Лаўку размясцілі на вуліцы Ракаўскай пад ганаровай дошкай на сцяне дома, дзе нарадзіўся славуты дзеяч культуры, паведамляе тэлеграм-канал «Сцежкі Беларусі».
Калі садзішся на лаўку, то адразу пачынае гучаць музыка, напісаная кампазітарам. На дадзены момант яна ўключаецца вельмі гучна і раптоўна. Як пішуць аўтары канала, нават можна спужацца. Алег Моўчан пайшоў з жыцця 26 кастрычніка 2019 года. Адкрыццё музычнай лаўкі ў ягоны гонар сімвалічна адбылося 26 кастрычніка.
Алег Моўчан з’яўляецца аўтарам дзесятка вядомых песень, ён быў адной з ключавых фігур «Песняроў». Менавіта на яго музыку была створана песня «Малітва» на словы Янкі Купалы.