Аб’яднаны Пераходны Кабінет прыняў рашэнне ўзнагародзіць шэраг выбітных асоб. Сярод іх — вядучая відэапраекта «Трызуб і Пагоня» на ютуб-канале «Будзьма беларусамі!» Кацярына Ваданосава. Яна атрымае медаль «За плённую працу на карысць Беларусі».
Медалём Францыска Скарыны ўзнагароджваюцца:
Галіна Казіміроўская — беларуская харавая дырыжорка, кампазітарка, музычны педагог і музыказнаўца;
Юрый Астапчук (Jerzy Ostapczuk) — дзеяч беларускай меншасці ў Польшчы, педагог, арганізатар культурніцкіх праектаў;
Багуслава Карчэўская (Bogusława Karczewska) — беларуская дзяячка ў Польшчы, спявачка, педагог і арганізатарка культурніцкіх праектаў.
Медалём «Няскораных (Ларысы Геніюш)» узнагароджваецца:
Медалём «За плённую працу на карысць Беларусі» ўзнагароджваюцца:
Ірына Быкава (пасмяротна) — беларуская культурная дзяячка, журналістка, захавальніца літаратурнай спадчыны народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава;
Кацярына Каланчук-Ваданосава — беларуская спявачка, паэтка, музыка і культурніцкая дзяячка;
Дайнюс Жалімас (Dainius Žalimas) — літоўскі юрыст, доктар права, прафесар міжнароднага і канстытуцыйнага права, дзяржаўны дзеяч;
Сяргей Собалеў (Сергій Соболєв) — украінскі палітычны дзеяч, юрыст, гісторык, народны дэпутат Вярхоўнай Рады Украіны.
Яшчэ адзін выбітны чалавек атрымае ўзнагароду непублічна. Ён ушанаваны Крыжам Свабоды — за асабісты грамадзянскі ўчынак, які стаў сімвалам барацьбы беларусаў за свабоду, а таксама шматгадовае змаганне за дэмакратыю ў Беларусі.