На канале КАЙЛІ МІНДОЎГ вядомы беларускі блогер будзе распавядаць пра незабытыя старонкі гісторыі Беларусі, беларускую беларускасць, гонар звацца нашчадкамі вялікіх сыноў нашай Радзімы і асалоду ад ужывання і гучання роднай мовы.
«Пасля гістарычных выпускаў „маліны“ з Зянонам Пазьняком і Цімафеем Акудовічам мы сабраліся з камандай і вырашылі, што маё неафітства можна выкарыстоўваць больш і лепей», — распавёў Мікіта ў сваім instagram.
Мікіта Мелказёраў. Фота з інстаграм-акаўнта блогера
«Беларуская гісторыя, якая нібыта распачалася з пацалунка ў засмокт першых партызанкі і партызана, — прапагандысткі наратыў. І наратывы гэтыя праз сённяшнюю сітуацыю далёка не пакрысе ідуць у бок Расіі. А там гісторыю ўмеюць гвалтаваць прафесійна», — дадаў Мікіта.
Мелказёраў падкрэслівае: ніякіх прэтэнзій на гісторыка ў яго няма.
«Як быў неафітам і дылетантам, так і застаюся».
У першым выпуску блогер паразважаў, чаму ж беларусы — гэта не рускія, гісторыя пра «брацкія народы» — гэта проста кавалак лайна, а адзіная з Расіяй гісторыя — гэта пра акупацыю, а не волю народа.
За 22 гадзіны відэа набрала амаль 5000 праглядаў і пад дзве сотні станоўчых водгукаў і падзяк.
Глядзіце яшчэ: серыя відаэпадкастаў «Гісторыя за 5 хвілін»