Беларусь і беларуская мова неразрыўна звязаныя і нядобразычліўцы заўжды разумелі гэта. Беларуская мова мэтанакіравана знішчалася стагоддзямі, каб зрабіць беларусаў марыянеткамі чужых інтарэсаў. У новым відэа ад «Умовы для мовы» гісторыі моўнай дыскрымінацыі з кнігі Аліны Нагорнай «Мова 404».
Зараз беларуская мова мае статус дзяржаўнай. Гэта значыць, што па-беларуску павінна быць усё — ад адукацыі да цэтліка ў краме, ад абслугоўвання і да кожнай паперкі. Але, на практыцы, закон парушаецца на кожным кроку і вы, хутчэй за ўсё, таксама яго парушаеце.
У Беларусі немагчыма па-беларуску атрымаць адукацыю, уладкавацца на працу, аформіць картку ў банку, скласці дамову, прайсці курсы кіроўцы, замовіць дастаўку... Гэта моўная дыскрымінацыя.