• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • Афіша
23.02.2016 | Свой погляд

Міхаіл Сэндэр: Чаму я не хачу, каб мяне віншавалі з 23 лютага

Вядома ж, вы з найлепшых памкненняў хочаце павіншаваць каханых мужчын. І многім мужчынам гэтага дастаткова — яны не будуць задумвацца пра сэнс гэтай даты і, адпаведна, пра ўсю абсурднасць такога віншавання. Кожны сам мае права вырашаць, чаму радавацца, якія даты адзначаць і каго з чым віншаваць. Многія людзі інертна ідуць за традыцыямі, і ім зусім не важна, адкуль гэтыя традыцыі ўзяліся і што яны сімвалізуюць. Такія людзі звычайна кажуць мне, што я занадта шмат запарваюся і што не трэба ўсё так аналізаваць. Але я па-іншаму не магу. Якая б моцная ні была традыцыя — здаровы сэнс для мяне важнейшы. Любое свята, любая чырвоная дата — гэта сімвал. І калі вас з ім віншуюць, а вы прымаеце віншаванне, вы выказвае пасіўную падтрымку гэтай гістарычнай падзеі і ўсяго, што яна сімвалізуе.

Такім чынам, якія ў мяне прэтэнзіі да даты 23 лютага? Іх тры.

Прэтэнзія 1: Я не камуніст

 

Дата 23 лютага сімвалізуе стварэнне ў 1918 годзе ў Расіі новай арміі, падкантрольнай ураду бальшавікоў, які прыйшоў да ўлады пасля кастрычніцкай рэвалюцыі. (Рэальна дата 23 лютага дрэнна адпавядае гістарычным падзеям, але сутнасць не ў гэтым.) У момант захопу камуністамі ўлады Расійская імперыя знаходзілася ў стане вайны з Аўстра-Венгрыяй, Германіяй, Турцыяй і Балгарыяй, чые войскі імкліва прасоўваліся на ўсход. Расійскія ўзброеныя сілы, раней лаяльныя імператару, былі дэмаралізаваныя. Многія палкі адмаўляліся падпарадкоўвацца ўладзе бальшавікоў, дэзерціравалі, адступалі і здаваліся без бою. З такім войскам расійцы не толькі прайгралі б вайну, але і бальшавіцкая ўлада б доўга не пратрымалася.

На гэтай глебе бальшавікі пачалі ствараць новую, «ідэалагічна правільную» армію. Асновай яе сталі добраахвотнікі Чырвонай гвардыі, якія ваявалі супраць царскай арміі ў грамадзянскай вайне, і назвай яе стала «Рабоча-сялянская Чырвоная армія». Праўда, так хутка сфармаваць і навучыць новую армію, каб яшчэ і вайну не прайграць, было проста нерэальна. Войскі цэнтральных дзяржаў знішчылі б яе яшчэ ў зародку, бальшавікам давялося б капітуляваць, аддаваць тэрыторыі імперыі, а потым заставацца сам-насам з рэшткамі царскай арміі, якая б іх хуценька дабіла і вярнула ўладу цара. Таму Ленін вырашыў пайсці на меншыя страты і капітуляваць адразу, адмовіўшыся ад заваяваных раней Расіяй тэрыторый сучасных Фінляндыі, Курляндыі, Польшчы, Беларусі, Літвы, Украіны, Прусіі і іншых. Гэтая велізарная для расійскага вялікадзяржаўніцтва ахвяра дазволіла бальшавікам выйграць час, каб спакойна сфармаваць сваю Чырвоную армію і ўмацаваць свой камуністычны ўрад, заадно расстраляўшы царскую сям’ю, каб канчаткова закрыць раялістам усе дарогі назад.

Ну і вось пытанне: чаму мяне, зусім не камуніста, а прагрэсіўнага ліберала, касмапаліта, трэба віншаваць з 23 лютага, гадавінай стварэння бальшавіцкай арміі, рукамі якой такіх, як я, калісьці расстрэльвалі ці высылалі ў Сібір?

