• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Сармат
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
23.09.2015 | Беларуская мова

Міхась Скобла: На якую трасцу нам трасянка?

skobla_sНядаўна знаёмы расійскамоўны пісьменнік звярнуўся да мяне з не зусім звычайнай просьбай. Зрэшты, просьба як просьба, але матывацыя… Карацей кажучы, знаёмец папрасіў перакласці на беларускую мову яго дзіцячую кнігу. А калі я запытаўся ў яго, навошта гэта табе, то пачуў адказ – хай для ўнукаў застанецца.

То бок, яшчэ даволі малайцаваты дзядуля, які ўсё жыццё гаварыў па-расійску, напісаў па-расійску дзясяткі два кніжак, у зрусіфікаванай амаль дарэшты Беларусі дзіўным чынам упэўнены, што ягоныя ўнукі будуць чытаць і размаўляць па-беларуску! Дзеля пацверджання свае ўпэўненасці калега нават гатовы раскашэліцца і ганарары ад маскоўскіх выданняў пусціць на сваю шыкоўна ілюстраваную беларускамоўную кнігу.

Прызнаюся – я быў уражаны, але не падаў выгляду. Маўляў, так і павінна быць. Толькі працытаваў свайму знаёмцу Купалу: “К свабодзе, роўнасці і знанню / мы працярэбім сабе след, / і будзе ўнукаў панаванне…” Я наўмысна “забыўся” апошні радок гэтага вядомага чатырохрадкоўя, бо дзед зусім не плакаў, а прыехаў на сустрэчу на даволі прэзентабельным аўто.

І ўсё ж дзіўнаватае адчуванне мяне тады доўга не пакідала. Далёка не аднадумцы ў дні сённяшнім, мы цалкам сыходзіліся ў бачанні беларускай будучыні. І ў той будучыні нам – рознамоўным і адрозным светапоглядна – аднолькава бачылася наша краіна. Беларускамоўная Беларусь. Умацаваная адзінай мовай.

І мне ўспомнілася, як алімпійская чэмпіёнка Надзея Астапчук (штурхальніца ядра) прызнавалася ў выкарыстанні незвычайнага стымулятара. Аказваецца, мае яна такую завядзёнку – перад самым выхадам у сектар для штурхання ў вузкім коле паразмаўляць па-беларуску. І – адразу адчувае прыліў энергіі. Вынік – залатыя і срэбныя мэдалі, якія не даюць спакою допінг-кантралёрам. Будзем спадзявацца, што хоць “моўны стымулятар” беларускай чэмпіёнкі не выкліча ў іх падазрэнняў.

Мова – гэта сіла. І для адной спартсменкі, і для шматмільённага народа. Як адолець сілу? Трэба яе аслабіць знутры. Так у стан непрыяцеля засылаецца спрактыкаваны лазутчык, які ўмее дэмаралізаваць варожае войска. Так пад кару здаровага дрэва запаўзае шашаль і пачынае яго тачыць – ад абалоні да сэрцавіны.

Шашаль беларускай мовы – трасянка. Здаўна яна існавала на маргінэсе грамадскага жыцця, не робячы ў ім надвор’я. Але апошнім часам статус трасянкі пачаў штучна падвышацца. З’явіліся высакалобыя разумнікі, якія абвесцілі трасянку самабытнай і цікавай моўнай з’явай, якая мае права на грамадскае жыццё. На трасянцы пачалі пісаць некаторыя маладыя паэты, і вось ужо разнеслася па краіне погаласка пра першую трасяначную кніжку з пазнавальнай назвай “Пішчавыя лішкі”. Як ні дзіўна, у падтрымку трасянкі шматкроць выступаў і працягвае выступаць старшыня Таварыства беларускай мовы Алег Трусаў (назвы ягоных інтэрв’ю – “Лупіце на трасянцы!”, “Нас спасает трасянка”). А апагеем навязвання грамадству трасянкі стаў апошні перапіс насельніцтва, падчас якога кіраўнік Беларусі заявіў на ўсю краіну, што размаўляе на трох мовах – па-расійску, па-беларуску і… на трасянцы. Пасля такога прызнання заканамерна было чакаць указа ці рэферэндума аб трох дзяржаўных мовах. Але не трэба будзіць ліха, хай спіць ціха.

Высакалобыя разумнікі тлумачаць, што трасянкі розных гатункаў распаўсюджаныя ва ўсім свеце, параўноўваюць беларускі варыянт з піджынам і суржыкам. Але піджын – з’ява зусім іншага парадку, ён узнікае ў экстрэмальнай сітуацыі, пры міжэтнічных кантактах (часам – канфліктах), калі з’яўляецца вострая неабходнасць паразумецца, каб не нарабіць яшчэ большай бяды. А суржык – гэта той самы шашаль, толькі точыць ён мову ўкраінскую. З трасянкай яны сапраўды – як блізняты, і паходжанне ў іх аднолькавае, і спосабы пранікнення.

Маладым паэтам хочацца вылучыцца, хочацца пазбегнуць падабенства з астатнімі. Усе пішуць па-беларуску? А я буду на трасянцы, да чаго вунь і старшыня ТБМ заклікае. І вось ужо фэйсбукі і твітары разносяць па свеце рыфмаванкі накшталт: “Жэншчына з вядром на галаве, вы каво удумалі пугаць ім? Мы ведзь вам за эпатаж не плацім, жэншчына з вядром на галаве”. Смешна? Яшчэ як. Моладзь пасцябацца любіць. Але сцёб гэткі прыядаецца пасля першай жа порцыі. Што добра разумелі Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч у “Пінскай шляхце”, Янка Купала ў “Тутэйшых”, Ніл Гілевіч у “Родных дзецях”, уводзячы трасянку ў тэкст невялічкімі дозамі, і то дзеля таго, каб паказаць у камічным святле сваіх герояў-прыстасаванцаў.

Аўтарытэтны гісторык Алег Трусаў мае, вядома, права выступаць у абарону трасянкі. Але, як на добры лад, ён мусіў бы спачатку сысці з пасады старшыні ТБМ. Бо што ж гэта за садоўнік, які ў давераны яму сад кашамі носіць жукоў-караедаў? Калісьці я публічна, у прысутнасці шаноўнага Алега Анатолевіча, прапанаваў пераназваць трасянку ў трусянку – у ягоны гонар. За асаблівыя, так бы мовіць, заслугі. І – не пачуў пярэчанняў. Відаць, спадабалася. Калі так – хай будзе трусянка. Прынамсі, будучым этымолагам не прыйдзецца ламаць галаву над паходжаннем слова, а то ў трасянцы нейкая трасца чуецца.

Калі пазіцыя старшыні ТБМ адносна трасянкі-трусянкі выглядае дзіўнавата, то пазіцыя “трохмоўнага” палітыка ясная як Божы дзень. “Трэцяя мова” патрэбная для размывання, для падточвання першай. Шашаль трасянкі падточыць мову беларускую, і тады “другая дзяржаўная” запануе ў Беларусі з усім уласцівым ёй размахам.

Трасянка – рэч далёка не бяскрыўдная, як некаму працягвае здавацца. Гэта з’ява пачварная, антыкультурная. Гэта – траянскі конь русіфікацыі, і ўцягваць яго на беларускі падворак небяспечна.

Беларусам трасянка далася ў знакі яшчэ на самым пачатку сталінскага тэрору. Не, на ёй “тройкі” не пісалі свае прысуды. Проста тагачасны сакратар моўнай камісіі Інбелкульта Язэп Воўк-Левановіч у 1929 годзе выступіў на моўнай канферэнцыі ў Акадэміі навук з яўна правакацыйнай прапановай – увесці ва ўжытак наступныя словаформы: “інцярэсы”, “ліцература”, “шчот”, “случай”, “фяўраль” ды інш. Пісьменнікі і мовазнаўцы пачалі пратэставаць супраць відавочнай бязглуздзіцы. Іх пратэсты адсочваліся ГПУ, і ў 1930-м усе нязгодныя з засмечваннем беларускай мовы апынуліся ў ГУЛагу. Следам за імі саслалі да белых мядзведзяў і Ваўка-Левановіча, адкуль ён, як і большасць ягоных калегаў, ужо не вярнуўся.

Беларуская мова перажыла многіх сваіх прытоеных незычліўцаў і зацятых ворагаў. Расійскага цара, які абвесціў яе па-за законам. Першага сакратара ЦК КПБ, які пісаў на яе даносы Сталіну. Маскоўскага генсека, якому яна перашкаджала рухацца да камунізму. Усіх перажыла. А паводле словаў Генадзя Бураўкіна, і “тых перажыве, хто з трасянкаю ў галаве”.

І ўсё ж наймудрэй паступіла студэнтка-перапісчыца ў Драздах. Пачуўшы ад рэспандэнта пра трэцюю мову – трасянку, яна яе мужна праігнаравала і нават не пазначыла такое ўзніклае ў асобна ўзятай галаве “трохмоўе” ў апытальніку.

