Стала вядома, што спявачку Мэрыем Герасіменка, якая раней сутыкнулася з праблемамі пасля выканання песні гурта «Океан Эльзи» ў мінскім бары «Банкі-бутэлькі», арыштавалі на 15 сутак. Імя артысткі з’явілася ў спісах затрыманых.
Як паведамляюць праваабаронцы, справу Мэрыем разглядаў суд Цэнтральнага раёна Мінска.
Фота: @meriem_gera
Спявачку затрымлівалі пасля канцэрта на Зыбіцкай 3 жніўня, пасля таго як яна выканала песню гурта «Океан Эльзи». У бар прыходзілі супрацоўнікі санстанцыі, МНС і міліцыі. Кіраўніка бара Андрэя Жука затрымалі і асудзілі на 30 сутак.