Міні-фэст «Бардаўская Народная Рэспубліка» – 24 красавіка

У аўторак 24 красавіка адбудзецца бардаўскі міні-фэст «Бардаўская Народная Рэспубліка», прысвечаны 100-годдзю абвяшчэння Незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі.

bardawskaya_respublika_or
Без бардаў з бел-чырвона-белымі стужкамі на грыфах гітараў, якія 20-30 гадоў таму збіралі цэлыя стадыёны, і без іх патрыятычных спеваў немагчыма ўявіць беларускага Адраджэння. У фэсце возьмуць удзел легендарныя барды, якія пачыналі свой творчы шлях напрыканцы 80-х – напачатку 90-х гадоў і чые песні знакавымі, так бы мовіць міністры «Бардаўскай Народнай Рэспублікі».

— Віктар Шалкевіч;
— Андрэй Мельнікаў;
— Кася Камоцкая;
— Юры Несцярэнка;
— Аляксей Галіч;
— Вальжына Цярэшчанка;
— Алесь Наркевіч.

Чакаюцца таксама сюрпрызы.
Імпрэза пройдзе у клубе «Графіці» (Мінск, зав. Калініна, 16). Пачатак фэсту а 19.

Уваход вольны.
Для ўдзелу ў канцэрце патрэбная рэгістрацыя, каб усім хапіла месца. Кожны наведнік рэгіструецца асобна! Пропуск на ўваходзе – спісах зарэгістраваных!

Уся папярэдняя інфармацыя па тэлефонах: +375-44-5386283 і +375-25-5458430 (viber)

Паводле арганізатараў