Беларусаў і беларусак запрашаюць на Медыятон для гендарных і ЛГБТКІ+ актывістаў і актывістак

З 18 па 20 кастрычніка ў Вільні пройдзе медыятон для для гендарных і ЛГБТКІ+ актывістаў і актывістак.


Miedyjaton

Медыятон — гэта інтэнсіўнае мерапрыемства, падобнае да хакатона і накіраванае на стварэнне медыяпрадуктаў. На працягу 3-х дзён разам з калегамі і дапамогай спецыялістаў і спецыялістак медыяпрадакшна, у вас будзе магчымасць распрацаваць і вырабіць гатовы медыяпрадукт (відэаінтэрв’ю, відэасюжэт, падкаст, фотапраект і інш).

Мэта медыятону — аб’яднаць людзей з рознымі навыкамі і ідэямі для хуткага стварэння крэатыўнага і ўплывовага медыяпрадукту, які асвятляе тэму правоў жанчын, гендэрнай роўнасці і правоў.

Як падаць заяўку?

Дэдлайн падачы заявак на ўдзел: 18 верасня 2024

Паведамленне пра адбор: не пазней за 23 верасня 2024

Падаць заяўку можна тут.

Для каго гэта мерапрыемства?

Запрашаюцца беларусы і беларускі, якія працуюць з тэмамі гендэрнай роўнасці і правамі ЛГБТКІ+, і з’яўляюцца пачаткоўцамі кантэнт-крэатарамі і крэатаркамі.

Гэта для вас калі:

У вас ёсць ідэя медыяпраекта, але вы не ведаеце як гэта ўсё працуе і з чаго пачаць.

Вы бы хацелі паўдзельнічаць у стварэнні медыяпрадукта і папрацаваць у групах.

Вы хочаце пашырыць сваю сетку кантактаў, натхніцца і палепшыць навыкі відэапрадакшна.

Колькасць ўдзельнікаў і ўдзельніц абмежавана (10 чалавек).

Якія крытэры адбора?

Арганізатары будуць аддаваць перавагу вашай матывацыі актыўнага ўдзелу ў праграму, цікавасці да тэмы і жаданне ў ёй развівацца. Таксама прыярытэт будзе аддадзены тым, хто мае невялікі досвед у стварэнні медыякантэнта.

Дэталі праграмы Медыятона

Арганізатары: CreateCulture Group і Fem Group Belarus

Даты праграмы: 18-19-20 Кастрычніка

17 кастрычніка дзень заезду — 21 кастрычніка дзень ад’езду.

Месца: Вільнюс, Літва

Што ў праграме?

Праграма ўключае ў сабе варкшопы, нэтворкінг, ментарскія сесіі, групавую працу, працу ў студыі, працу са здымачнымі групамі і вырабніцтва медыяпрадукту.

Пад час трох дзён, у трох-чатырох групах вы распрацуеце, спрадзюсуеце і вырабіце як мінімум адзін якасны медыяпрадукт (адзін для кожнай групы), які потым вы зможаце апублікаваць у вашых сацыяльных сетках, або выкарыстоўваць як пілотную версію буйнога прадукта, або як партфоліа медыявырабніцтва.

Арганізатары плануюць падыйсці максімальна індывідуальна да дызайну медыятона, таму канчатковая праграма будзе заснавана на вашых заяўках і абраных удзельніках і ўдзельніцах.

Па ўсіх пытаннях, звязаных з мерапрыемствам або працэсам падачы заяўкі, калі ласка, звяртайцеся па адрасе hello@createculture.group.