Міжнародны фестываль агню “МіФФ 2015”, які пройдзе на стадыёне Цэнтра коннага спорту “Ратамка” 21–22 жніўня, збярэ больш за сотню ўдзельнікаў, паведамілі БелТА арганізатары.
“МіФФ 2015″ прадставіць паўнацэннае шоу агню ў максімальна раскрытым выглядзе: тут будуць і прафесійныя дэкарацыі, і касцюмы, і рэквізіты”, — запэўнілі арганізатары. Яны абяцаюць наведвальнікам яркую і насычаную праграму дзякуючы вядомым вогненным калектывам з Украіны, Расіі, Беларусі, Літвы. Так, спецыяльны госць з Аўстраліі Цім Годард будзе скараць гледачоў майстэрскім кіраваннем агнём. Упершыню выступіць знакаміты тэатр “Agnivo” з вогненна-піратэхнічным шоу, якое ўражвае ўяўленне.
Усяго ў фестывалі прымуць удзел больш за 100 прадстаўнікоў розных краін свету. Тэатры прадэманструюць новыя праграмы ў розных жанрах пад музычнае суправаджэнне.
Акрамя таго, сцэна будзе размешчана максімальна блізка да гледачоў, што дасць магчымасць лепш адчуць атмасферу фантастычнай рэальнасці і ацаніць прывабнасць і прыгажосць агню.
Тэгі: Міншчына