У рамках штогадовай выставы Беларускага саюзу майстроў народнай творчасці “КАЛЯДНЫЯ ЎЗОРЫ” (Мінск, вул. Гікалы, д.4) праводзіцца шэраг майстра-класаў па выцінанцы.
Дзяліцца сакрэтамі свайго майстэрства будзе Вольга Бабурына.
Тэматыка наступная:
18.12.2009 (пятніца), з 17.00 да 19.00 – “СНЯЖЫНКІ. РАЗЕТКІ” Спосабы складванняў; прыёмы выстрыгання; як зрабіць сняжынку прыгожай.
25.12.2009 (пятніца), з 17.00 да 19.00 – “КАРУНКІ. ГІРЛЯНДЫ” Карагоды, падвескі, упрыгожванні на вокны.
08.01.2010 (пятніца), з 17.00 да 19.00 – “СВЯТОЧНАЕ ДРЭВА” Гэта можа быць не толькі навогодняя ялінка, але і Ваша ўласнае чароўнае дрэўца жаданняў.
15.01.2010 (пятніца), з 17.00 да 19.00 – “ВІНШАВАЛЬНАЯ ПАШТОЎКА” Святы скончыліся? – Не. Яшчэ цэлы год наперадзе! Павіншуйце сябра ўласнай паштоўкай.
22.01.2010 (пятніца), з 17.00 да 19.00 – “РАМКА ДЛЯ ФОТАЗДЫМКА” Абыйдземся без фоташопу, каб зрабіць віньетку для фота. Дастаткова будзе паперы ды нажніц.
Кожны майстра-клас прадугледжвае знаёмства з рознымі сваеасаблівасцямі выцінанкі. Таму калі Вы наведаеце ўсе 5, гэта зусім не пашкодзіць.
Кошт майстар-класу – 7500руб.
Пры сабе мець: нажніцы вострыя (маленькія і вялікія), паперу каляровую, ды паперу белую, белы картон, клей-аловак, просты аловак.
Калі ў Вас узнікла жаданне зрабіць што-небудзь з прапанаванага, патэлефануйце, калі ласка, загадзя па тэлефоне: 8-029-6070761 (Вольга), альбо пішыце мне ўласнае паведамленне ў жж (palunisa).