• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • Афіша
05.04.2022 | Культура

Месца сілы. 50 гадоў Купалаўскаму мемарыяльнаму запаведніку «Вязынка»

5 красавіка спаўняецца 50 гадоў Купалаўскаму мемарыяльнаму запаведніку «Вязынка» — помніку, створанаму ў 1972 г. беларускім народам свайму песняру, піша nlb.by.


4.jpg

На тэрыторыі Беларусі шмат мясцін, звязаных з імем народнага паэта Янкі Купалы. Найбольш вядомая з іх — Вязынка. Гэта невялікая вёска, размешчаная непадалёку ад Мінска. Сюды, у фальварак Валенція Замбжыцкага, былога суддзі Мінскага губернскага суда, вясной 1881 г. прыехала сям’я Луцэвічаў. Бацькі паэта ўзялі ў арэнду толькі частку маёнтка, якая ўяўляла сабой традыцыйную дваранскую сядзібу. Менавіта тут 7 ліпеня 1882 г., якраз на свята Купалле, нарадзіўся будучы творца. Дзякуючы гэтаму супадзенню ён узяў сабе псеўданім Янка Купала.

У 1946 г. на доме, дзе Іван Дамінікавіч Луцэвіч з’явіўся на свет, была ўсталявана мемарыяльная дошка, а 20 чэрвеня 1948 г. тут пачаў дзейнічаць філіял Літаратурнага музея Янкі Купалы «Вязынка». У 1972 г. да 90-гадовага юбілею з дня нараджэння народнага паэта ўрад Беларусі прыняў рашэнне аб стварэнні ў Вязынцы літаратурна-мемарыяльнага запаведніка. Аўтарамі праекта сталі беларускія архітэктары С. Мусiнскi, А. Каджар і А. Канаваленка. Яны пастараліся захаваць натуральны ландшафт Вязынкi з яе архітэктурнай планіроўкай, дрэвамі і вадаёмам. У вырашэнні гэтай задачы ў значнай ступені дапамаглі ўспаміны мясцовых жыхароў, а таксама вывучэнне архіўных матэрыялаў, газет і часопісаў. Былі праведзены рэстаўрацыйныя работы ў доме паэта, рэканструяваны стары сад, некалькі пабудоў (рэшткі былога маёнтка Замбжыцкіх).

Сёння Купалаўскі мемарыяльны запаведнік займае амаль 22 га. Ён уключае вёску Вязынка і навакольныя мясціны. На яго тэрыторыі растуць старажытныя дубы — маўклівыя сведкі даўніх падзей, а таксама дрэвы, пасаджаныя беларускімі пісьменнікамі да 100-годдзя з дня нараджэння песняра.

Ад чысцюткай крынічкі бярэ пачатак рэчка Вязынка, якая, верагодна, і дала назву вёсцы. Захапленне наведвальнікаў выклікаюць маляўнічае рукатворнае возера, старажытнае гарадзішча II–IV стст. н.э, камяні-валуны з высечанымі на іх радкамі з твораў паэта, лясістыя і ўзгорыстыя ваколіцы.

5.jpg


Цэнтральнае месца ў запаведніку займае сядзіба з хатай, у якой нарадзіўся Янка Купала. Галоўная мэта экспазіцыі, якая складаецца з мемарыяльнай і гісторыка-літаратурнай частак, — паказ жыцця і творчасці першага народнага песняра Беларусі ў нацыянальным, еўрапейскім і сусветным кантэксце, асвятленне яго ролі ў гісторыі беларускай літаратуры і культуры.

6.jpg


Такім чынам, Купалаўскі мемарыяльны запаведнік уяўляе складаную сістэму музейных аб’ектаў і ахоўных тэрыторый, аб’яднаных паміж сабой гістарычна і тэматычна. Музеефікацыя адбываецца на некалькіх узроўнях: у замкнёнай традыцыйнай прасторы пабудоў і ў прасторы натуральнага ландшафту.

7.jpg

Купалаўскі запаведнік з’яўляецца пазнавальнай і маляўнічай турыстычнай славутасцю, прыносіць падарожнікам мноства станоўчых эмоцый. Цяпер на яго тэрыторыі да дня нараджэння пісьменніка праводзяцца рэспубліканскія святы паэзіі, песні і народных рамёстваў, злёты студэнтаў-філолагаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, фінальныя канцэрты конкурсу аўтарскай песні «Купалаўскія вакацыі», каляндарныя народныя святы. Дзясяткі тысяч турыстаў пабывалі ў гэтых мясцінах — вытоках паэтычнага таленту Янкі Купалы. Чакае запаведнік наведвальнікаў і сёлета, у юбілейны год з часу нараджэння славутага земляка.

