• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
22.07.2016 | Адукацыя

Мімімонстры навучаць дзетак сартаваць смецце

Настольную гульню будуць тэставаць у розных гарадах краіны, а карткі зробяць на аснове дзіцячых малюнкаў.

Стваральнікі настольных гульняў, сярод якіх — вядомая “Мова”, пачалі прасоўваць гульню, дзе ўдзельнікі будуць гуляць за монстраў, што харчуюцца розным смеццем. Пачварак робяць максімальна мілымі, каб гульцы ставіліся да іх не як да страшылак, а як да гадаванцаў.

0001

“Шмат у каго дома жывуць такія монстрыкі. Яны хаваюцца пад ложкам, калі вы засыпаеце, ці крадуць вашыя шкарпэткі. Яны не страшныя, а хутчэй мілыя, мімімішныя, як цяпер кажуць”, — кажа кіраўнік праекта Антон Янкоўскі.

Гулец абірае сабе пачварку, якая харчуецца, да прыкладу, толькі шклом. Яе варта сілкаваць, але не перакормліваць. Паводле задумы, такая гульня мае навучыць дзетак сартаваць смецце і не толькі падчас настольнага спаборніцтва, але і ў кватэры ці хаце: “Калі збор сродкаў добра пойдзе, мы ў кожную скрынку з гульнёй укладзем яшчэ і камплект налепак, каб дзеці і дарослыя маглі наляпіць іх на смеццевыя вёдры дома і завесці сапраўднага смеццевага монстрыка. Таксама будуць адпаведныя кубачкі з малюнкамі і папяровыя футляры для стаканаў. То бок створыцца цэлы комплекс вакол гульні.

0002

У асноўным гульня ствараецца як вясёлы адукацыйны праект для дзетак, але ў групе тэставальнікаў было нямала людзей каля 30, якія з захапленнем гулялі. “Я ведаю бацькоў, якія набываюць настолкі, кладуць сваіх дзетак спаць, а пасля ледзь не да раніцы самі гуляюць. Ужо цяпер шмат хто са знаёмых чакае экамонстраў для сябе”, — прызнаецца Антон.

Ён мяркуе, што гульня з’явіцца ў крамах у канцы гэтага года і, мажліва, не толькі ў Беларусі: “Мы напісалі правілы на беларускай, расійскай і ангельскай мовах, так што пазнаёміцца з імі зможа любы чалавек. Разлічваем, што ёй зацікавяцца ва Украіне і Расіі. Тым больш што там такога кшталту гульняў таксама няма”. Нават у самой краўдкампаніі закладзеная мажлівасць для крам фундаваць на праект і першымі атрымаць дзясяткі скрынак для продажу (а яшчэ налепкі, падзякі і г.д).

Да галоўнай прэзентацыі ў розных гарадах пройдуць сустрэчы з дзецьмі, якія будуць галоўнымі тэставальнікамі і нават стваральнікамі гульні. Каманда арганізатараў будзе збіраць малюнкі монстраў, апрацоўваць іх і друкаваць на картках. А тыя, хто не зможа ўзяць ўдзел у такіх творчых сустрэчах, змогуць даслаць свае шэдэўры на пошту праекта. “Мы тлумачым маленькім, што трэба зрабіць і на што гэта пойдзе, а яны здзіўляюць нас сваёй адказнасцю і творчым поглядам на пастаўленыя мэты”, — прызнаўся Антон.

0003

Такая сустрэча прайшла пакуль толькі ў Горадні, а на гэтыя выходныя адбудзецца ў Мінску. Каманда можа прыехаць у любую частку краіны, калі там знойдуцца аматары настолак ці зацікаўленыя дарослыя: “Нам патрэбная толькі пляцоўка і крыху дапамогі ў арганізацыі ў самім горадзе. Яшчэ мы можам даслаць правілы гульні і карткі, каб людзі паспрабавалі разабрацца самастойна, без нас. Бо мы ж ведаем, як мусіць быць, і можам не заўважыць складанасцяў для простых гульцоў. Так што кожны можа ўвайсці ў нашу каманду тэставальнікаў і палепшыць экамонстраў парадамі”, — адзначыў кіраўнік праекта.

Падчас працы над гэтай гульнёй стваральнікі выпадкова амаль зрабілі яшчэ адну. “У пэўны момант мы прыдумалі так шмат правілаў, што яны маглі заблытаць удзельнікаў. Таму частку выдзелілі ў асобны дадатак “Перапрацоўка”. Гэтая гульня распавядзе дзецям, што адбываецца са смеццем, калі яго збіраюць асобна, куды і як перавозяць і што там далей. Калі краўдкампанія пойдзе добра, мы выдадзім адразу дзве гульні, інакш “Перапрацоўка” выйдзе пазней. Але яна дакладна з’явіцца”, — распавёў Антон.

0004

Няўрымслівая каманда плануе і забаву для самых маленькіх — Экамема. Яе сэнс такі ж, як і ў звычайных мемагульнях, але там асноўнай тэмай будзе экалогія. Экамонстры будуць занадта складаныя для дзетак 3-4 гадоў, а вось пераварочваць карткі маленькія здолеюць.

За праектам можна сачыць тут і тут.

Марыя Грыц

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Выдавецтва Gutenberg шукае падтрымку для выпуску настольнай гульні «Шляхта»

Хто не марыў ненадоўга апынуцца ў Вялікім Княстве часоў Рэнесансу? Балі, паэзія, палацавыя інтрыгі... Еўрапейскае...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Як размаўляць з тымі, хто думае інакш

Не толькі ў раманах сем’і распадаюцца «праз палітыку», а сяброў робяць ворагамі адрозныя жыццёвыя прынцыпы. Можа...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Якой бачылі Беларусь у замежнай літаратуры

Любая краіна так або іначай адлюстраваная ў літаратуры. І звычайна гэтае адлюстраванне стварае або наўпрост звязанае...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Пара перастаць называць польскім, літоўскім, рускім тое, што належыць беларусам

Старшы аналітык «Цэнтра новых ідэй» і экс-дыпламат Павел Мацукевіч піша ў выданні "Новы час" пра рэпатрыяцыю нацыянальных...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Выдавецтва Gutenberg шукае падтрымку для выпуску настольнай гульні «Шляхта»
    Грамадства
    Як размаўляць з тымі, хто думае інакш
    Літаратура
    Якой бачылі Беларусь у замежнай літаратуры
    Грамадства
    Пара перастаць называць польскім, літоўскім, рускім тое, што належыць беларусам
    Гісторыя Асоба
    Няўдалы кароль: кароткае і спрэчнае жыццё Міхала Вішнявецкага
    Літаратура
    Ад Маўра да вяліка: падборка летняй літаратуры для дзяцей і падлеткаў
    Грамадства
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў на 3-4 чэрвеня
    Вандруем разам
    Ад старажытнай царквы да «міні-зыбіцкай». Што варта паглядзець у Гродне на выходныя
    Літаратура
    «Не загаснуць зоркі ў небе»: творцы з усяго свету зладзілі флэш-моб у падтрымку беларускіх пісьменнікаў
    Музыка Музыка
    Гурт «Петля Пристрастия» выступіў з канцэртам у Берліне. Паглядзіце, як драйвова там было
    Грамадства Музыка
    Ёсць, што паслухаць. Падборка травеньскіх беларускіх трэкаў на любы густ і гаманец
    Грамадства Кіно
    Кінафестываль «Паўночнае ззянне» адкрывае Open Call для беларускіх фільммэйкераў
    Грамадства Кіно
    У анлайн-кінатэатры VODBLISK папаўненне — фільм «II» Улады Сяньковай ужо даступны для прагляду
    Культура Літаратура
    Стартавала выдавецкая ініцыятва «33 кнігі для іншай Беларусі»
    Адукацыя
    Чытанкі, аўдыякнігі, размалёўкі, відэаспектаклі. Падборка карыснага кантэнту ад «Будзьма» для дзяцей і бацькоў

Афіша

  • 03.06 — 04.06

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Фестываль «Культура ў выгнанні» ў Кракаве

  • 03.06 — 18.06Выстава «Калі яго парушыць, яно становіцца адчувальным» у Вільні
  • 03.06 — 18.06Выстава выцінанкі Наталлі Каньковай у Віцебску
  • 03.06 — 18.06Выстава «Abstract» у Віцебску
  • 03.06 — 18.06Новыя імёны мастацтва: фестываль «Арт-Мінск»
  • 03.06 — 07.06Pop-up store беларускіх мастакоў у Мінску
  • 03.06 — 08.06 Выстава Анастасіі Рыдлеўскай «Nothing Left» у Познані
  • 03.06 — 10.06«Past Garden». Выстава Рамана Камінскага ў Варшаве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Таму што мы — беларусы». Як выхоўваць дзіця па-беларуску за мяжой і не толькі?
    • Сяляне ў Вялікім Княстве Літоўскім: як жылі, чым займаліся, што мелі
    • Мелказёраў: я не баюся быць тупаком
    • Тэст: Пазнай выканаўцу па радках з трэка
    • Паглядзіце, якія выцінанкавыя стыкеры зрабіла мастачка Вольга Бабурына
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип