Міхась Скобла і Таццяна Матафонава выступілі ў Дзятлава

У Дзятлаўскай гімназіі № 1 адбылася трэцяя адкрытая раённая навукова-практычная канферэнцыя “Старт у навуку”. У ёй прынялі ўдзел не толькі вучні і настаўнікі гуманітарных прадметаў, але настаўнікі і вучні з Мастоўскага, Лідскага, Ваўкавыскага раёнаў.

На канферэнцыю былі запрошаны таксама паэт і публіцыст Міхась Скобла і артыстка Белдзяржфілармоніі Таццяна Матафонава з сынам Адасем.

dziatlaushchyna_p1011708

Міхась Скобла цікава распавёў пра родную мову, пра тое, што нам, беларусам, трэба любіць родную мову і заўсёды на ёй размаўляць. Бо той, хто паважае сваю мову і размаўляе на ёй – доўга жыве, як, напрыклад, японцы. Госць з Мінска распавёў таксама пра сваю літаратурную творчасць, адказаў на пытанні вучняў і настаўнікаў.

dziatlaushchyna_dziatlaushchyna_p1011726

Таццяна Матафонава разам з сынам Адасем праспявала песні на словы беларускіх паэтаў, прысвечаныя роднай мове, школе і людзям.

dziatlaushchyna_p1011717

Пасля выступлення ў Дзятлаве, мінскія госці наведалі і Казлоўшчынскую сярэднюю школу Дзятлаўскага раёна, дзе іх таксама чакалі вучні і настаўнікі. Вучні гэтай школы актыўна прымалі ўдзел у конкурсах, якія цікава праводзілі спадар Міхась і спадарыня Таццяна. Пераможцы конкурсаў атрымлівалі каштоўныя падарункі ад кампаніі “Будзьма беларусамі!”, у межах якой адбываліся выступы артыстаў.

dziatlaushchyna_p1011723

Пасля сустрэч педагогі Дзятлаўшчыны шчыра запрашалі і прасілі, каб беларускія літаратары і спевакі часцей бывалі ў школах раённых цэнтраў.

Міхась Акулка,фота аўтара

dziatlaushchyna_p1011715

dziatlaushchyna_p1011719

dziatlaushchyna_p1011725

Тэгі: