• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
14.10.2022 | Тэатр Асоба Культура Літаратура

Мікалай Халезін пра Андрэя Каляду: «Педагог, які „падарыў“ уласныя галасы сотням беларускіх акцёраў»

Рэжысёр, мастацкі кіраўнік Беларускага свабоднага тэатра Мікалай Халезін апублікаваў у Фэйсбуку шчыры тэкст, прысвечаны прафесару Акадэміі мастацтваў Андрэю Калядзе, які пайшоў з жыцця ўчора, 13 кастрычніка.


24899875_107919823329962_5762234579967576222_n.jpg
Фота: Facebook

«Сышоў Наташын тата, мой каханы цесць Андрэй Андрэевіч Каляда. 

Наўрад ці ў адным посце ў сацсетках магчыма поўна распавесці пра тое, кім і якім ён быў.

Выдатны педагог сцэнічнага маўлення, які «падарыў» уласныя галасы сотням беларускіх акцёраў. Ён заўсёды быў адданы Беларускай акадэміі мастацтваў і, як быў яе прарэктарам, змог з нуля давесці выкладанне дысцыплін на беларускай мове да 65%. Але яму ж і здрадзіла кіраўніцтва БАМ за апазіцыйныя погляды, а адзін з кіраўнікоў акадэміі сказаў яму перад звальненнем: «Вы — ганьба акадэміі, а вашыя дзеці — ганьба для краіны». Час даказаў адваротнае, а тады Андрэю Андрэевічу прыйшлося сысці, і адзінае, што ён забраў са свайго кабінета, быў нацыянальны бел-чырвона-белы сцяг.

Не магу сказаць, што яго ашаламлялі гэтыя хамы, якія прыйшлі разам з дыктатурай. Яго мэты былі вышэйшыя — ён быў адданы нацыянальнай ідэі і разумеў, што гэтае супрацьстаянне будзе цягнуцца доўга. Ды і як ён мог не разумець, калі большая частка яго фамільнай дынастыі паклала жыццё на барацьбу з расійскай імперыяй, а яго бацька, які прайшоў нямецкі палон, пасля вяртання на радзіму апынуўся ў сталінскім ГУЛАГу. І нам, у хвіліны слабасці, калі падавалася, што гэтую забетанаваную беларускую дыктатуру ўжо не ўзяць ніякім дынамітам, ён казаў: «Так, дзеткi мае, гэта цяжка. Але трэба давесці гэтую цяжкую справу да канца».

Пасля сыходу з Беларускай акадэміі мастацтваў Андрэй Андрэевіч далучыўся да нашай тэатральнай лабараторыі Fortinbras пры Беларускім Свабодным тэатры, дзе працягнуў выкладаць сцэнічнае маўленне нашым студэнтам.

Перакладчык на беларускую мову дзясяткаў аўтараў: ад рускай класікі да твораў сусветнай драматургіі. Ён лічыў сваёй місіяй данесці да беларусаў выдатныя літаратурныя творы на беларускай мове, часта выдаваў кнігі за ўласныя грошы. Дастаеўскі, Булгакаў, Стопард, Ібсэн, Талстой, Салжаніцын... Гэты спіс можна працягваць доўга.

Стваральнік тэатра «Жывое слова» пры Педагагічным універсітэце ім. Горкага, які дзейнічае ўжо некалькі дзесяцігоддзяў, і выпускнікі розных гадоў якога ператварыліся ў «нацыянальны клуб», які прасоўвае ідэі беларусізацыі ў розных сферах і на самых розных узроўнях.

Выбітны акцёр, які начытаў аўдыяверсіі найлепшых беларускіх раманаў. Усе версіі начытаных Андрэем Калядай аўдыякніжак выклікаюць захапленне слухачоў, а ў асобным шэрагу стаяць два сапраўдныя «брыльянты» — творы Уладзіміра Караткевіча «Каласы пад сярпом тваiм» і «Дзікае паляванне караля Стаха». Разам з ім мы планавалі запісаць аўдыяверсію анталогіі беларускіх казак для дзяцей, бо ён надаваў асаблівае значэнне таму, што беларуская самаідэнтыфікацыя павінна ўкараняцца з самага дзяцінства. На жаль, лёс распарадзіўся інакш.

Калі сышлі мае бацькі, Андрэй Андрэевіч замяніў мне бацьку. І гэта не фігура маўлення. Ён сапраўды ўзяў на сябе функцыі бацькоў: раіў, дапамагаў, забаўляў, падтрымліваў... Калі мы вярталіся з гастроляў, ён сустракаў мяне ў калідоры нашага дома з маленькім падносікам, на якім стаяла запацелая чарка самагонкі і маленькі бутэрброд з жытняга хлеба з вэнджаным ласосем. Аднойчы, у адказ, я зладзіў яму такую ж сустрэчу прама ў лонданскім аэрапорце Gatwick. Выпадковыя сведкі вытарэшчвалі вочы, а Андрэй Андрэевіч, не міргнуўшы вокам, па-шляхецку махануў чарку і закусіў канапэ.

Ён быў выдатным бацькам, дзедам, цесцем. Зарабляючы, ён усе грошы планаваў толькі для блізкіх, рабіў неверагодныя падарункі ці аплачваў дарагую адукацыю для ўнучкі. Усё аддаючы і клапоцячыся пра сябе менш, чым пра каго-небудзь іншага. Магчыма, гэта самавыхаванне, а можа быць, і генетыка. Не многія ведаюць, што ў яго родзе, які дакументальна адсочваецца з XI стагоддзя, былі чатыры беларускія мітрапаліты і скарбнік паўстання Кастуся Каліноўскага. Ніколі не бравіруючы сваім паходжаннем, ён заўсёды ўсведамляў сваю адказнасць і імкнуўся быць годным прадаўжальнікам свайго роду».

Нагадаем, што развітанне з Андрэем Калядой адбудзецца заўтра, 15 кастрычніка, а 12-й гадзіне на Паўночных могілках Мінска.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Культура

Новы выпуск падкаста «Малус» дасяжны на стрымінгах

Абсурд пачынае панаваць тады, калі настае бясплоднасць сэнсаў або калі яны прыходзяць у гэты свет ужо мёртванароджанымі....

valiancina_shauchenka
Літаратура

Кнігу Альгерда Бахарэвіча «Тэатр шчаслівых дзяцей» можна паслухаць у аўдыяфармаце

Кнігу Альгерда Бахарэвіча «Тэатр шчаслівых дзяцей» можна паслухаць на платформе «Кніжны воз», — паведамляецца на старонцы...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Помнік Ларысе Геніюш у Зэльве дэмантаваць не будуць

Такі адказ мясцовых уладаў на свой зварот аб зносе помніка Ларысе Геніюш на Зэльвенскіх могілках атрымала праўладная...

valiancina_shauchenka
Культура

Іван Кірчук — сапраўдны «Варажбіт»

У музеі «Лошыцкая сядзіба» прайшла творчая сустрэча вядомага беларускага этнографа, фалькларыста і музыканта Івана...

Апошнія навіны

    Культура
    Новы выпуск падкаста «Малус» дасяжны на стрымінгах
    Літаратура
    Кнігу Альгерда Бахарэвіча «Тэатр шчаслівых дзяцей» можна паслухаць у аўдыяфармаце
    Грамадства
    Помнік Ларысе Геніюш у Зэльве дэмантаваць не будуць
    Культура
    Іван Кірчук — сапраўдны «Варажбіт»
    Вандруем разам
    Унікальнае месца для адпачынку. Расказваем пра адметнасці Ліпічанскай пушчы
    Афіша Літаратура
    Ужо заўтра адбудзецца анлайн-прэзентацыя рамана Шчэпана Твардаха “Кароль” у беларускім перакладзе
    Гісторыя
    Невядомыя беларускамоўныя тэксты з атачэння Кастуся Каліноўскага у новым нумары «Homo Historicus 2023».
    Кіно
    Воля Чайкоўская: «Беларускае кіно — самабытнае, аўтэнтычнае, рызыкоўнае. Яшчэ — вельмі каштоўнае, таму што знаходзіцца на мяжы выжывання. Яго практычна як від можна заносіць у Чырвоную кнігу»
    Мастацтва
    Вясна перадусім! Выстава Лявона Тарасэвіча ў варшаўскай галерэі Monopol
    Грамадства Адукацыя
    «Як мама і педагог я вельмі прашу слухаць і чуць дзяцей!» Тры гісторыі пра булінг і гвалт
    Культура Літаратура
    Аўтапартрэт у шаўковай кашулі. Словы пра самога сябе, як ты разумееш
    Грамадства
    Наталля Пінчук: Важна гаварыць сёння не толькі пра Алеся – пра ўсіх, хто за кратамі ў Беларусі
    Грамадства
    Францыя. Мы маем права на паўстанне
    Культура
    Пра што размаўляюць з Вясной у гукальных песнях і прычым тут «Купалінка»
    Культура
    У Юрмале адкрылася выстава «Крэатыўная рэвалюцыя. Беларусь 2020»

Афіша

  • 29.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Ганна Янкута і Ігар Крэбс у Вільні

  • 29.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 29.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 29.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 29.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 29.03 — 30.04Выстава «Ян Вермеер» у Мінску
  • 29.03 — 02.04Выстава Усевалада Швайбы і Тамары Дзяменцьевай «Узы меж нами» ў Гродне
  • 29.03 — 30.04 «Партрэт часу»: калекцыя жывапісу Белгазпрамбанка ў Магілёве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
    • «Пагоня» не з’яўляецца «экстрэмісцкім» сімвалам
    • Топ-3 смешных выпадкаў з Якубам Коласам
    • Унучка пакаранага паўстанца, якая стала адной з самых вядомых у свеце жанчын-хірургаў
    • Што паслухаць з беларускай музыкі на Дзень Волі
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип