У Беларусі на 90-м годзе жыцця памерла грамадская дзяячка, ахвяра сталінскіх рэпрэсіяў Мая Кляшторная, піша belsat.eu.

Мая Кляшторная, дачка расстралянага паэта, якая здолела вярнуцца на радзіму і адрадзіць памяць аб бацьку. Фота: Наша Ніва
Грамадскасць яе ведае як дачку расстралянага паэта Тодара Кляшторнага. Яна зʼяўлялася навуковым кіраўніком народнага мемарыяла «Курапаты».
Сама Мая Кляшторная з 1937 да сярэдзіны 1950-х гадоў правяла ў сталінскіх лагерах. Яе ўтрымлівалі да 10 гадоў у дзіцячым спецпаселішчы НКУС № 9 у Акмалінскім раёне Карагандзінскай вобласці. Кляшторнай удалося перабрацца ў Маскву. Тамака яна скончыла спачатку архітэктурна-будаўнічы тэхнікум, а потым інжынерна-будаўнічы інстытут.
Мая Кляшторная была адным з заснавальнікаў «Мартыралогу Беларусі» і ўваходзіла ў Савет Беларускай асацыяцыі ахвяр палітычных рэпрэсій.
Маі Кляшторнай 31 траўня споўнілася 89 гадоў.