• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
07.02.2019 | Літаратура

Мемуары амерыканкі. Напісана па-беларуску

Сямейная сага Стагановічаў фактычна цяпер ператвараецца ў пэўны міфалагічны комплекс тэкстаў. Стагановічы – гэта й Беларускі пасольскі клуб 1920-х, гэта Літаратурная прэмія ў галіне нон-фікшн, гэта кулінарная кніга Заходняй Беларусі, жаночы твар вайны й перасялення. Тут намяшаныя БНР і БЦР, палітыка даваенная і пасляваенная, шмат кантынентаў, Сталін, Гітлер і Рузвельт і богведама што яшчэ. Дзіўна, што дзесяць гадоў таму мы неяк без гэтага жылі.

“Сямейная сага” – тут выраз, мабыць, найважнейшы. Трылогія мемуарных кніг: Аляксандра, Марыі і Тамары Стагановічаў – паказвае тое самае “стагоддзе ў рэтраспекцыі”. І гэта кардынальна розныя кнігі. Аўтабіяграфія Аляксандра Стагановіча – па сутнасці, адзін з узораў тых кніг, жанр якіх можна назваць “змагарныя дарогі”. Што б ні адбывалася, яго хвалюе найбольш аспект палітычны, глабальны, а таксама – і, можа, нават найперш – нацыянальны. Тэкст Стагановіча заснаваны на субстраце ідэі як галоўнай каштоўнасці чалавека. Варта сказаць, што мемуары гэтыя шмат у чым складаюцца з палемікі з “людзьмі 1920-х”: Васілём Рагулем, Янкам Станкевічам, якія ў паваеннай эміграцыі фармулявалі і рэгулявалі палітыку памяці ў дачыненні да заходнебеларускага перыяду нацыянальнага руху.

Аляксандр Стагановіч "Успаміны пасла", 2011 год

Аляксандр Стагановіч “Успаміны пасла”, 2011 год

Абсалютна супрацьлеглымі мужнім з’яўляюцца мемуары Марыі Стагановіч, якія скіраваныя на каштоўнасці сямейныя, побытавыя – тое, што Аляксей Рагуля называе “культурай каляндарна-земляробчага цыклу”. Акрамя ўсяго, успаміны Марыі Стагановіч – яшчэ й помнік гісторыі беларускай мовы, якую пажылая эмігрантка захавала абсалютна чыстай. А рэдактары тэксту пастараліся гэтую аўтэнтыку перадаць як мага больш акуратна.

“Абрэзкі мінулых гадоў” іх дачкі Тамары Стагановіч-Кольба, што выйшлі летась у “Бібліятэцы Бацькаўшчыны (папярэднія кнігі “сагі” пабачылі свет у “Беларускай мемуарнай бібліятэцы” выдавецтва “Лімарыус”) – найперш прыватны расповед прыватнага чалавека.

Як рабілі галоўную кнігу беларускага замежжа

Найперш кідаецца ў вочы, што велізарны аб’ём у кнізе-хроніцы адведзены менавіта амерыканскаму перыяду жыцця. Патлумачу. Канечне, на першы погляд, гэта абсалютна натуральна, бо Тамара Стагановіч жыве ў ЗША апошнія гадоў семдзесят. З іншага боку, калі больш-менш арыентуешся ў эміграцыйнай мемуарыстыцы, бачыш сапраўдную ўнікальнасць гэтай кнігі. Старэйшыны і патрыярхі эміграцыі, пішучы свае ўспаміны, найперш фіксавалі рэчаіснасць 1920-х – 1930-х гадоў (як Антон Адамовіч, Яўхім Кіпель, Юрка Віцьбіч, Наталля Арсеннева, Язэп Найдзюк, часткова Язэп Малецкі), бо гэта, як вышэй казалася, было важна для ідэі: трэба было паказаць не-бальшавіцкую і найчасцей антыбальшавіцкую традыцыю ў гісторыі Беларусі, пра сталінскі ГУЛАГ, пра асноўных асобаў, “генералаў” руху і гэтак далей. Яшчэ адна частка мемуараў – аповед пра часы вайны, надзвычай контраверсійны для шмат каго з аўтараў, які шмат каго ў эміграцыі перасварыў. Калі ж узнікала ўласна рэчаіснасць дыяспары, то гэта таксама ў мемуарных тэкстах найболей звязваецца з пэўнымі кірункамі і вельмі часта – закалотамі. То разбудовай цэркваў, якія потым падпадаюць пад шматлікія расколы. То разбудовай інстытуцый і стварэннем партый, якія таксама пастаянна ліхаманіць і трасе ад унутраных канфліктаў.