 

dziejaslou.by

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Падборка беларускіх календароў на 2024 год

Зрабілі для вас падборку календароў па-беларуску на 2024 год ад беларускіх мастакоў і дызайнераў, каб вы маглі...

valiancina_shauchenka
Культура Грамадства

Веткаўскі музей застанецца без свайго знакамітага дырэктара?

Пятро Цалка, мажліва, працуе апошні месяц у музеі. 1 студзеня сканчваецца ягоны працоўны кантракт, піша «Мова Гомель». ...

valiancina_shauchenka
Культура Гісторыя Рэлігія

Што рабіць у Піліпаўскі пост

Піліпаўка — Піліпаўскі (Калядны) пост, адзін з чатырох асноўных пастоў у праваслаўных вернікаў. Пачынаецца ён 28 лістапада...

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Як беларусы змагаліся за незалежнасць Літвы стагоддзе таму

23 лістапада адзначаецца 105-годдзе ўтварэння Літоўскай арміі. І гэтая падзея значная не толькі для літоўцаў, але...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Падборка беларускіх календароў на 2024 год
    Культура Грамадства
    Веткаўскі музей застанецца без свайго знакамітага дырэктара?
    Культура Гісторыя Рэлігія
    Што рабіць у Піліпаўскі пост
    Гісторыя
    Як беларусы змагаліся за незалежнасць Літвы стагоддзе таму
    Грамадства Гісторыя Хрусь і папалам
    Беларусы — частка «трыадзінага народу»?! Новы выпуск відэапраекта «Хрусь і папалам»
    Грамадства Літаратура
    Памёр паэт і журналіст Алесь Мацулевіч
    Гісторыя
    Андрэй Катлярчук: «Мадэрная гісторыя краіны ніяк не адужае цыкл бяспамяцтва»
    Грамадства
    Гісторык: «Ніколі беларусы не стаялі на краю бездані так блізка, як зараз»
    Музыка
    Сяржук Доўгушаў: «Спевы — гэта ўнутраная тэрапія сябе як беларуса»
    Гісторыя Вандруем разам
    Унікальнае мястэчка ва Усходняй Беларусі з сімваламі заходняй цывілізацыі: Цімафей Акудовіч пра 5 цудаў Смалян
    Гісторыя
    Адкуль пайшоў балтызм і да чаго тут беларускі нацыяналізм?
    Асоба
    Аляксандр Ждановіч: «Самае складанае ў эміграцыі — невядомасць, і, калі на гэтым засяроджвацца, можна звар’яцець»
    Мастацтва
    Карціны 13 беларускіх і ўкраінскіх мастакоў выставілі на дабрачынным аўкцыёне ў Беластоку
    Музыка Гітара Мулявіна
    Рэп-скаргі на “добрых” суседзяў, флэшбэкі ў мінулае і эндарфіны. Аб чым яшчэ спяваюць беларускія музыкі напачатку зімы?
    Грамадства
    Прыбралі з музея, бо людзі працягвалі на яго маліцца. Выкупленыя беларусамі эскізы праліваюць святло на невядомы раней абраз з Чырвонага касцёла

Афіша

  • 06.12

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Чытка п’есы Касі Чэкатоўскай «Гаргоны» ў Варшаве

  • 05.12 — 21.01Выстава Руфіны Базловай «Ніткі супраціву» ў Кутна-Горы
  • 05.12 — 08.01Выстава «Два Паэты, два Сусветы...» у Мінску
  • 05.12 — 13.01Фотавыстава Kanaplev&Leidik «Тата ў тэлефоне» ў Варшаве
  • 05.12 — 15.12Выстава Яраслава Кірвеля «Kirvelizm» у Варшаве
  • 05.12 — 25.12Выстава Вольгі Якубоўскай «Марш жанчын» у Фларэнцыі
  • 05.12 — 18.12Вольга Palunisa збірае анлайн-групу на адмысловы курс па выцінанках на вокны!!!
  • 05.12 — 17.12Выстава Антона Ціханаўца і Яўгена Зайцава «ШУМ» у Магілёве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Наша мова і наш сцяг у паўстанні 1830-га: раскрываем невядомыя старонкі
    • Войны князя Трайдэна і знішчэнне Наваградка
    • Чаму навучылася ўлада? Лявон Вольскі пра новыя «метады ўздзеяння»
    • Вандроўка сцежкамі Уладзіміра Караткевіча
    • Тэст: Пазнай традыцыйную беларускую страву з бульбы
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип