Microsoft адключыў загрузку версій Windows 10 і 11 для жыхароў Беларусі

Амерыканская карпарацыя Microsoft адключыла карыстальнікам з Беларусі і Расіі магчымасць спампаваць са свайго афіцыйнага сайта аперацыйныя сістэмы Windows 10 і Windows 11, а таксама некаторыя іншыя прадукты.


ed810205c809f364f1f03fbefed26eac.jpg

Пры спробе спампаваць з сайта Microsoft з Беларусі сродак стварэння вобразаў дыска з Windows 10 і Windows 11 пад назвай Media Creation Tool карыстальнік бачыць памылку 404 (файл або дырэкторыя не знойдзеныя).

У той жа час з уключаным VPN загрузка Media Creation Tool з сайта Microsoft пачынаецца.