Марыя Стагановіч "Мае ўспаміны", 2012 год

Марыя Стагановіч “Мае ўспаміны”, 2012 год

Уласна Амерыка, ці Канада, ці што-кольвечы яшчэ з тэрыторыяў заставаліся нібыта ў цені таго, што адбывалася. Кожны чытач эміграцыйных тэкстаў ведае гэтае даволі дзіўнае, але, зрэшты, паказальнае адчуванне. Вось жа, грунтоўная аўтабіяграфія Тамары Стагановіч акурат гэты прабел запаўняе.

Зразумела, мы тут пабачым нешматлікія, але тым не менш фантастычна цікавыя старонкі пра дзяцінства – пра тую самую Заходнюю Беларусь, якая апісаная з такою любоўю, што міжволі ўражваешся пісьменніцкаму майстэрству аўтаркі, што ўпершыню ўзялася за пяро.

Паказальна, што мемуары пачынаюцца спробай той самай “ідэйнай парадыгмы”, пераказваюцца тэксты бацькі, Аляксандра, палітычная барацьба, аднак як толькі Тамара Стагановіч пачынае апісваць уласны досвед, першыя свае ўспаміны, то нібыта хтосьці ўключае электрычнасць, і бачыш, як той казаў, што “everything is illuminated”.

Гэтак і пойдзе далей, і каштоўнасць мемуараў Тамары Стагановіч акурат у гэтым, у абсалютна суб’ектыўным характары прыгадвання. І ў выбары дэталяў – дзе яшчэ пачытаеш, што абавязковым дзіцячым рытуалам у хаце Стагановічаў пасля малітвы было пацалаваць фатаздымак бацькі – той доўгі час сядзеў у польскай турме, і дзеці бачылі яго кожнага дня толькі на гэтым фатаздымку. Гэтаксама выхапленымі дэталямі малюецца і сям’я, уласны двор і вёска, Наваградак, прыход бальшавікоў – апісаны як разбурэнне раю, пачатак страху смерці, вайна і ўцёкі на Захад.

Тамары Стагановіч

Тамары Стагановіч

Нібыта канва знаёмая, тым не менш досвед малодшай Стагановіч – гэта досвед дзіцяці і падлетка, што ўпарта змагаецца за ўласнае “я”. Ад самага пачатку. Далей змаганне толькі ўзмацняецца. Тамара ўвесь час стараецца падзяліць уласны пункт погляду і погляд сям’і. Пры ўсіх цяжкасцях, яна радуецца, калі з’язджае вучыцца сама, адна, ва ўкраінскую гімназію Мітэнвальда і, наадварот, відавочна сумуе, калі праз нейкі працяглы час у Мітэнвальд прыязджае ўся сям’я, з якой зноў даводзіцца лічыцца і часам нават варагаваць.

Тое самае чакае яе і ў ЗША, дзе супрацьстаянне з сям’ёй узрастае. Грамадкі перасяленцаў замкнёныя на саміх сабе, а гэта аўтарку абсалютна не задавальняе. Яна адкрытая для шырокага свету – як жа ж можа бацька не дазваляць сустракацца з украінцам? Навязванне, метадычнае і ўпартае, свайго абранца Пётры Манькоўскага вядзе Аляксандр Стагановіч вельмі доўга. І хоць Манькоўскі ледзь не ў два разы старэйшы за Тамару і зусім ёй не падабаецца, яна змушаная гуляць у гэтую гульню. Сюжэт займае ладную частку кнігі, і часам становіцца падобным на раман ледзь не віктарыянскай эпохі. Шлюб з украінцам Аляксандрам Кольбам раўназначны разрыву – бацька фактычна адразае дачку ад сям’і, не хоча яе ні бачыць, ні чуць.

Паэт, які перайменаваў «Менск» у «Мінск»

Бежанка Тамара, якая заканчвае – бясплатна! (не пры Трампе кажучы) – дзве прэстыжныя навучальныя ўстановы, і сярод іх Калумбійскі ўніверсітэт, пастаянна кажа, што не давярае людзям і пасля вайны разлюбіла іх наогул. Яна малюе выключна пейзажы, працуе для рэкламы, для кніжнай графікі, асвойвае плакаты, але толькі бязлюддзе яе супакойвае, дзясяткі гадоў у яе творах няма ніводнага чалавека. Гэта нібыта выцясненне людзей з уласнага погляду на свет.

Тамара Стагановіч-Кольба “Абрэзкі мінулых гадоў”, 2018 год

Тамара Стагановіч-Кольба “Абрэзкі мінулых гадоў”, 2018 год

Па сутнасці, таўсценная аўтабіяграфія Тамары Стагановіч – тая самая гісторыя поспеху, увасабленне “амерыканскай мары”. Безумоўна, для Беларусі важныя старонкі, дзе яна распавядае пра 1930-я ці пра ваенны перыяд, побыт у Еўропе будзе важным для даследчыкаў лагераў перамешчаных асоб. Аднак найгалоўнейшае тут, для яе самой – што ўсё атрымалася. З поўнага нуля яна становіцца вядомай мастачкай, паспяховай і запатрабаванай. Яна сцвердзіла сябе і ў сям’і, і з ёй давялося лічыцца бацькам. Ніхто не зрушыў ейнага руху да поспеху, яна дасягнула таго, што хацела.