 

Прэтэнзія 2: Я — беларус

 

http://ddt.baranovichi.edu.by/sm.aspx?guid=1873

І тут гаворка зусім не пра тое, што стварэнне Чырвонай арміі не мела дачынення да Беларусі, якая ў той час як раз была аддзеленая ад Расійскай імперыі. Наадварот, яно мела вельмі нават важнае, аднак адмоўнае значэнне як для беларускай, так і для ўкраінскай незалежнасці. На радасць бальшавікам, Цэнтральныя дзяржавы ў выніку ўсё ж прайгралі вайну сілам Антанты, якія не здаліся разам з Расіяй. Гэта дазволіла ўраду Савецкай Расіі ануляваць раней падпісанае мірнае пагадненне і ўвесці ў 1919 годзе войскі ўжо сфармаванай Чырвонай арміі назад на раней прайграныя ў вайне тэрыторыі.

А што паміж гэтым было на тых тэрыторыях? За гэты час там былі абвешчаныя некалькі незалежных дзяржаў, у прыватнасці Польшча, Фінляндыя, Украіна і так і непрызнаная міжнароднай супольнасцю Беларуская Народная Рэспубліка. І вось праз уварванне Чырвонай арміі апошнія са згаданых былі ліквідаваныя, а на іх месцы бальшавікі стварылі падкантрольныя Маскве Беларускую і Украінскую ССР, якія неўзабаве былі «добраахвотна» ўключаныя ў склад новаспечанага пралетарскага раю пад назвай СССР.

Дык як жа я, беларус, павінен ставіцца да віншавання сябе з гадавінай стварэння Чырвонай арміі, 23 лютага? Атрымліваецца, мяне віншуюць з днём нараджэння замежнай арміі камуністаў, якая адразу ж пасля свайго ўтварэння перашкодзіла здабыццю маёй радзімай незалежнасці і зацягнула маіх продкаў на пакаленні ў савок, з наступствамі якога я цяпер змагаюся.

 

Прэтэнзія 3: Я — мужчына. І што?

 

http://boobooka.com/wp-content/uploads/2013/02/431196-1920x1200.jpgТое, што я меў радасць нарадзіцца з пенісам, не робіць з мяне ні героем, ні абаронцам. З чаго вы вырашылі, што ў выпадку вайны я буду ваяваць? І калі буду, то з чаго вы вырашылі, што менавіта на вашым баку? (Бо і «бацькаўшчыну» і «абарону» можна тлумачыць па-рознаму, у залежнасці ад сутнасці канфлікту. У ДНР, напрыклад, абодва бакі перакананыя, што абараняюць бацькаўшчыну. Проста для адных «бацькаўшчына» — гэта Украіна, а для іншых — СССР .) І чаму вы думаеце, што жанчына не можа быць абаронцам, калі такіх у гісторыі было мора?

 

У 2012 годзе адзін расійскі блогер напісаў:

«Калі гаворка заходзіць пра абаронцаў Айчыны, першы чалавек, якога я ўспамінаю, — гэта мая прабабуля. Яна была студэнткай Ленінградскага медінстытута, калі пачалася Вялікая Айчынная. Мужчын у горадзе не засталося — амаль усе сышлі на фронт. Абаранялі горад у асноўным жанчыны. Яны цягалі на сабе параненых, хістаючыся ад пастаяннага голаду, ратавалі помнікі архітэктуры ад бамбёжкі, завальваючы іх сотнямі цяжкіх мяшкоў з пяском, дзяліліся адна з адной апошнім кавалкам таго, што называлася хлебам, і кожны дзень, нягледзячы ні на што, верылі… Галодныя, змёрзлыя, змучаныя дзяўчынкі… Яны паміралі, але не здалі горад. (…) Памятаю, як яна сціскала ў сваіх маршчыністых руках гваздзік і ішла па Краснай плошчы на ​​Парадзе Перамогі. Ішла з цяжкасцю, таму што на ёй вісела амаль пяць кілаграмаў ордэнаў, а гэта цяжкая ноша, скажу я вам… Я памятаю яе і ніколі не забуду. І для мяне яна заўсёды будзе галоўным ўвасабленнем абаронцы Айчыны».

Практыка віншавання менавіта мужчын як «абаронцаў айчыны» ўмацоўвае архаічны гендарны стэрэатып пра мужчыну як пра воіна і абаронцу, тым самым намякаючы, што абарона — не жаночая справа. Мне як мужчыну непрыемная інсінуацыя, што раз я мужчына, значыць, павінен нешта абараняць. Навешванне мужчынам па змаўчанні цэтліка «абаронца» падобнае да навешвання ўсім жанчынам цэтліка «хатняя гаспадыня» і толькі ўкараняе патрыярхальныя гендарныя ролі, калі мужчына — кіраўнік сям’і і герой, а жанчына — бездапаможная дурнічка, здольная толькі дзяцей нараджаць, гатаваць, прыбіраць і ва ўсім падтрымліваць мужа. Ну спадары, мы ж не ў каменным веку жывем! У сучасным прагрэсіўным грамадстве такім архаічным стэрэатыпам не месца. Я сам вырашу, калі і што мне абараняць, а калі гатаваць і прыбіраць. І пакуль я нідзе не ваяваў, нікога не забіў і медалёў не заслужыў — ніякі я не абаронца, і віншаванняў мне не трэба. Але любы чалавек незалежна ад полу, пры наяўнасці жадання і здольнасцяў, можа сыграць важную ролю ў абароне сваёй тэрыторыі.

 

Дык што, мужчын наогул не віншаваць?

 

http://grandwallpapers.net/photo/23-fevralya-1440x900.jpgНекаторыя жанчыны разглядаюць 23 лютага як спосаб «аддзячыць» мужчынам за віншаванні з 8 Сакавіка (ну, ці падставу нагадаць або падняць планку кошту будучага падарунка ці яркасці віншавання). Пупсікі вы мае! Калі вам так хочацца мужчын з чымсьці павіншаваць проста за тое, што яны — мужчыны, магу паведаміць вам, што існуе Міжнародны мужчынскі дзень, 19 лістапада. У 2009 годзе былі зацверджаныя мэты святкавання Міжнароднага мужчынскага дня:

· Заахвочванне пазітыўнай ролевай мадэлі мужчын. Не толькі кіназорак і спартсменаў, але і звычайных людзей, якія жывуць годным і сумленным жыццём.

· Каб адзначыць мужчынскі станоўчы ўклад у грамадства, дзяржаву, сям’ю, шлюб, выхаванне дзяцей і ў навакольнае асяроддзе.

· Для засяроджвання ўвагі на мужчынскім здароўі і сацыяльным, эмацыйным, фізічным, духоўным дабрабыце.

· Для падкрэслення дыскрымінацыі ў дачыненні да мужчын у галіне сацыяльных паслуг, сацыяльных адносін і права.

· Для паляпшэння адносін паміж мужчынам і жанчынай і забеспячэння гендарнай роўнасці.

· Для стварэння больш бяспечнага і лепшага свету, дзе людзі могуць развівацца, каб цалкам раскрыць свой патэнцыял

Па-мойму, нагоды значна больш высакародныя, чым гадавіна стварэння арміі бальшавікоў. Хаця калі вы камуніст, які настальгуе па СССР і лічыць, што месца мужчыны — на вайне, а жанчыны — на кухні, можаце працягваць са спакойным сумленнем святкаваць 23 лютага як свята сапраўдных мужчын. Толькі не віншуйце мяне, калі ласка.

 

 

Міхаіл Сэндэр, antimif.com

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Афіша

«Руская дыяспара гатова сустрэць украінцаў з караваем». У Гродне пройдзе Фестываль нацыянальных культур

Падворкі на ХІІІ Фестывалі нацыянальных культур будуць працаваць 4 чэрвеня. Пляцоўка рускіх знаходзіцца насупраць...

valiancina_shauchenka
Гісторыя Літаратура

Жыў ідэяй нацыянальнага адраджэння. Гістарычны лёс Максіма Гарэцкага

«Народная Воля» працягвае публікаваць фрагменты з кнігі «250 асоб з Беларусі ў дыялогах культур». Гэтым разам аповед...

valiancina_shauchenka
Культура Грамадства

Пра што сведчаць гістарычныя графіці ў самым старажытным захаваным храме Беларусі

Надпісы кшталту «тут быў...» на сценах з’яўляліся яшчэ ў Сярэднявеччы. Іх выдрапвалі нажом, іголкай ці пісалам...

valiancina_shauchenka
Грамадства

«Я працую са святымі». Як беларус дапамагаў карміць УСУ і тэрабарону

Да вайны ў Івана-Франкоўску «Томпсан» быў звычайным моладзевым барам. Цяпер тут гатуюць ежу для УСУ, тэрабароны і перасяленцаў....

Апошнія навіны

    Афіша
    «Руская дыяспара гатова сустрэць украінцаў з караваем». У Гродне пройдзе Фестываль нацыянальных культур
    Гісторыя Літаратура
    Жыў ідэяй нацыянальнага адраджэння. Гістарычны лёс Максіма Гарэцкага
    Культура Грамадства
    Пра што сведчаць гістарычныя графіці ў самым старажытным захаваным храме Беларусі
    Грамадства
    «Я працую са святымі». Як беларус дапамагаў карміць УСУ і тэрабарону
    Грамадскі сектар
    «Беларуская школа лідараў» у Польшчы. Заяўкі да 31 траўня
    Грамадства Літаратура
    Фестываль інтэлектуальнай кнігі «Pradmova» бярэ тайм-аут
    Грамадства
    Уладзімір Някляеў: «Ягоным сэрцам была Беларусь»
    Грамадства
    Выдавец Андрэй Янушкевіч не выйшаў на волю пасля 10 сутак арышту
    Грамадства
    Як выпрацаваць звычку на кожны дзень?
    Вандруем разам
    Вандруем разам з «Будзьма!» па Браслаўскім раёне. Частка другая
    Грамадства Літаратура
    Уладзімір Жылка: «Душа мая тужлівая — Лілея між балот». Трагічны лёс рамантыка нерамантычнай эпохі
    Краіна
    Бацькі Маргарыты Ляўчук на волі
    Грамадскі сектар
    Да 15 гадоў. У чэрвені пройдуць ПЯЦЬ крымінальных працэсаў над журналістамі
    Грамадства Адукацыя
    Як самі бацькі псуюць сваіх дзяцей? 5 галоўных памылак дарослых. Не рабіце так ніколі
    Грамадства Краіна
    Затрыманы журналіст Алесь Любянчук

Афіша

  • 27.05

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Лідар J:Морс Уладзімір Пугач з канцэртам у Гданьску

  • 27.05 — 29.05Замкі і сядзібы Беларусі ў акварэлях Марыі Сыракваш у Мінску
  • 27.05 — 15.06Выстава графікі Валерыя Славука ў Мінску
  • 27.05 — 30.05Віртуальная выстава «КАНДРАТ КРАПІВА: да 100-годдзя пачатку творчай дзейнасці»
  • 27.05 — 12.06Выстава Ядвігі Раздзялоўскай у Мінску
  • 27.05 — 29.05Персанальная выстава Дзяніса Барсукова «Ён, Яна, Яны» ў Мінску
  • 27.05 — 28.05Анлайн-фестываль беларускіх фільмаў «Невядомы ўсход»
  • 27.05 — 29.05Выстава «Жывая вада» ў Гомелі

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Мінінфарм Беларусі скардзіцца, што тэлеканал АНТ амаль ніхто не глядзіць
    • Артыстка Кацярына Ваданосава распавяла, што ў яе выявілі рак
    • «Нам варта быць самадастатковымі і шукаць сябе ў сабе». Вера Дзядок пра Нацыянальны мастацкі музей, постакаланіязм і маніпуляванне ідэнтычнасцю
    • Галіна Казіміроўская: «Менавіта тут і цяпер мы адказваем за тое, як будзе існаваць ці не існаваць беларуская культура ў будучыні»
    • Як самі бацькі псуюць сваіх дзяцей? 5 галоўных памылак дарослых. Не рабіце так ніколі
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM