Беларускія медыкі правялі ўнікальную аперацыю 11-гадоваму хлопчыку

На мінулым тыдні ў РНПЦ дзіцячай хірургіі было выканана пяць складанейшых аперацый на сэрцы і сасудах у дзяцей, у тым ліку была выкананая аперацыя пры рэдкай паталогіі — таракаабдамінальнай анеўрызме брушной аорты ў 11-гадовага хлопчыка, піша Новы Час


Аперацыя.jpg
minzdrav.gov.by

«Анеўрызмы сустракаюцца ў дарослых, а вось у дзіцяці — упершыню ў сусветнай практыцы», — цытуе прэс-служба Мінздароўя дырэктара РНПЦ дзіцячай хірургіі Канстанціна Драздоўскага.

Дзіця перанесла інфекцыю, якая прывяла да ўзнікнення таракаабдамінальнай анеўрызмы брушнай аорты (гэтая анеўрызма закранула і грудную, і брушную паражніны). Дзіця назіраўся ў РНПЦ дзіцячай хірургіі 4 гады. Але гэтая паталогія як бомба — дзіця магло загінуць у любы момант.

«Калі прафесар прыязджаў у мінулы раз, дзіця было пракансультаванае, ужо тады бацькам хлопчыка было прапанавана правесці аперацыю. Спачатку мы звярталіся ў вядучыя дзіцячыя і дарослыя сасудзістыя цэнтры розных краін свету, але нам усюды адмовілі ў дапамозе гэтаму дзіцяці. Мы адважыліся правесці яе самі пад кіраўніцтвам прафесара Калангоса. Аперацыя была вельмі цяжкая тэхнічна, па вядзенні пацыента, мы разумелі, што ў дзіцяці могуць паўстаць і постаперацыйныя ўскладненні. У агульнай суме аперацыя доўжылася больш за 10 гадзін. Важна было захаваць усе артэрыі, што б даць малому жыць паўнавартасным жыццём далей. Цяпер ужо можна сказаць, што аперацыя прайшла ўдала. Хлопчык адчувае сябе здавальняюча. Мяркуючы па медыцынскіх крыніцах, такая аперацыя ў дзяцей — першая ў сусветнай практыцы», — распавёў Канстанцін Драздоўскі.

Новы Час