8.jpg

Аб значнасці для сусветнай культуры помніка, створанага беларускім народам свайму песняру, сведчыць уключэнне Купалаўскага мемарыяльнага запаведніка ў Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

nlb.by

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Афіша

«Руская дыяспара гатова сустрэць украінцаў з караваем». У Гродне пройдзе Фестываль нацыянальных культур

Падворкі на ХІІІ Фестывалі нацыянальных культур будуць працаваць 4 чэрвеня. Пляцоўка рускіх знаходзіцца насупраць...

valiancina_shauchenka
Гісторыя Літаратура

Жыў ідэяй нацыянальнага адраджэння. Гістарычны лёс Максіма Гарэцкага

«Народная Воля» працягвае публікаваць фрагменты з кнігі «250 асоб з Беларусі ў дыялогах культур». Гэтым разам аповед...

valiancina_shauchenka
Культура Грамадства

Пра што сведчаць гістарычныя графіці ў самым старажытным захаваным храме Беларусі

Надпісы кшталту «тут быў...» на сценах з’яўляліся яшчэ ў Сярэднявеччы. Іх выдрапвалі нажом, іголкай ці пісалам...

valiancina_shauchenka
Грамадства

«Я працую са святымі». Як беларус дапамагаў карміць УСУ і тэрабарону

Да вайны ў Івана-Франкоўску «Томпсан» быў звычайным моладзевым барам. Цяпер тут гатуюць ежу для УСУ, тэрабароны і перасяленцаў....

Апошнія навіны

    Афіша
    «Руская дыяспара гатова сустрэць украінцаў з караваем». У Гродне пройдзе Фестываль нацыянальных культур
    Гісторыя Літаратура
    Жыў ідэяй нацыянальнага адраджэння. Гістарычны лёс Максіма Гарэцкага
    Культура Грамадства
    Пра што сведчаць гістарычныя графіці ў самым старажытным захаваным храме Беларусі
    Грамадства
    «Я працую са святымі». Як беларус дапамагаў карміць УСУ і тэрабарону
    Грамадскі сектар
    «Беларуская школа лідараў» у Польшчы. Заяўкі да 31 траўня
    Грамадства Літаратура
    Фестываль інтэлектуальнай кнігі «Pradmova» бярэ тайм-аут
    Грамадства
    Уладзімір Някляеў: «Ягоным сэрцам была Беларусь»
    Грамадства
    Выдавец Андрэй Янушкевіч не выйшаў на волю пасля 10 сутак арышту
    Грамадства
    Як выпрацаваць звычку на кожны дзень?
    Вандруем разам
    Вандруем разам з «Будзьма!» па Браслаўскім раёне. Частка другая
    Грамадства Літаратура
    Уладзімір Жылка: «Душа мая тужлівая — Лілея між балот». Трагічны лёс рамантыка нерамантычнай эпохі
    Краіна
    Бацькі Маргарыты Ляўчук на волі
    Грамадскі сектар
    Да 15 гадоў. У чэрвені пройдуць ПЯЦЬ крымінальных працэсаў над журналістамі
    Грамадства Адукацыя
    Як самі бацькі псуюць сваіх дзяцей? 5 галоўных памылак дарослых. Не рабіце так ніколі
    Грамадства Краіна
    Затрыманы журналіст Алесь Любянчук

Афіша

  • 28.05 — 27.05

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Лідар J:Морс Уладзімір Пугач з канцэртам у Гданьску

  • 28.05 — 29.05Замкі і сядзібы Беларусі ў акварэлях Марыі Сыракваш у Мінску
  • 28.05 — 15.06Выстава графікі Валерыя Славука ў Мінску
  • 28.05 — 30.05Віртуальная выстава «КАНДРАТ КРАПІВА: да 100-годдзя пачатку творчай дзейнасці»
  • 28.05 — 12.06Выстава Ядвігі Раздзялоўскай у Мінску
  • 28.05 — 29.05Персанальная выстава Дзяніса Барсукова «Ён, Яна, Яны» ў Мінску
  • 28.05Анлайн-фестываль беларускіх фільмаў «Невядомы ўсход»
  • 28.05 — 29.05Выстава «Жывая вада» ў Гомелі

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Мінінфарм Беларусі скардзіцца, што тэлеканал АНТ амаль ніхто не глядзіць
    • Артыстка Кацярына Ваданосава распавяла, што ў яе выявілі рак
    • «Нам варта быць самадастатковымі і шукаць сябе ў сабе». Вера Дзядок пра Нацыянальны мастацкі музей, постакаланіязм і маніпуляванне ідэнтычнасцю
    • Галіна Казіміроўская: «Менавіта тут і цяпер мы адказваем за тое, як будзе існаваць ці не існаваць беларуская культура ў будучыні»
    • Як самі бацькі псуюць сваіх дзяцей? 5 галоўных памылак дарослых. Не рабіце так ніколі
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM