. ...

valiancina_shauchenka
Мастацтва

Пайшла з жыцця лепшая ткачыха Маларытчыны, народная майстрыха Беларусі Сцепаніда Сцепанюк

У свой час яна аднавіла сакрэты ткацтва «кажушком» ўнікальнага Маларыцкага строю XIX — сярэдзіны XX стагоддзя. Раней...

valiancina_shauchenka
Грамадства Беларусы свету

У сузаснавальніка TheVillage-Беларусь і kyky Аляксандра Васілевіча скончыліся суды і ён з’ехаў з Беларусі

Зараз ён знаходзіцца са сваёй сям’ёй у Эстоніі. «Нечакана скончыліся суды! Абвінавачаны, асуджаны, але...

Апошнія навіны

    Грамадства Музыка
    Вакалістцы гурта «Варган» Ксеніі Глот прысудзілі 15 сутак адміністрацыйнага арышту
    Замежжа Беларусы свету
    У Кіеве назавуць тры вуліцы ў гонар выбітных беларусаў
    Мастацтва
    Пайшла з жыцця лепшая ткачыха Маларытчыны, народная майстрыха Беларусі Сцепаніда Сцепанюк
    Грамадства Беларусы свету
    У сузаснавальніка TheVillage-Беларусь і kyky Аляксандра Васілевіча скончыліся суды і ён з’ехаў з Беларусі
    Гатуем з «Будзьма!»
    Зразы завіўныя, як у Ягайлы на сняданак. Гатуем разам з «Будзьма»
    Гісторыя
    Вандруем разам з «Будзьма!» па Браслаўскім раёне. Частка сёмая
    Культура Грамадства Краіна
    У Копысі адкрылі бюст Янкі Купалы аўтарства кітайскага скульптара
    Грамадства
    У Полацку затрымалі музыку гурта «Варган» Ксенію Глот
    Музыка
    «Біг-Біт» – лонгплэй, які злучае пакаленьні Віктар Сямашка выдаў альбом, запісаны зь піянэрамі белроку
    Культура Мастацтва
    «Гэтая выстава як раз для тых, хто застаўся»: чым дзеляцца ў сваіх працах мастакі ў Беларусі?
    Замежжа Беларусы свету
    Тры папулярныя пытанні беларусаў пры пераездзе ў Польшчу: легалізацыя, медстрахоўка і нумар PESEL
    Грамадства
    Журналістку Таццяну Мацвееву выклікалі ў міліцыю і распытвалі пра «экстрэмісцкае фармаванне»
    Культура Гісторыя
    Як Рэч Паспалітая флот стварала.Лекцыя ад гісторыка Андрэя Радамана
    Музыка Беларуская мова Беларусы свету
    Топ-5 беларускіх трэкаў ад басіста гурта «Relikt» Змітра Наркевіча
    Гісторыя
    Дамашняя вайна роду Сапегаў

Афіша

  • 02.07 — 03.07

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Купалле на Запаведным востраве на Глыбоччыне

  • 02.07 — 24.07Выстава Марка Шагала ў Варшаве
  • 02.07 — 30.07Выстава «Янка Купала і Якуб Колас. Досціпы ад класікаў» у Мінску
  • 02.07 — 14.08Фотавыстава Віталя Бутырына «Паэтыка фотаграфікі» ў Мінску
  • 02.07 — 10.08Спаборніцтва па спартыўным арыентаванні Street-O ў Гродне
  • 02.07 — 09.07Выстава Аліны Блюміс «Межы і сінякі» ў Лос-Анджэлесе
  • 02.07 — 31.08Зброя ВКЛ на выставе ў Нясвіжы
  • 02.07 — 24.07Выстава выпускнікоў «Глебаўкі» ў Мінску

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • «Дзейнічай як ЕГУ»: студэнтка ЕГУ абвесціла сухую галадоўку ля ўваходу ва ўніверсітэт
    • Актывістка Бондарава зноў вядзе вайну з кнігамі. На гэты раз — у краме «Green»
    • «Всё, что было, разделилось на до и после». Гурт «Би-2» выпусціў антываенны кліп на песню «Калыханка»
    • У Крэўскім замку знайшлі тунэль XIV стагоддзя. Чым карысная гэтая знаходка?
    • Выйшаў альбом беларускіх святочных строяў канца ХІХ стагоддзя
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM