• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
07.04.2016 | Навіны "Будзьма!" Літаратура

«Маё мястэчка ў часе і прасторы» — Юры Несцярэнка прэзентаваўся ў Мінску (+ФОТА)

Увечары 6 красавіка пісьменнік і музыкант прадставіў у Літаратурным музеі Максіма Багдановіча сваю краязнаўчую кнігу. Сустрэчу зладзілі ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” і грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!”

Юры Несцярэнка

Новая кніга сябра СБП Юрыя Несцярэнкі, прысвечаная мястэчку Бялынічы, аказалася цікавай не толькі для ягоных землякоў. Сярод наведнікаў было багата і магілёўцаў, і менчукоў, павіншаваць аўтара з выхадам зборніка прыйшлі калегі-літаратары і музыканты, краязнаўцы і журналісты, проста добрыя знаёмцы і аматары творчасці.

Зміцер Бартосік і Вольга Акуліч

Выступае перакладчык і выдавец Зміцер Колас

У зале

Эдуард Акулін

Вечарына была напоўненая музыкай: спадар Юры вырашыў не засяроджвацца на пераказе зместу “Майго мястэчка…” (многія наведнікі былі ўжо знаёмыя з ім), а болей спяваць, у чым яму дапамагалі аўтар уласных песень і выканаўца Вольга Акуліч, барды Зміцер Бартосік і Эдуард Акулін. Прывітаў Юрыя і Зміцер Колас, у чыім выдавецтве кніга пабачыла свет, выступіла паэтка і літаратурны рэдактар Віка Трэнас.

Зміцер Бартосік, Юры Несцярэнка

Зміцер Бартосік

Вольга Акуліч

Вольга Акуліч, Юры Несцярэнка, Аляксей Кулеш

“Маё мястэчка ў часе і прасторы” напісанае ў жанры краязнаўчай эсэістыкі, або нон-фікшн, які цяпер набывае ўсё большую папулярнасць сярод чытачоў па ўсім свеце. Гістарычныя факты, успаміны старэйшых жыхароў, міфы і легенды, звязаныя з Бялыніччынай і Магілёўшчынай, цесна пераплеценыя тут з эмацыйнай і мастацкай аўтарскай ацэнкай. Шмат увагі надаецца ў кнізе сакральным аб’ектам дахрысціянскай культуры беларусаў, культавым язычніцкім мясцінам, геаграфічным пунктам і тапанімічным назвам, старажытным вераванням нашых продкаў. Кніга багата ілюстраваная архіўнымі фотаздымкамі, пісьменнік працаваў над зборам, апрацоўкай і асэнсаваннем матэрыялаў шмат гадоў.

Чарга па аўтограф

Цягам імпрэзы было сказана і пачута шмат цёплых слоў пра кнігу і пра аўтара, праспявана многа харошых песень. Гледачы яшчэ доўга не адпускалі Юрыя Несцярэнку, знаёміліся і камунікавалі паміж сабой, дзяліліся ўспамінамі пра родныя мясціны, фатаграфаваліся і бралі ў літаратара аўтографы.

Прэс-служба ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Літаратура

Фестываль дзіцячай кнігі «Міхасёвы прыгоды» ў Мінску

У пятніцу, 2 чэрвеня, музей Якуба Коласа ладзіць Фэст дзіцячай кнігі «Міхасёвы прыгоды». Праграма: ...

valiancina_shauchenka
Асоба

Мелказёраў: я не баюся быць тупаком

Мікіта Мелказёраў жыве ў Варшаве, а ягоныя думкі па-ранейшаму — у беларускай стужцы навінаў. П’е эспрэса памерам...

valiancina_shauchenka
Краіна

Найвышэйшы над Беларуссю помнік ўсталявалі ў Наваградку

Скульптуру сімвала старадаўняга мястэчка, Міхала Арханёла, усталявалі ў двары колішняга дамініканскага кляштара ля касцёла...

valiancina_shauchenka
Культура

Паглядзіце, якія выцінанкавыя стыкеры зрабіла мастачка Вольга Бабурына

Дасяжныя для спампавання новыя стыкеры, створаныя мастачкай Вольгай Бабурынай, больш вядомай у творчым асяродку як Palunisа. ...

Апошнія навіны

    Літаратура
    Фестываль дзіцячай кнігі «Міхасёвы прыгоды» ў Мінску
    Асоба
    Мелказёраў: я не баюся быць тупаком
    Краіна
    Найвышэйшы над Беларуссю помнік ўсталявалі ў Наваградку
    Культура
    Паглядзіце, якія выцінанкавыя стыкеры зрабіла мастачка Вольга Бабурына
    Грамадства
    Стала вядома, як будзе выглядаць надмагільны помнік Змітраку Бядулю на Усходніх могілках
    Грамадства
    «Таму што мы — беларусы». Як выхоўваць дзіця па-беларуску за мяжой і не толькі?
    Грамадства Музыка
    «Краіна Ценю (Прывітанне)». Гурт «Маці Ветру» выпусціў новы трэк
    Грамадства
    Незададзеныя пытанні з непрыемнымі адказамі
    Грамадства Літаратура Асоба
    «Чырвоная ўтопія» Святланы Алексіевіч — энцыклапедыя гвалту, у якой не пастаўлена кропка
    Культура
    Дзесьці ля анлайн-вытокаў. Гайд па віртуальнай музейнай прасторы Беларусі
    Музыка
    Тэст: Пазнай выканаўцу па радках з трэка
    Культура
    Успамiнаць Менск тут будзе не балюча. У Вільні пакажуць мультымедыйную фотавыставу для тых і пра тых, хто не можа вярнуцца ў родны горад
    Культура Музыка
    Беларускія песні ды танцы, майстар-класы ды купальскае вогнішча. Абвешчана праграма Фэстывалю Беларускай Традыцыі SONCAHRAJ
    Літаратура
    Першая кніга прозы аб пратэстах Беларусі — «Ператрус у музеі» Альгерда Бахарэвіча
    Навіны "Будзьма!" Гісторыя за 5 хвілін
    Тэстамент Гедыміна: памылка ці поспех вялікага князя? Адказваем у «Гісторыі за 5 хвілін»

Афіша

  • 31.05 — 02.06

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: «Ich heiße Frau Troffea»: спектакль-перформанс Сяргея Шабохіна ў Варшаве

  • 31.05 — 18.06Выстава «Калі яго парушыць, яно становіцца адчувальным» у Вільні
  • 31.05Адкрыццё выставы памяці Ларысы Геніюш у Празе
  • 31.05Выстава Анастасіі Рыдлеўскай «Таро» у Гданьску
  • 31.05 — 18.06Выстава выцінанкі Наталлі Каньковай у Віцебску
  • 31.05 — 18.06Выстава «Abstract» у Віцебску
  • 31.05 — 18.06Новыя імёны мастацтва: фестываль «Арт-Мінск»
  • 31.05 — 07.06Pop-up store беларускіх мастакоў у Мінску

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Паглядзіце, які кліп стварыў штучны інтэлект для гурта NaviBand
    • Міраслаў Лазоўскі: Беларуская нацыя можа сфармавацца адно на падставе шырокай культурніцкай працы
    • Гайд па беларускім Кракаве: пляцоўкі, ініцыятывы, падтрымка
    • Сяляне ў Вялікім Княстве Літоўскім: як жылі, чым займаліся, што мелі
    • Усе жадаючыя могуць прыняць удзел у раскопках Старога Менска
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип