Штогадовая калекцыя гадзіннікаў «Асоба» пашырылася новай серыяй — «Міхал Агінскі». У калекцыі прадстаўлены дзве мадэлі, выпушчаныя ў лімітаванай серыі па 100 экзэмпляраў кожная.
Князь Міхал Клеафас Агінскі(1765 — 1833) — кампазітар, дыпламат, палітычны дзеяч і скарбнік Рэчы Паспалітай і Расійскай імперыі, ганаровы член Віленскага ўніверсітэта, аўтар знакамітага «Паланэза Агінскага».
Адной з галоўных асаблівасцяў гэтых гадзіннікаў з’яўляецца цыферблат, выкананы па матывам кішэнных гадзіннікаў таго часу. На скураным раменьчыку выцісканы фрагмент паланеза «Развітанне з Радзімай», адной з самых вядомых кампазіцый Міхала Клеафаса Агінскага.