Міжнародная акцыя да дня абароны дзяцей “Сымонкавы прыгоды” – 1 чэрвеня

31.05.2018 Афіша

1 чэрвеня 2018 года а 12 гадзіне Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа ладзіць свята  для дзяцей і іх бацькоў “Сымонкавы прыгоды”. Акцыя да дня абароны дзяцей у Доме Коласа праводзіцца традыцыйна, і гэтым разам усіх чакае новы свет дзівосных казак і прыгод. На квітнеючай музейнай сядзібе самых маленькіх наведвальнікаў чакаюць героі лялечных спектакляў, актыўныя гульні і конкурсы, “кінатэатр” пад адкрытым небам і шмат розных цікавостак. Свет дзіцяці – гэта цэлы сусвет, і задача для кожнага дарослага забяспечыць належныя ўмовы для ўсебаковага і гарманічнага развіцця асобы ў сучаснай сацыякультурнай прасторы. Праз забаўляльную і выхаваўчую функцыю мастацтва культурна-адукацыйная дзейнасць музея толькі спрыяе  ўключэнню дзіцяці ў агульны грамадска-культурны кантэкст.

сымонкавы прыгоды

Падчас свята адбудуцца лялечныя прадстаўленні па казках, напісаных і адаптаваных Якубам Коласам “Воўк-дурань”, “Савось-распуснік”, прагляды беларускіх мультфільмаў на музейнай сядзібе “Планета скарбаў”, “Маленькі прынц”,  “Яма, танцы, 4 струны”, забаўляльныя конкурсы і гульні.

Сардэчна запрашаем!

Адрас музея: г. Мінск, вул. Акадэмічная, 5.

Тэл. 284 -17- 02

Афіцыйны сайт: www.yakubkolas.by

Паводле арганізатараў