Сапраўды, пры заўсёднай безнадзейнасці і невясёласці беларускай кнігі, мемуары Тамары Стагановіч маюць супрацьлеглы характар. І гэтым цікавыя і каштоўныя.

Ціхан Чарнякевіч


 

Шукайце кнігу “Абрэзкі мінулых гадоў” Тамары Стагановіч-Кольба” ў кнігарнях, або замаўляйце на сайце knihi.by

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Гісторыя

З’явілася выстава, прысвечаная гісторыі Бабруйска на картах, планах і чарцяжах у ХІХ — ХХ стагоддзях

Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі падрыхтавана і размешчана на сайце архіва віртуальная выстава «Бабруйск...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў на 10-11 чэрвеня

Калі вы раптам яшчэ не вызначыліся, як цікава і з карысцю правесці выходныя, мы падкажам. Сямейны фэст, выставы, фэст гістарычнай...

valiancina_shauchenka
Гісторыя Вандруем разам

Топ-5 гістарычных месцаў на Гродзеншчыне, куды варта паехаць на выходныя

Мінулым разам мы вандравалі па неафіцыйнай культурнай сталіцы нашай краіны, горадзе каралёў — Гродна. Гэтым разам прапануем...

valiancina_shauchenka
Музыка

«Знаходжу сілы ў веры ў тое, што людзі застануцца людзьмі». Алесю Камоцкаму 65

Сёння спаўняецца 65 гадоў паэту, музыку, перакладчыку, адному з пачынальнікаў беларускай аўтарскай песні Алесю Камоцкаму....

Апошнія навіны

    Гісторыя
    З’явілася выстава, прысвечаная гісторыі Бабруйска на картах, планах і чарцяжах у ХІХ — ХХ стагоддзях
    Грамадства
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў на 10-11 чэрвеня
    Гісторыя Вандруем разам
    Топ-5 гістарычных месцаў на Гродзеншчыне, куды варта паехаць на выходныя
    Музыка
    «Знаходжу сілы ў веры ў тое, што людзі застануцца людзьмі». Алесю Камоцкаму 65
    Літаратура
    Міжнародны паэтычны флэш-моб: Іна Снарская чытае «Новую зямлю» Якуба Коласа
    Грамадства Гісторыя
    Перасялілі і жывых, і мёртвых. Як будавалі Вілейскае вадасховішча і наколькі яно бяспечнае?
    Музыка
    Музычная формула поспеху па-беларуску: тролі, тэхна і «Купалінка»
    Грамадства Літаратура
    «Воля да жыцьця». Кніга Андрэя Белавешкіна з'явілася ў вольным доступе
    Культура Музыка
    У гэтую пятніцу, 9 чэрвеня, на Падляшшы пачынаецца фэст беларускай традыцыі SONCAHRAJ
    Культура
    Мінкульт будзе выдаваць гастрольныя пасведчанні пасля праверкі творчасці «на прымальнасць»
    Грамадства
    Калектыўная памяць — інструмент альбо кансэнсус?
    Грамадства Гісторыя
    Паглядзіце на ўнікальнае фота аднаго з самых ранніх планаў старажытнага Бабруйска
    Трызуб і Пагоня
    Што трэба ведаць пра войны Беларусі і Украіны з Масковіяй? Новы выпуск відэапраекта «Трызуб і Пагоня»
    Літаратура
    Сучасная польская проза: 6 кніг, якія варта прачытаць беларусам
    Кіно
    Што паглядзець дзеткам: беларускія мультфільмы

Афіша

  • 10.06 — 11.06

    Сямейны фэст «TOYDAY» ў Мінску

  • 10.06 — 18.06Выстава «Калі яго парушыць, яно становіцца адчувальным» у Вільні
  • 10.06 — 18.06Выстава выцінанкі Наталлі Каньковай у Віцебску
  • 10.06 — 18.06Выстава «Abstract» у Віцебску
  • 10.06 — 18.06Новыя імёны мастацтва: фестываль «Арт-Мінск»
  • 10.06«Past Garden». Выстава Рамана Камінскага ў Варшаве
  • 10.06 — 23.06Выстава Міхаіла Анішчанкі «Горад людзей» у Гродне
  • 10.06 — 16.07Выстава Рышарда Мая ў Чаросаве на Лепельшчыне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Першая перамога беларусаў
    • Тэст для вандроўнікаў па Беларусі
    • Топ-3 смешных выпадкаў з Янкам Купалам
    • Цяжкая праца, сціплая ежа, гарэлка: жыццё сялян вачыма Сыракомлі
    • «Эйфарыя пасля пераезду нараджаецца з ілюзіі – у новай краіне ўсё будзе інакш». Псіхолаг пра перажыванне эміграцыі
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип