• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
26.11.2022 | Літаратура Асоба

Міхась Скрыпка: сатырык, пісьменнік, драматург

26 лістапада спаўняецца 115 гадоў знакамітаму пісьменніку, драматургу і перакладчыку Міхасю Скрыпку (1907–1991), піша nlb.by.

skrypka.jpeg


Міхась (Міхаіл) Аляксандравіч Скрыпка нарадзіўся ў 1907 г. у вёсцы Месціна Бярэзінскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і. Яшчэ вучнем Багушэвіцкай сямігодкі пачаў спрабаваць сябе ў напісанні вершаў, якія ўпершыню з’явіліся ў друку ў 1927 г. У 1930 г. скончыў Рагачоўскі педагагічны тэхнікум, пасля чаго настаўнічаў у Рагачоўскім раёне, быў завучам Пагарэльскай сярэдняй школы Асіповіцкага раёна. У 1940 г. завочна скончыў літаратурны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута імя А.М. Горкага.

У час Вялікай Айчыннай вайны М. Скрыпка актыўна ўдзельнічаў у падпольным і партызанскім руху, у 1944–1945 гг. ваяваў у радах Савецкай арміі. Пасля вайны настаўнічаў у школах Магілёўшчыны і Міншчыны, з 1965 па 1971 г. працаваў намеснікам дырэктара Бюро прапаганды мастацкай літаратуры Саюза пісьменнікаў БССР.

Сур’ёзнай літаратурнай працай заняўся толькі ў пасляваенны час, набываючы вядомасць як сатырык. У сваёй творчасці Міхась Скрыпка вылучаўся высокай грамадзянскай пазіцыяй, уменнем узнімаць надзённыя пытанні жыцця, адчуваннем мастацкага слова. У гумарэсках, байках, пародыях ён актыўна выступаў супраць зла, у якім бы абліччы яно ні ўвасаблялася, па-майстэрску ствараў адмоўныя сацыяльныя тыпы і трапна высмейваў іх.

skrypka_1.jpeg

skrypka_2.jpeg

Прынцыповая, сур’ёзная, шчырая праца пісьменніка мела значныя вынікі: ён аўтар зборнікаў баек, вершаў, мініяцюр «Сатыра і гумар» (1958), «Сатырычны калаўрот» (1967), «Ад смеху не ўцячэш» (1975); зборнікаў аповесцей, апавяданняў і гумарэсак «Мая хата не з краю» (1959), «Пад корань» (1962), «Усяк бывае...» (1963). Шэраг твораў адрасаваны дзецям: зборнік апавяданняў «Дзіва ў рэшаце» (1963), вершаваны зборнік «Пад смешнай вясёлкай» (1971). У 1977 г. выйшла ў свет кніга выбраных твораў «І з перцам і з сэрцам».

skrypka_3.jpeg

skrypka_4.jpeg

Пісьменнік выступаў і як драматург. Яго пяру належаць сцэнарый кароткаметражнай тэлекамедыі «Акадэмік» (пастаўлена ў 1963 г.), звыш трыццаці аднаактовых п’ес, камедый для мастацкай самадзейнасці: «Дадому» (1958), «Тэлеграма» (1959), «Землякі» (1962), «Навагодняя сустрэча» (1963), «Небяспечны госць» (1964), «На сваю галаву» (1966) і інш. Творчы плён пісьменніка відавочны і ў яго перакладчыцкай дзейнасці, дзякуючы якой загучалі на беларускай мове вершы рускіх і ўкраінскіх паэтаў: А. Твардоўскага, С. Маршака, С. Міхалкова, А. Барто, С. Алейніка, А. Вішні і інш. Творы М. Скрыпкі перакладзены на рускую, украінскую і грузінскую мовы.

Сваёй творчасцю Міхась Скрыпка зрабіў значны ўклад у гісторыю развіцця беларускай літаратуры. Сведчаннем прызнання яго таленту з’яўляюцца перамогі ў конкурсах газет «Звязда», «Чырвоная змена», «Мінская праўда», падчас якіх пісьменніку тройчы прысуджаліся прэміі за лепшае апавяданне. У 1985 г. быў адзначаны прэміяй Міністэрства культуры БССР за камедыю «Прыгоды Патапкі», двойчы ўзнагароджаны Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР.

Чытайце таксама: Тры сотні дзіцячых кніг, якія вартыя перавыдання

Імя Міхася Аляксандравіча Скрыпкі займае пачэснае месца сярод імён знакамітых дзеячаў беларускай літаратуры. Паказваючы розныя заганы ў характарах людзей, выстаўляючы іх на ўсеагульнае абсмейванне, пісьменнік усталёўваў тыя высокія ідэалы, на якіх павінны выхоўвацца сучаснікі.

Біяграфічныя звесткі, інфармацыю аб творах М. Скрыпкі можна знайсці ў электронным каталогу Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях», Нацыянальнай базе даных аўтарытэтных/нарматыўных запісаў.

Матэрыял пададзены навукова-даследчым аддзелам бібліяграфіі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Легкія Еўропы. Малавядомыя факты пра балоты Беларусі

Балота — адметнасць беларускага ландшафту, ці не вызначальная рыса беларускай прыроды. Таямнічы і жудасны свет,...

valiancina_shauchenka
Культура Гісторыя

Увесь музей толькі для вас! Літаратурны музей Петруся Броўкі праводзіць розыгрыш да Дня ўсіх закаханых

Засталося ўсяго два тыдні да самага рамантычнага дня ў годзе ‒ Дня ўсіх закаханых. Традыцыйна Літаратурны музей Петруся...

valiancina_shauchenka
Грамадства Музыка

Затрыманыя вакаліст гурта «Бан Жвірба» Дзмітрый Гаўрылін і яго жонка

27 студзеня ў Гомелі міліцыяй былі затрыманыя вакаліст гурта «Бан Жвірба» Дзмітрый Гаўрылін і яго жонка Вікторыя...

valiancina_shauchenka
Літаратура Беларуская мова

«Беларускія народныя казкі ў апрацоўцы Якуба Коласа»

У Выдавецкім доме «Звязда» падрыхтавана да друку чарговае, трэцяе па ліку, выданне маляўніча аформленай кнігі —...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Легкія Еўропы. Малавядомыя факты пра балоты Беларусі
    Культура Гісторыя
    Увесь музей толькі для вас! Літаратурны музей Петруся Броўкі праводзіць розыгрыш да Дня ўсіх закаханых
    Грамадства Музыка
    Затрыманыя вакаліст гурта «Бан Жвірба» Дзмітрый Гаўрылін і яго жонка
    Літаратура Беларуская мова
    «Беларускія народныя казкі ў апрацоўцы Якуба Коласа»
    Грамадства
    «Сяргей можа застацца без лекаў...». Аляксандр Сацук распавёў пра апошнія навіны ад брата
    Адукацыя
    ЕГУ абвясціў імя новага рэктара
    Літаратура
    «Не забывай, што ў любую хвіліну можа выскачыць з канапель рабая свіння». Што раілі беларускія класікі маладым пісьменнікам
    Грамадства Гісторыя
    Слонімскую сінагогу зноў выставяць на аўкцыён
    Культура Грамадства Гісторыя
    У Мсціславе ў гэтым годзе прыступяць да рэканструкцыі забудовы XII-XIV стагоддзяў на Замкавай гары
    Культура Грамадства
    На вышытай мапе Беларусі кожны рэгіён будзе прадстаўлены сваімі этнаграфічнымі славутасцямі
    Музыка «Музыка»
    «Гэта нас натхніла і працягвае натхняць». Топ беларускіх трэкаў ад гурта «Puaro»
    Грамадства Адукацыя
    «Васьміног» абвяшчае конкурс на атрыманне грантаў для адукацыйных праектаў, якія дапамогуць школьнікам і рэпрэсаваным настаўнікам
    Грамадства
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў 4-5 лютага
    Грамадства Тэхналогіі
    Эксперты: Трымайцеся падалей ад расійскіх анлайн-сервісаў
    Культура Грамадства
    Слуцкі пояс і саломка – зацверджаны лагатып сёлетняй культурнай сталіцы Беларусі

Афіша

  • 10.02 — 12.02

    Паэтычны фестываль «Вершы на асфальце» імя Міхася Стральцова ў Вільні

  • 03.02 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 03.02 — 05.02Выстава Наталлі Разуменка ў Мінску
  • 03.02 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 03.02 — 26.02Выстава айца Сяргея Сурыновіча «Птушыны вянок» ў Віцебску
  • 03.02 — 27.02Зімовая выстава ў Мінску
  • 03.02 — 26.02«Самародак з Рагачова». Выстава Анатоля Каплана ў Гомелі
  • 03.02 — 28.02Выстава выцінанкі «Зімовыя цуды» ў Маладзечне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Цяпер у мяне ёсць месца, дзе я магу быць шчырай і не думаць пра тое, каб выжыць»: актрыса Святлана Зелянкоўская адкрыла ў Варшаве тэатр-студыю
    • Каго хаваў пад маскамі сваіх герояў Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч?
    • «У 73 гады паехала скараць Берлін». Як баба Каця зрабіла вёску вядомай на ўвесь свет
    • Ён, яна і старажытны дуб. Вальс «1863» стаў кліпам да дня народзінаў Каліноўскага
    • Эксперты: Трымайцеся падалей ад расійскіх анлайн-сервісаў
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип