Месяц беларускай культуры пройдзе ў Польшчы

19 студзеня 2022 у Аўстрыйскім доме культуры ў Варшаве быў прэзентаваны маштабны культурны праект па правядзенні з 6 чэрвеня па 7 ліпеня 2022 года Месяца беларускай культуры.


photo_2022-01-21_16-17-08.jpg

Месяц беларускай культуры ў Польшчы ставіць задачай падтрымаць рэпрэсаваных беларусаў творчых прафесій, якія знаходзяцца ў вымушанай эміграцыі.

Цягам месяца ў Варшаве і іншых гарадах Польшчы пройдуць беларускія канцэрты, выставы, кінапаказы, тэатральныя імпрэзы, літаратурныя вечары, перформансы, лекцыі і майстар-класы.

Адкрые Месяц беларускай культуры Міжнародная канферэнцыя “Беларуская культура ва ўмовах рэпрэсій і эміграцыі: выклік і магчымасці” з удзелам прадстаўнікоў міністэрстваў культуры еўрапейскіх краін, парламентаў і пасольстваў, міжнародных праваабарончых арганізацый, а таксама пацярпелых ад рэпрэсій беларускіх дзеячаў культуры.

Прадстаўлены праект Месяца культуры атрымаў падтрымку з боку прысутных прадстаўнікоў пасольстваў краін ЕС, ЗША, Швейцарыі і іншых краін, якія выказалі гатоўнасць выступіць яго партнёрамі.