Міністэрства адукацыі Беларусі ўпершыню распрацавала рэйтынг вышэйшых навучальных устаноў. Спіс складзены паводле вынікаў прыёмнай кампаніі 2013 года.

На першых трох месцах — БДУ, БНТУ і БДУіР адпаведна. Самую высокую пазіцыю з несталічных ВНУ заняў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт — сёмае месца. Агулам у спіс увайшло 48 навучальных устаноў. На апошнім месцы ў рэйтынгу стаіць Міжнародны гуманітарна-эканамічны інстытут.
У формулу разліку ўвайшлі наступныя значэнні, паведамляе прэс-служба Мінадукацыі:
- сума балаў, набраных студэнтамі па ўсіх спецыяльнасцях, з улікам выканання кантрольных лічбаў прыёму;
- колькасць абітурыентаў, прынятых на бюджэт па пэўнай спецыяльнасці;
- колькасць абітурыентаў, прынятых на ўмовах аплаты па пэўнай спецыяльнасці;
- прахадны бал па пэўнай спецыяльнасці для абітурыентаў, прынятых за кошт бюджэту і на ўмовах аплаты;
- колькасць абітурыентаў, залічаных без уступных экзаменаў (пераможцы міжнародных і рэспубліканскіх алімпіяд, творчых конкурсаў і фестываляў, лаўрэаты спецыяльных фондаў);
- колькасць залічаных замежных грамадзян;
- працэнт выканання кантрольных лічбаў прыёму.
Рэйтынг ВНУ Беларусі па версіі Міністэрства адукацыі
- Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт
- Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт
- Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі
- Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт
- Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт
- Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт
- Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт ім. Янкі купалы
- Віцебскі дзяржаўны ордэна дружбы народаў медыцынскі ўніверсітэт
- Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт ім. Францыск Скарыны
- Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт
- Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт ім. П.М.Машэрава
- Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт ім. А.С.Пушкіна
- Гомельскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт
- Брэcцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт
- Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт
- Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт
- Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту
- Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт ім. М.Танка
- Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў
- Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт ім. А.А.Куляшова
- Палескі дзяржаўны ўніверсітэт
- Беларуская дзяржаўная ордэнаў кастрычніцкай рэвалюцыі і працоўнага чырвонага сцяга сельскагаспадарчая акадэмія
- Беларуска-расійскі ўніверсітэт
- Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт
- Беларускі дзяржаўны аграрна тэхнічны ўніверсітэт
- Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры
- Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт
- Віцебская ордэна «Знак пашаны» дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны
- Гомельскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт ім. Сухога
- Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі
- Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт ім. І.П.Шамякіна
- Міжнародны інстытут працоўных і сацыяльных адносін
- Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт харчавання
- Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў
- Міжнародны дзяржаўны экалагічны ўніверсітэт ім. Сахарава
- Акадэмія кіравання пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
- Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт
- Беларускі гандлёва-эканамічны ўніверсітэт спажывецкай кааперацыі
- БІП — інстытут правазнаўства
- Мінскі інстытут кіравання
- Мінскі дзяржаўны вышэйшы авіяцыйны каледж
- Інстытут парламентарызму і прадпрымальніцтва
- Інстытут прадпрымальніцкай дзейнасці
- Мінскі дзяржаўны вышэйшы радыётэхнічны каледж
- Інстытут сучасных ведаў
- Вышэйшы дзяржаўны каледж сувязі
- Прыватны інстытут кіравання і прадпрымальніцтва
- Міжнародны гуманітарна-эканамічны інстытут
Уні Вера, generation.by