“Мая Літванія” у СШ №10: абмен падарункамі

10 снежня 2011 ва ўтульнай актавай зале СШ №10 Светлагорска адбыўся канцэрт “Мая Літванія” гомельскага барда Андрэя Мельнікава. Імпрэза адбылася ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”

Акрамя ўласна сп. Мельнікава на імпрэзе выступіў светлагорскі журналіст, краязнаўца і літаратар, сёлетні пераможца “Літаратурных дажынак — 2011” у Крэве Віктар Раманцоў. Ён расказаў пра сваю кнігу “Зведаная зямля: Светлагоршчына ў пытаннях і адказах”, пра тое, што яго натхніла на яе напісанне, цэнтральныя моманты працы.

Андрэй Мельнікаў у сваёй традыцыйнай манеры пабудаваў выступ на аповедах пра кампанію “Будзьма беларусамі!”, іншых экзегезах, якія сфармавалі яго сённяшні рэпертуар. Аўдыторыя досыць прыязна прыняла яго песні і нават замовіла шэраг іншых твораў барда. У канцы канцэрту Віктар Раманцоў прэзентаваў асобнік сваёй кнігі школе, а школа на знак ўдзячнасці спадару Мельнікаву за спевы — фотаальбом пра Светлагорск.

фота – Алесь Петухоў

Андрэй Мельнікаў

Віктар Раманцоў